![]() |
0.96 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм
|
Апавяданьні / Менск: Логвінаў, 2006. — 290 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 985-6800-09-9
Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў.
Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў"
Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўтару адлюстроўваць такія "высокія" тэмы, як, скажам, працэс адчужэньня асобы ў па-ранейшаму калектывісцкім грамадзтве. Ці адваротную зьяву: уцёкі гэтай самай асобы ад грамадзтва.
Г. С., "Культура"
Тэксты аўтара заўсёды вылучаліся радыкалізмам і сэнсавай глыбінёй. Хоць за апошнія некалькі гадоў значна зьмяніўся стылёвы падыход да словатворчасьці. Я адзначыў бы кардынальны сыход аўтара ад экспэрымэнту з формай. Мажліва, і зьмена сьветапогляду аўтара паўплывала на зьнікненьне панкаўскага пачатку ў ягоных творах.
Зьміцер Вішнёў, "Маладосць"
ЗЬМЕСТ
Прыватны пляж на ўзьбярэжжы Леты
Ніякай літасьці Валянціне Г.
Ацалелы
Пэйджар
Талент заіканьня
Найноўшая гісторыя Палесься
Дзьве тысячы словаў пра Завалюхіна
Іголка прозы (ліставаньне зь Юрасём Барысевічам)