Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951-1969

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951-1969
12.99 р.
Вага: 750 г
Памеры: 170x250 мм



Дзённікі і запісы. Выпуск I. 1951-1969 / Рыгор Барадулін ; укл., прадм., Н. Давыдзенка. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 328 с. [24] с. : іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі: кн. 3). — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7119-28-8

Першы выпуск Дзённікаў і запісаў (1951-1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.

Упершыню друкуецца самая першая, невядомая раней паэма "Зацвітаюць купавы" (1958-1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта.

Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівым да яго жыцця, асобы і творчасці чытачам лепей арыентавацца ў вялікай творчай спадчыне паэта.

Рыгор Барадулін. Дзённікі і запісы. Выпуск I. 1951-1969.

Укладальніца "Дзённікаў" Наталля Давыдзенка, якой яшчэ пры жыцці Рыгор Іванавіч даверыў спарадкаваць яго запісы для перадачы на захаванне ў архіў, расказала, як апрацоўвала кожны нататнічак у пошуках унікальных словаў і мімалётных рыфмаў, з якіх потым нараджаліся папулярныя сёння вершы і паэмы. Праца Наталлі Давыдзенка ўжо ўвасобілася ў такіх выданнях, як "Вушацкі словазбор", кніга ліставання Рыгора Барадуліна з маці "Паслаў бы табе душу…" і іншых. Але штуршком для стварэння "Дзённікаў і запісаў" стаў такі цікавы выпадак:

— Аднойчы Рыгор Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна запрасілі мяне ў госці ва Ушачы, — кажа ўкладальніца кнігі. — Я прафесійным вокам пачала аглядаць усе нататнікі, кнігі і запісы Барадуліна, якія захоўваліся там. І сярод папер знайшла дзіцячы дзённік, які і распачынае новую кнігу! Гэтыя вельмі мілыя запісы рускамоўнага хлопчыка — 8-класніка. Калі чытаеш іх, складана ўявіць, што праз дзясяткі гадоў з яго вырасце народны паэт Беларусі.

Наталля Давыдзенка згадвае, што падчас працы (а збор нататак ішоў пад пільнай увагай самога Барадуліна) яны шмат смяяліся, а Рыгор Іванавіч часта сумняваўся, ці сапраўды камусьці гэта будзе цікава. А як жа іначай! "Дзённікі і запісы" — гэта і ўспаміны падлетка пра настаўніцу нямецкай мовы — "весьма умную добродушную старушку", адзнакі па беларускай мове — "раздавали диктовки по белорусскому языку. Получил 5." А таксама ўспаміны пра паездкі ў Латвію, Узбекістан, Хакасію.

Выданне аздобленае падрабязнымі каментарамі, якія цудоўна ілюструюць і тлумачаць нам той час. Гэта ператварае "Дзённікі" ў цікавую крыніцу не толькі для аматараў творчасці Рыгора Барадуліна і даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, але і для прафесійных гісторыкаў.

ЗМЕСТ

Ад укладальніка: Наталля Давыдзенка
1951
1952
1955
1956
1957
1958
1959
1960
1961
1962
1963
1964
1965
1966
1967
1968
1969


Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор
12.49 р.

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое
14.99 р.

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.

Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў
5.99 р.

Быкаў Васіль. Гарадзенскі архіў

Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою
7.99 р.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою

Апошнія па часе напісання вершы класіка беларускай літаратуры.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу.