Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Барадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творы

Барадулін Рыгор. Тастамент. Выбраныя творы
6.99 р.
Вага: 190 г
Памеры: 125x185 мм



Тастамент. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін.— Мінск : Папуры, 2015.— 288 с.

ISBN: 978-985-15-2489-7

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.

“Роўных Рыгору Барадуліну няма сярод сучаснікаў. Ён адзіны, хто здолеў, як і тыя першыя, якіх немагчыма палепшыць, увабраць у сябе ці не ўсю беларускую спрадвечнасць. Тую, у якой нават вецер гнёзды ўе.

Хрышчоны ва ўніяцтве, Барадулін называе сябе крывічом і кшчоным паганцам. Называе нездарма, бо ўвабраў у сябе жыццядайны крывіцкі дух, удыхнуўшы з ім усю нашую мову.

Ён — адзіны беларускі паэт, які існуе толькі ў мове і выключна ў ёй. Існуе гэткім жа цудам, якім сама мова існуе ў пабураным — альбо дасюль не створаным — беларускім свеце.

Музыка не патрабуе перакладу, паэзія не перакладаецца. Геніяльны паэт роўны самому сабе толькі на сваёй мове,

Рыгор Барадулін роўны самому сабе адно па-беларуску.

Зрэшты, як і народ роўны самому сабе толькі на сваёй зямлі і са сваёй моваю.”
Уладзімір Някляеў


Раім таксама паглядзець:
Рыгор Барадулін. У неба пехатою
7.99 р.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою

Апошнія па часе напісання вершы класіка беларускай літаратуры.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу.

Быкаў Васіль. Ліквідацыя
24.99 р.

Быкаў Васіль. Ліквідацыя. Без цэнзуры

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава «Ліквідацыя» («Сотнікаў») упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці. У «Каментарыях» разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання
12.99 р.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.