Барадулін Рыгор. Выпаў грук у грома з рук

Барадулін Рыгор. Выпаў грук у грома з рук
4.49 р.
Вага: 160 г
Памеры: 140x210 мм



Вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі : Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Уклад. Ул. Сіўчыкаў ; маст. А. Карповіч. – Мінск : Радыёла-плюс, 2009. – 160 с. : іл.

ISBN 978-985-448-073-2

Кнігу народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры Рыгора Барадуліна склалі вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі.

Чытанка адрасуецца дзеткам, іх матулям і татусям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўнікам.

ЗМЕСТ

НЯЎЖО ДАЛОНІ ДЗІРАВЫЯ Ў ГРОМА...

Як без рук
Талака
Павук
Хто думае рагамі?
Чмут-баламут і там, і тут
Навошта?
Гукі без прынукі
Люблю!
Кот Мірон – цар варон
Калыханка Мірону
Засынай...
Сябрына
Каза
Певень
Курка
Баран
Вырас!
Лапатушкі-хуткамоўкі
Ветрык і вятрак
Раздолле
Не марудзь!
Размовы
Летні лёд
Які загар у лета?
Пытанне і адказ
Усе разам
Жмуркі
Сустрэча
Пагасцілі
Кожнаму сваё
Паехалі
Загадкі-багаткі
Іх запомніць варта!
Спазніліся
Грамацейка
Дазвол
Крыўда
Кажух
Кумека і няўмека
Двойца
Усіх перамагае!
Парá!
Паперабягалі
Дзе?
Хто?
Чым?
Снегавік
Год-карагод
Новы год

МОВЫ РОДНАСНЫЯ ЎСЕ...

Аж бурштын смяецца, як жывы,
Слухаючы досціпы Літвы


З Іонаса Шожыніса

Гаспадынька
Цвіце гарох
Абіраем вішні
Рачулка

З Костаса Кубілінскаса

Прагныя медзведзяняты
Кош загадак
Лічылкі
Латышскія дайны-пацешкі
Да ўсмешкі цярэбяць сцежкі

Дайны
Пад хвалямі сцюдзёнымі, над тонямі
Звіняць іскрыста галасы Эстоніі

Дзіцячыя вочы
Хто дома чакае
Кошачка
Розныя
Дзівосы
Чым аддзячу?
Палякі ўмеюць жартаваць
І меч адвагі гартаваць


З Яна Бжэхвы

Жаба
Лятучая карова
Качка-дзівачка
Чарніла і крэйда
На Бергамуцкіх выспах
Павук і мухі
Ніколі не хмураць бровы
Усмешкі з Малдовы

Драздочак-дрозд
Дожджык
Зайчык
Сонца, сонейка
Смоўж
Птушкі на млыне
Касцы
Ластаўка
Калыханка
Колькі?

З Іона Геаргіцэ

Казка пра камара
Грузінскія казкі-раскалыханкі

Блыха і мурашка
Каза і вінаграднік

З Іраклія Абашыдзе

Навагодняе

З Морыса Поцхішвілі

Страх
Дзед Мароз

З Іллі Сіхарулідзе

Калыханка-пажаданка
І жартаў у Арменіі,
І мудрасці не менее


З Геворга Эміна

Шпакі
З Азербайджана тры загадкі,
Як неразлучныя блізняткі

Загадкі
І цішыня расхістана
Жартамі Казахстана

Небыльніцы

З Музафара Алімбаева

Сарокі
Доўгі язык
Хто дужэй за насарога?

З Курманбая Талыбаева

Гусі-гусяняткі

З Мурата Куанышбекава

Слон
І смех прачынаецца рана
На стромах Таджыкістана

Хуткамоўкі з Паміра

Падрабязней пра кнігу тут.

ПАВУЦІНА
Ёсць павук нябачны,
быццам сон,
Павуцінаю няўлоўнай ён
Абвівае шар зямны
З імпэтам.
Той павук завецца
Інтэрнэтам.
Што было,
Што ёсць,
Што будзе ў свеце –
Звесткі ёсць пра ўсё
У інтэрнэце.
З дому не выходзячы
Нікуды,
Можаш слухаць
Птушак,
Быццам цуды.
Ні пяра ня трэба,
Ні паперы
Сябру ліст паслаць.
Нячутна ў дзверы
Грукнецца
Нябачны паштальён,
Ліст у той жа міг
Уручыць ён.
Слухай інтэрнэт,
Чытай,
Пішы,
Але й сам
Мазгамі варушы!

Раім таксама паглядзець:
Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць
4.49 р.

Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць

Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пораў года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
4.79 р.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
5.49 р.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Казкі, фантастычныя апавяданні, артыкулы пра знакамітых людзей, якія так ці інакш звязаны з космасам, умясціліся ў чатыры раздзелы, дзе кожная старонка здзіўляе і захапляе!