Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі

Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі
3.49 р.
Вага: 180 г
Памеры: 125x200 мм



Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

Эсэ па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVII стагоддзяў / Гістарычныя эсэ, спроба рэканструкцыі. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 152 с. – (Галерэя "Б").

ISBN 978-985-6901-20-4

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

Вольга Такарчук

ЗЬМЕСТ

Алесь Смалянчук. Залатая бшчала Вольгі Бабковай

МАЕ "АРХІВЫ"
СТАРЫ МЕНСК

МЕНСКІ АПТЭКАР
МЕНСКІЯ АДРЭСЫ
ЖЫДЫ
ТАТАРЫ
ЗАМАК
НОВАЕ МЕСТА (Верхні горад)

ІМЁНЫ
ВЯСЕЛЛЕ
ДАРОГА
ЧАРАДЗЕЙСТВА
ДЗЕЦІ
СКАРБЫ СА ШЛЯХЕЦКІХ СКРЫНЯЎ
ЛАЯНКА. АБРАЗЫ. ЛІХАДЗЕЙСТВА
ДАБРАДЗЕЙСТВА
ПРА ГРОШЫ І ПРА КОШТЫ
КАРЧМА

СЛОЎНІК


Залатая бшчала Вольгі Бабковай

Гэтая кніга – незвычайная... На яе старонках ажываюць постаці беларускай гісторыі. І не тыя, каго ўжо ўшанавалі гісторыкі і палітыкі, хто ўжо мае помнікі ці то ў камні, ці то ў паперы, ці то ў легендах ды паданнях... Чытач сустрэне звычайных людзей XVI–XVII ст., якіх часта называюць "маўклівай большасцю гісторыі". Пра іх зрэдку пішуць даследчыкі, больш заклапочаныя пошукамі заканамернасцяў і асаблівасцяў палітычнай, канфесійнай, эканамічнай і культурнай гісторыі. Абываталям няма месца на старонках падручнікаў і энцыклапедый, але менавіта іх жыццёвыя лёсы і вызначалі шляхі нашай даўніны.

Вольга Бабкова адшукала сляды гэтых людзей у судовых дакументах ранняга Новага часу, і гэтыя сляды загаварылі: 3 кожнай старонкі – голас. Часам ціхі, часам гучны. Нават імёны ў кнізе гучаць як старадаўняя музыка – Сцяпанец Дудка, Ян Дуброва, Яська Скрыпка, Іван Жынь, Кацярыніца Валынка, Ян Зімапад, Якуб Воўк, Максім Чмель... Праз тоўшчу стагоддзяў прабілася чалавечая індывідуальнасць, і чорна-белая карцінка даўніны раптам расквецілася дзесяткамі фарбаў.

Славуты французскі гісторык Марк Блок калісьці заўважыў: "Гісторыя ёсць навука пра чалавека ў часе". На жаль, менавіта Чалавека бывае цяжка адшукаць на старонках большасці навуковых манаграфій і дысертацый. Мы не ўглядаемся ў яго, не шукаем у ім суразмоўцу, часцяком ператвараем нават вядомую гістарычную постаць у нейкую ажыўленую надчалавечую функцыю – ваеннага героя або здрадніка, стваральніка дзяржавы або яе разбуральніка, рэвалюцыянера або контррэвалюцыянера, ратавальніка нацыі, рэфарматара ўлады, навукоўца, паэта, першадрукара і г.д.

А вось у кнізе В.Бабковай жыве якраз Чалавек. Ён мае дом, напрыклад, на новым рынку Менску насупраць ратушы, набывае лекі ў аптэцы Матыса Чаховіча, сустракае на вуліцах слугу канцлера Льва Сапегі – жыда Езафа Гафтара, перажывае трагічную смерць земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча, задумваецца над таямнічым знікненнем служэбніка віцебскага ваяводзіча Станіслава Збуйнеўскага, плача над лёсам спаленай на вогнішчы падданай пана Мікалая Жыгімонтавіча Шостака "чараўніцы" Ягнешкі... І ён жа п'янее і дурэе на вяселлі разам з шляхціцам Цэзарам Грандэзолі...

Старонкі гэтай кнігі дазволяць паблукаць па менскіх вулках пачатку XVII ст., выправіцца ў падарожжа па адным з тагачасных гасцінцаў, каб зведаць поўную меру ліха і прыгодаў, бо дарога ратавала, хавала, губіла, паглынала, вабіла. Была роспаччу і надзеяю... Чытач адчуе той страх, які апаноўваў людзей пры сустрэчы з чарадзействам, у яго будзе магчымасць наведаць патаемны мацярык дзяцінства, які існуе па ўласных законах, адрозных ад свету дарослых: Дзеці яшчэ не сталі героямі дарослага жыцця, іх нібыта няма на тле пануючага свету бацькоў. Іхныя адчуванні палягаюць у іншай прасторы, на іншым узроўні... дзе час ад Калядаў да Купалля, ад Раства да Вялікадня – цэлая Вечнасць. Але ж не меншая Вечнасць – час ад ранку да вечара, напоўнены падзеямі, як нерат рыбамі... Нарэшце, аўтарка дазволіць зазірнуць у шляхецкія скрыні і дакрануцца да скарбаў, каб яшчэ раз пераканацца, што не ўсё тое золата, што блішчыць...

Гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай напоўненыя паэзіяй. Якраз яна робіцца тым мастком, які звязвае свет сучаснага чытача з жыццём даўно забытага мешчаніна і шляхціца, і гаворыць нешта важнае таксама для людзей XXI ст. Дзякуючы ёй індывідуальна-чалавечае набывае цалкам іншую якасць, і нараджаецца пачуццё дакранання да Вечнасці...

Алесь Смалянчук,
доктар гістарычных навук

 

Цяпер я цвёрда ведаю, што час і прастора насамрэч маюць слаістую структуру. І там, дзе іх ужо няма, працягваюць адгукацца на покліч старыя імёны. Адно трэба мець доступ да кода, не памыліцца ў выбары ключа...
Вольга Бабкова

Падрабязней пра кнігу "...І цуды, і страхі" тут.

Вольга Бабкова: "Важна не паўтараць памылак продкаў".

Інтэрв'ю з аўтаркаю ў газеце "Звязда".


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
6.49 р.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі

У папулярнай форме падаюцца разнастайныя звесткі з беларускай гісторыі пра найважнейшыя падзеі мінуўшчыны, пра выдатных дзяржаўных асобаў, славутых герояў, дзеячаў культуры. Аўдыёкніга адрасуецца шырокаму колу слухачоў.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.