Багданава Галіна. Сакрамэнта

Багданава Галіна. Сакрамэнта
3.49 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм



Апавяданні, аповесці. – Мінск : Медысонт, 2010. – 308 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 9.).

ISBN 978-985-6887-77-5

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

ЗМЕСТ

I. Вандроўкі па-за часалі.

Профіль на пяску
Прыгожая прыйшла
След Санфо
Загадка Леанарда
Радэнава Вакханка
Белая ружа Гаўдзі
Космас Драздовіча
Музыка сузор'яў

II. Сад роспачы.

Душаловы
Кінатэатр "Кастрычнік"
Сола для пустых бутэлек
Вірус азвярынус
Скерца для перабітых пальцаў
"Тармазнутая"
"Вожык"
Васіль і Васіліна
Калядная паштоўка
Фатограф
Аксамітная кропля бальзаму
Танга для Юлькі
Танец дажджу
Кветка адчаю
Торт "П'яная вішня"
Смерць настаўніцы
Вішнёвы сад
Бульба з хрэнам
Сметнік

III. Залюстроўе.

Слязніца духу
Год на востраве сноў
Поўня
Аквалангіст
Сакрамэнта


Профіль на пяску

Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату, як і мы, быў аслеплены сонцам і, да таго ж, быццам аглух. Хаця, здавалася, стагналі, енчылі ад болю нават паныла-блакітныя сцены.

- Чаго вы ўсе крычыце?! - усміхаўся ён у вусы. - Сёння ж ва ўсіх вас свята. Сёння ж для кожнай з вас самы радасны і сонечны дзень. У вашых сем'ях у гэты дзень цяпер штогод будзе свята.

Свяга - значыць святое. Асвечаная, спавітая хваляваннем і радасцю Таямніца. Я й цяпер да драбніц памятаю той сонечны дзень. Калі ў радзільнай зале, падарыўшы свету сына, я зараз жа забылася на боль, перастала адчуваць яго. Адзінае, напружана ўслухоўвалася і не чула чаканага сынава голасу. А мяне ўжо змусілі праваліцца ў бездань наркатычнага сну. Трэба было мяне падрамантаваць, каб праз год я здолела вынасіць і зноў, скрозь боль, быць аслепленай сонцам і нарадзіць яшчэ аднаго сына. Падарыць сабе і свету яшчэ адно свята. Яшчэ адну Таямніцу. Але да гэтага яшчэ далёка. Пакуль што мяне змусілі забыцца, заснуць, ператварыцца ў бязвольную знямелую субстанцыю.

Мяне паглынула бязважкасць, бяздонны калодзеж у нікуды. Ен зацягваў мяне, ці ўжо й не мяне... I там, у глыбіні, у часавай бездані я зноў была аслеплена сонцам, сонцам, якое люстравалася ў ціхай павольнай рачной плыні,награвала мяккі, амаль белы пясок, падсвечвала смарагдам росную траву, аплятала жывым, пульсуючым павуціннем бурштынавых ценяў гонкія хвоі, лашчыла мяне і ...майго сына. А ён, мой сын, ужо падлетак, таму не зусім голенькі, а, так было прынята ў нашым племені, у набедранай павязцы, нешта засяроджана маляваў на вільготным пяску. На мне таксама была набедраная павязка, дакладней, кароценькая спаднічка з папаратніку.


Раім таксама паглядзець:
Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
1.50 р.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі
3.49 р.

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй "Залаты апостраф-2009", што ўручаецца часопісам "Дзеяслоў".

Залоска Юрась. Праўда як рэлігія
5.99 р.

Залоска Юрась. Праўда як рэлігія

Кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў...