Багдановіч Максім. Пярсцёнак. Выбраныя творы

Багдановіч Максім. Пярсцёнак. Выбраныя творы
6.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 125x185 мм



Пярсцёнак. Выбраныя творы / Максім Багдановіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 256 с.

ISBN: 978-985-15-2484-2

"Калі б мая воля, увёў бы ў граматыку правіла: словы "каханне" і "паэзія" пісаць з вялікае літары. Толькі закаханыя вочы і маглі ўбачыць як "у небе ціха зоркі расцвілі". Максім Багдановіч першы ў нашай паэзіі прысягнуў чыстай красе велічнага і вечнага пачуцця.

Колькі пакаленняў бачыць свет ягонымі вачыма, прызнаецца ў любові да Беларусі яго словамі, у каханні да нарачонак - яго радкамі! Ён сапраўды Богам дадзены народу беларускаму навырост. Аднаго жыцця мала, каб дарасці да разумення Максімавай унікальнасці, прастаты й крынічнай пранікнёнасці.

Увогуле паэзія - гэта інтымны дзённік. І дзённік Максіма Багдановіча недасяжны сваёй адкрытасцю і вышынёю духу. Зорамі словаў на старонках нябёсваў занатавана запаветнае і незямное."
Рыгор Барадулін


Раім таксама паглядзець:
Адамовіч Алесь. Венера, або Як я быў прыгоннікам
6.99 р.

Адамовіч Алесь. Венера, або Як я быў прыгоннікам

У аповесці Алеся Адамовіча "Венера, або Як я быў прыгоннікам" шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс "разліку з мінулым".

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.99 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.

Багдановіч Максім. Вершы
6.49 р.

Багдановіч Максім. Вершы

Выбраныя вершы класіка беларускае літаратуры Максіма Багдановіча, многія з якіх уваходзяць у школьную праграму. Шэдэўры нацыянальнага прыгожага пісьменства. Чытае Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.