Бадак Алесь. Птушкі

Бадак Алесь. Птушкі
3.48 р.
Вага: 550 г
Памеры: 205x265 мм



Заалагічныя эцюды. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 96 с. : іл. – (Серыя "Усім пра ўсё"). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6941-99-6

Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі, якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на дрэвах? Ці праўда, што галубы разбіраюцца... у мастацтве? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні юны чытач можа знайсці ў кнізе.

Выданне багата ілюстравана каляровымі фотаздымкамі. "Птушкі" – трэцяя кніга папулярнай серыі.

Бадак Алесь. Птушкі

ЗМЕСТ

Падарожжа ў глыбіню стагоддзяў
Як? Чаму? Навошта?
Птушыная планета
Крылатыя суседзі
Свае сярод нас


Падарожжа ў глыбіню стагоддзяў (пачатак кнігі)

Ці заўсёды птушкі былі... птушкамі?

Многім з нас сніцца, што мы лятаем, нібы птушкі.

"Эх, каб жа можна было лятаць не толькі ў снах, але і наяве!" – думаем мы пасля таго, як прачнёмся. Пра гэта марылі і нашы далёкія продкі, з зайздрасцю пазіраючы на неба, дзе лёгка кружылі буслы, альбо стралою праносіліся ластаўкі, ці паважна ляцелі вароны. Тыя самыя вароны, да якіх чалавек заўсёды ставіўся хутчэй пагардліва, чым з захапленнем, і якія, нібы ведаючы ўсё, што ён пра іх думае, здавалася, не проста, а нават вельмі насмешліва каркалі: маўляў, хоць вы людзі і лічыце нас нікчэмнымі стварэннямі, а лятаць не ўмееце!

Вядома, чалавек ніколі не жадаў мірыцца з такой "несправядлівасцю". Разумеючы, што ўся справа ў крылах, ён спачатку стаў прымацоўваць да сваіх рук штучныя крылы. На жаль, з гэтага нічога талковага не атрымалася. Але мара падняцца ў неба ўсё роўна не пакідала чалавека. У 1783 годзе браты Жазэф і Эцьен Мангальф'е стварылі паветраны шар, напоўнены гарачым паветрам, і 21 лістапада непадалёк ад Парыжа дырэктар Парыжскага музея навукі Піларт дэ Разье і армейскі афіцэр д'Арланд на гэтым шары ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здзейснілі свабодны палёт. Ён доўжыўся 25 хвілін, за гэты час шар пераадолеў амаль 10 кіламетраў. Аднак самае цікавае, што першымі пасажырамі паветранага шара братоў Мангальф'е былі не людзі, а баран, качка і певень. Праўда, наўрад ці гэтыя дзве свойскія птушкі (пра барана ўвогуле памаўчым) былі задаволены такой неспадзяванай для сябе магчымасцю падняцца туды, дзе кожны дзень лятаюць іх далёкія сваякі.

Пасля ўжо людзі прыдумалі дырыжаблі, планеры, самалёты... Нарэшце з'явіліся касмічныя караблі, што сёння падымаюць чалавека на такія вышыні, якія птушкам нізавошта не дасягнуць. Але пры гэтым чалавек не перастае зайздросціць птушкам. Бо сам па сабе, без тэхнікі, ён не можа так, як яны, лёгка падняцца ў неба. І не дзеля таго, каб хутка пераадолець вялікія адлегласці, а каб проста з вышыні палюбавацца прыгажосцю сваёй Зямлі.

Дарэчы, далёкія продкі птушак таксама не ўмелі лятаць. На думку вучоных, птушкі паходзяць ад старажытных паўзуноў, якія калісьці далі пачатак не толькі ім, але і млекакормячым. Вядома, калі паглядзець на сучасных прадстаўнікоў гэтага класа – кракадзілаў, чарапах, яшчарак, гадзюк (усяго ў свеце налічваецца больш за 8 тысяч відаў паўзуноў), то не дужа паверыш у такое, няхай сабе і далёкае, але ўсё ж сваяцтва. Аднак усё становіцца зразумелым, калі ўявіць сабе старажытную птушку археаптэрыкс, якая сустракалася на нашай планеце прыкладна 120 мільёнаў гадоў таму. Лятала яна, праўда, кепска, затое досыць добра лазіла па дрэвах, бо на яе не толькі задніх, але і пярэдніх канечнасцях, якія нагадвалі і крылы, і лапы, былі пальцы з моцнымі кіпцюрамі. Адным словам, і праўда, пярнатая яшчарка...

Бадак Алесь. Птушкі / Старонкі з кнігі
Бадак Алесь. Птушкі / Старонкі з кнігі
Бадак Алесь. Птушкі / Старонкі з кнігі

Алесь Бадак – (28 лютага 1966, в. Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) – беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета "Піянер Беларусі"). Аўтар зборніка паэзіі "Будзень" (1989). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце "Будаўнік камунізму", якая цяпер называецца "Ляхавіцкі веснік". Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. На пачатку 90-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. У апошні час выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі (паводле Вікіпедыі).


Раім таксама паглядзець:
Бадак Алесь. Жывёлы
2.12 р.

Бадак Алесь. Жывёлы

Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.

Добрыя вершы. Том 1: Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет)
6.99 р.

Добрыя вершы. Том 1: Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет)

Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі".

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня
2.13 р.

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня

Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.