![]() |
3.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 170x240 мм
|
Зорка для вавёркі : казкі : для дзяцей мал. шк. узросту / Алесь Бадак ; маст. Кацярына Першына. — Мінск : Звязда, 2015. - 40 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
ISBN 978-985-575-052-0.
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
ЗМЕСТ
Акварэлькі
Нота "Мі" для кваквы
Стары тэлефон
Хмарка
Хто гаспадар
Белы пеўнік
Зорка для капрызы
ПРА АЎТАРА
Алесь Бадак нарадзіўся ў 1966 годзе. Першыя чароўныя гісторыі для дзяцей напісаў, калі сам яшчэ быў школьнікам. I, хоць ён даўно ўжо ў казкі не верыць, тым не менш, любіць паўтараць, што сюжэты для сваіх казачных твораў бярэ з жыцця, нават калі піша пра незвычайныя прыгоды жывёл і птушак. Праўда, пры гэтым дадае, што для таго, каб сюжэт атрымаўся сапраўды неверагодным, спачатку трэба навучыцца разумець мову братоў нашых меншых і не ленавацца назіраць за іх паводзінамі. А самае галоўнае - любіць усё жывое на нашай планеце.
Для дзяцей і падлеткаў Алесь Бадак выдаў кнігі "Верабей з рагаткай", "Маленькі чалавек у вялікім свеце", "Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў", "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца" і іншыя. I хоць, апроч усяго, Алесь Мікалаевіч шмат піша і для дарослых, менавіта хлапчукоў і дзяўчынак ён называе сваімі самымі любімымі, хоць і самымі патрабавальнымі, чытачамі.