![]() |
1.08 р.
Вага: 230 г
Памеры: 200x240 мм
|
Казачная аповесць: для мал. шк. узросту / Генадзь Аўласенка; маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 64 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).
ISBN 978-985-02-1036-4
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...
Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу...
ЗМЕСТ
Вася Лайдачкін пачынае свой аповед
Пачатак маіх прыгодаў у Краіне Шкодных Звычак
Далейшыя мае непрыемнасці і шчаслівае ад іх выратаванне
Сустрэча з Цыгарэтай Нікацінаўнай, альбо галоўныя мае непрыемнасці
Бітва
Я з вялікім задавальненнем пішу як "дарослыя", так і "дзіцячыя" творы: вершы, п'есы, казкі. Яны часта друкуюцца на старонках беларускіх часопісаў "Вясёлка", "Лесавічок", "Качели" і інш. Акрамя таго, у часопісе "Рюкзачок" выходзяць мае артыкулы пра далёкае мінулае нашай Радзімы, пра жывёльны свет Беларусі. А ў часопісе "Бярозка" я вяду пастаянную рубрыку "Азы вершаскладання".
Я не толькі пісьменнік, але і настаўнік. Штодня я сустракаюся з дзецьмі розных узростаў. 3 назіранняў за імі і нарадзіліся кароценькія казачныя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і ягоных сяброў, Пецю-выдатніка і Зойку Зазнайкіну. Гэтыя гісторыі друкаваліся ў беларускіх часопісах і ў газеце "Зорька". Пазней узнікла думка напісаць
пра Васю Лайдачкіна некалькі казачных аповесцей. Так з'явіліся на свет гісторыі
"Вася Лайдачкін у краіне Казак" і "Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак".
Вася Лайдачкін – не зусім станоўчы казачны персанаж, але ў яго ёсць шанец выправіцца, асабліва пасля тых неверагодных здарэнняў, што адбыліся з ім на старонках гэтай кнігі. Магчыма, прачытаўшы яе, вы задумаецеся пра сваё стаўленне да ўласнага здароўя.
І калі хоць адзін хлопчык ці дзяўчынка рашуча парвуць усялякія стасункі са шкоднымі звычкамі і пасябруюць са здаровым ладам жыцця, то будзем лічыць,
што казка мая напісана недарэмна.
Генадзь Аўласенка