![]() |
0.38 р.
Вага: 50 г
Памеры: 145x215 мм
|
Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам / маст. Генадзь Сянькоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 16 с. : іл.
ISBN 978-985-02-1155-2
Паэма "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык" – яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў.
Гэта яскравы узор народнай смехавой культуры, дзе, аднак, праяўляецца творчая асоба паэта, ягонае майстэрства індывідуальнай псіхалагізацыі. Да народнага, да фальклорна-родавай эстэтыкі Максім Багдановіч ішоў з вопытам індывідуальнай псіхалагічнай культуры, уменнем у масавым, сумарным, безаблічным бачыць асобу, індывідуальнасць.
Прачытаць твор "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык" можна на сайце, прысвечаным Максіму Багдановічу.