Бабіна Наталка. Рыбін горад

Бабіна Наталка. Рыбін горад
4.99 р.
Вага: 330 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 312 с. – (Кнігарня "Нашай Нівы").

ISBN 978-9955-437-26-0

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

ЗЬМЕСТ

Гісторыя з чортам
Кацілася торба
Норы ў часе
Страдчэ, Любча ды Дабрацічы
Вэлкам у Дабрацічы
Вэлкам у нашу паліфанію
Каханьне і ўдача Геніка Ўругвайца
Ноч пасьля дажджу
Чорнае балота
Чужая сьмерць
İ бранілся непотребно, ібо бысть упоен владою
Першае знаёмства з Кукалем İванам Мітрычам
То ніц!
Цяпер я знаю, як бывае
Ты нас да шчасьця вядзі упярод
Называй рэчы сваімі імёнамі
Я адчуваю сябе старой
Брэст – Уладава
Родная сястра і два вакзалы
Аксанкі няма дома
А навошта ты?
İншая душа
Мадам суседка
Чырвоная марынарачка
Пахне чалавекам
Кола
Наганяй ад Вайцяшонак
Вы ня выйграеце вашых выбараў
Прывітаньне ад Тараса Сьлёзкі
На мяжы і за мяжой
Ня ўсе бумэрангі выбіраюць свабоду
У засядцы
Саша ды Дзіма робяць сваю работу
3 Амэрыкі з тугою
Лепш кланяцца сваёй дупе
Няма калінавай рагаткі
Сьмерць не пакідае Дабрацічы
Даем слова ўсім
Зноў выручыла крывавая шматка
Рак
Пастка для асы
Рыбін горад
Яшчэ адзін указ
Вар'ятка Грэта на маршы
Што такое лекавыя расьліны ў Дабрацічах
Хана бобіку
Па гары хаджу, сонца ня бачу
Да далёкіх дамкоў дачнага...
Не атрымала аўтограф
Пятае дзіця Макрыні
Розныя гатункі жонак на "Княжай ладзьдзі"
Пры сьвятле месяца
Новы кліент Сотбі
Пераствораны сьвет, і кто то ест сатана
Дзень Х
1015 слоў

Фрагмэнт

Кукаль, спакойны і нетаропкі, дастаў з кішэні мабільнік і набраў некалькі лічбаў.
– Здароў. Ну што ў цябе? Выдатна. Пачакай хвіліну. – İ да мяне: – Дзеці тваёй сястры цяпер купаюцца ў Бугу. Падпішаш. або мне сказаць, каб мой чалавек страляў.
– П-падпішу.
– На калені.
Я стала на калені. Ён шпурлянуў мне ў твар дакумэнты і асадку. Я расьпісалася ў дагаворы, і адзін з ахоўнікаў забраў яго ў мяне.
– Цалуй мне ногі, – сказаў Кукаль, усё яшчэ трымаючы тэлефон ля вуха.
Я прапаўзла мэтар і пацалавала ягоныя ногі – спачатку адну, пасьля другую, тлустыя ногі ў скураных басаножках.
– Добра, пакуль можаш вярнуцца, пытаньне вырашылася, – сказаў Кукаль у тэлефон. Я ўсё яшчэ стаяла перад ім на каленях.
Ён устаў і коратка, прафэсійна, без размаху, ударыў мяне нагой пад дых.
Я павалілася...

Прагледзець відэа-інтэрвію з Наталкаю Бабінаю можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Бабіна Наталка. Крыві не павідна быць відна
0.80 р.

Бабіна Наталка. Крыві не павідна быць відна

У кнігу ўвайшлі шчырыя і сьмешныя, філязофскія і жыцьцёвыя апавяданьні й дэтэктыўная аповесьць Наталкі Бабінай — самай адчайнай і надзвычай таленавітай пісьменьніцы нашаніўскай жаночай лігі. Захапляльнае чытво для ўсіх, хто шукае сапраўдную Беларусь і сваё ў ёй месца.

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю
4.99 р.

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне / Наталка Бабіна, Вольга Бабкова, Зося Баброўнік і інш. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 248 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы".

Пакахай мяне, калі ласка...
2.99 р.

Пакахай мяне, калі ласка...

Новую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...