Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Бабятынскі Конрад. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16
11.99 р.
Вага: 330 г
Памеры: 165x240 мм



Ад Смаленску да Вільні. Вайна Pэчы Паспалітай з Масквой (1654-1655 гг.). Конрад Бабятынскі, перакладчык Антон Кузьміч, Інстытут Беларусістыкі — Беласток, 2010. — 504 с.

ISSN 1392-9682

Кніга Конрада Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

Ваенныя дзеяньні 1654-1655 гадоў вяліся галоўным чынам на тэрыторыі полацкага, віцебскага, менскага, наваградзкага і берасьцейскага ваяводзтваў. Іх распачала аблога разьмешчанага каля межаў сеньняшняй Беларусі Смаленску. Найважнейшыя бітвы летняй 1654 году і зімова-веснавой кампаніі 1655 году разыграліся на Дняпры і Друці — спачатку пад Шкловам і Шапялевічамі, а потым пад Новым Быхавам і Магілёвам. Агонь вайны не пашкадаваў таксама іншых важных беларускіх гарадоў — Полацку і Віцебску, Менску і Наваградку, Слуцку і Старога Быхава.

 

ЗЬМЕСТ

Уступ

Разьдзел I. На парозе вайны

Разьдзел II. Летняя кампанія 1654 г. Бітва пад Шкловам і Шапялевічамі

Разьдзел III. Аблога і падзеньне Смаленску

Разьдзел IV. У цяні паразы. Аднаўленьне літоўскай арміі пасьля Шапялевічаў

Разьдзел V. Паміж каралём і гетманам. Унутраны канфлікт у Літве ў другой палове 1654 г.

Разьдзел VI. Пачатак зімовага кантранаступу. Аблога Новага Быхава

Разьдзел VII. Бітва за Магілёў

Разьдзел VIII. Бітвы на Дзьвіне і на левым беразе Дняпра

Разьдзел IX. Летняя кампанія 1655 г. Страта Вільні

Заключная частка

Дадаткі

Дадатак I. Армія Вялікага Княства Літоўскага ў летняй кампаніі 1654 г.
Дадатак II. Кампут дывізіі левага крыла літоўскай арміі — Восень 1654 г.
Дадатак III. Літоўская армія на парозе зімова-веснавой кампаніі 1655 г.
Дадатак IV. Дапаможны корпус Кароны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654—1655 гг.

Бібліяграфія

 

Конрад Бабятынскі (нарадзіўся ў 1977 г. у Варшаве) — выпускнік Гістарычнага інстытуту Варшаўскага ўніверсітэту (2001); кандыдат гістарычных навук (2006). Зь лістапада 2006 — дацэнт аддзялення мадэрнай гісторыі Гістарычнага інстытуту Варшаўскага універсітэту. Аўтар кніг «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Pэчы Паспалітай з Масквой 1654-1655», a таксама «Міхал Казімер Пац — ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі. Вайскова-палітычная дзейнасьць» (Варшава, 2008). Выдаў некалькі дзясяткаў навуковых артыкулаў. Стыпэндыят Фонда польскай навукі (2005, 2006, 2010) і DAAD (Бэрлін, 2007). Займаецца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст., гісторыяй старапольскай вайсковай справы (XVI-XVII ст); адносінамі Рэчы Паспалітай з Масквой у другой палове XVII стагодзьдзя


Раім таксама паглядзець:
Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве
12.99 р.

Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658-1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Паштоўка. Бярэсьце Літоўскае ў час аблогі швэдзкімі войскамі ў 1657 г.
0.99 р.

Паштоўка. Бярэсьце Літоўскае ў час аблогі швэдзкімі войскамі ў 1657 г.

Гравюра: Эрык Дальбэрг, 1696 г.
Мастак Мікола Купава.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649
11.99 р.

Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648 — 1649 гг.

Кніга Вітальда Бярнацкага даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 гг. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны.

Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст.

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus
49.99 р.

Arloŭ Uladzimir, Hierasimovič Źmicier. This country called Belarus ("Краіна Беларусь" in English translation)

The bestseller book "Краіна Беларусь" translated into English!

This book for the general reader offers a survey of the history of Belarus from the earliest period up to the beginning of the 20th century. On its pages readers will meet the great figures of Belarusian history. They will discover how Belarusians lived at different stages of their history, what wars they had to fight and how they developed culturally.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна / The Country We Don't Know by Alieh Trusaŭ
12.99 р.

Трусаў Алег. Невядомая нам краіна

Гэтая кніга – дапрацаваны і дапоўнены варыянт папярэдняга выдання, што выходзіла ў 2009 годзе. Адметнасцю дадзенага выдання таксама з'яўляецца тое, што цяпер кніга выдадзеная на беларускай і ангельскай мовах пад адной вокладкай.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі
8.99 р.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.