Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя
4.99 р.
Вага: 1080 г
Памеры: 210x265 мм



Belarus' Art of Book Publishing in the 20th Century / Искусство книги Беларуси XX века. На беларускай, англійскай і рускай мовах. – Мінск : Беларусь, 2007. – 239 с. : іл.

ІSBN 978-985-01-0732-9

Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыходзіцца на другую палову XX стагоддзя.

У выданні змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.

Імянны паказальнік /Alphabetic index of names / Именной указатель

Александровіч A. B.
Александрович A. B.
Aleksandrovich A.

Александровіч В. Ф.
Александрович В. Ф.
Aleksandrovich V.

Алісевіч Ю. М.
Алисевич Ю. Н.
Alisevich Yu.

Асецкі Л. П.
Асецкий Л. П.
Asetsky L.

Ахола-Вало А. П.
Ахоло-Вало А. П.
Akholo-Мalo A.

Барздыка М. Ф.
Барздыко М. Ф.
Barzdyko M.

Басалыга M. C.
Басалыга M. C.
Basalyga M.

Басалыга У. С.
Басалыга B. C.
Basalyga V.

Беразенская Т. П.
Березенская Т. П.
Berezenskaya T.

Валынец B. I.
Волынец В. И.
Volynets V.

Вішнеўскі У. М.
Вишневский B. H.
Vishnevsky V.

Волкаў A. B.
Волков A. B.
Volkov A.

Волкаў С. A.
Волков C. A.
Volkov S.

Гардзіёнак І. Л.
Гордиенок И. Л.
Gordienok I.

Герасіменка-Жызнеўскі Ю. П.
Герасимehко-Жизневский Ю. П.
Gerasimenko-zhiznevsky Yu.

Герасімовіч Дз.
Герасимович Д.
Gerasimovich D.

Гуткоўскі П. М.
Гутковский П. М.
Gytkovsky P.

Гуціеў М. Ц.
Гутиев Н. Т.
Gutiev N.

Дваракоўскі В. Дз.
Двараковский В. Д.
Dvarakovsky V.

Дзямарын А. М.
Демарин А. М.
Demarin А.

Забораў Б. А
Заборов Б. А.
Zaborov В.

Зайцаў А. Ц.
Зайцев А. Т.
Zaitsev А.

Зайцаў Ю. К.
Зайцев Ю. К.
Zaitsev Yu.

Змудзінскі Г. Я.
Змудинский Г. Е.
Zmydinsky G.

Казлоў М. Р.
Козлов Н. P.
Kozlov N.

Кашкурэвіч A. M.
Кашкуревича. М.
Kashkurevich А.

Kітаева A. M.
Китаева Е. Н.
Кitaeva E.

Кліменка В. І.
Клименко В. И.
Klimenko V.

Кулажэнка А. А.
Кулаженко А. А.
Kylazhenko А. А.

Кулік Я. С.
Кулик Е. С.
Kylik Ye.

Лобан І. М.
Лобан И. Н.
Loban I.

Лось А. Г.
Лось Е. Г.
Los E.

Лукашык У. А.
Лукашик В. А.
Lukashik V.

Малкін Б. Я.
Малкин Б. Е.
Malkin В.

Мацур Г. І.
Мацур Г. И.
Matsur G.

Мельянец Т. А.
Мельянец Т. А.
Melyanets T.

Мікіта В. В.
Микита В. В.
Mikita V.

Паплаўская Н. М.
Поплавская Н. Н.
Poplavskaya N.

Паплаўскі Г. Г.
Поплавский Г. Г.
Poplavsky G.

Рагалевіч В. А.
Рогалевич В. А.
Rogalevich V.

Раманюк Дз. М.
Романкж Д. М.
Romaniyk D.

Савіч У. П.
Савич В. П.
Savich V.

Селяшчук М. М.
Селещук Н. М.
Seleshchuk N.

Сідарава В. С.
Сидорова B. C.
Sidorova V.

Славук (Слаук) В. П.
Слаук В. П.
Slavyk V.

Сустава Н. У.
Сустова Н. В.
Systova N.

Сустаў Р. М.
Сустов Р. Н.
Systov R.

Сучкова Т. А.
Сучкова Т. А.
Sytchkova T.

Тарас Я. М.
Тарас Е. Н.
Taras Е.

Тарасаў В. А.
Тарасов В. А.
Tarasov V.

Татарнікаў П. Ю.
Татарников П. Ю.
Tatarnikov Р.

Тычына А. М.
Тычина А. Н.
Tychina А.

Філіповіч М. М.
Филиппович М. М.
Filippovich М.

Ціхановіч В. М.
Тиханович В. Н.
Tikhanovich V.

Шаранговіч В. П.
Шарангович В. П.
Sharangovich V.

Шолк У. І.
Шолк В. И.
Sholk V.

Шупляцоў А. А.
Шуплецов А. А.
Shypletsov А.

Шэвераў А. К.
Шеверов А. К.
Sheverov А.

МАСТАЦТВА КНІГІ БЕЛАРУСІ

Мастацтва кнігі Беларусі ў XX стагоддзі прайшло пэўныя этапы, зазнала эвалюцыйныя змены, узбагацілася адметнымі тэндэнцыямі і кірункамі, набыло характар маштабнай і высокаразвітай з'явы. У сваім развіцці мастацтва беларускай кнігі адштурхоўвалася ад традыцый першадрукаў, запачаткаваных Скарынам, і ілюмінаваных выданняў. У канцы стагоддзя яно звярнулася і да пераасэнсавання творчых эксперыментаў 1920 – 1930-ых гадоў.

Неаднародны паводле формы і зместу характар твораў айчыннага кніжнага мастацтва абумовіла тое, што яны створаны таленавітымі мастакамі, для якіх уласцівы не толькі своеасаблівае бачанне літаратурнага свету і мастацкага часу, але і валоданне адметнымі стылістычнымі манерамі, распрацаванымі імі для ўвасаблення свайго светапогляду, ідэі твора, і веданне перадавых мастацкіх тэндэнцый. Гэта дазволіла ім вызначыць найбольш адпаведныя сродкі і прынцыпы адлюстравання буйных грамадска-палітычных праблем і падзей, працэсаў набыцця Беларуссю дзяржаўнасці.

Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Ілюстрацыя з кнігі

Лепшыя творы кніжнага мастацтва ў гісторыі мастацкай культуры знакамітыя не менш, чым выдатныя творы літаратуры, музыкі, архітэктуры, жывапісу, кінематографа. Прыкладам могуць служыць ілюстрацыі да беларускіх народных казак В. Славука, М. Селешчука, афармленне літаратурнай класікі – твораў Я. Купалы і Я. Коласа – Б. Заборавым, В. Шаранговічам, Г. Паплаўскім. Мастацтва кнігі нашай краіны ў XX стагоддзі ўзнялося сродкамі сучаснай мастацкай школы да вышынь высокага вобразнага сінтэзу літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.

Гісторыя айчыннай кніжнай графікі, багатай на высокамастацкія творы, патрабуе далейшага ўважлівага і ўсебаковага навуковага даследавання. Для падняцця прэстыжу айчыннага кніжнага мастацтва, усебаковага аналізу праблем яго развіцця шмат зрабілі беларускія мастацтвазнаўцы. Аднак у большасці даследаванняў да 1980-ых гадоў не столькі адзначаліся характэрныя рысы беларускай кніжнай графікі, колькі ўказваліся яе каардынаты ў геаграфічнай прасторы савецкага выяўленчага мастацтва. Першымі, хто адзначыў своеасаблівы характар развіцця кніжнага мастацтва ў Беларусі, сталі доктар мастацтвазнаўства В. Шматаў і кандыдаты мастацтвазнаўства В. Церашчатава і М. Гугнін.

А. Гарун. Матчын дар. 1918. Вокладка. Ілюстрацыя з кнігі ''Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя''

Кожны этап гісторыі кніжнага мастацтва Беларусі вылучаецца сваімі, адпаведнымі часу, прынцыпамі творчых пошукаў. Пры ўсёй шматграннасці жанрава-стылёвых праяў беларускае мастацтва кнігі прайшло тыя ж асноўныя этапы развіцця, якія прайшлі ў XX стагоддзі і многія іншыя віды мастацтва. Пошукава-эксперыментальны перыяд прыпаў на 1920 – 1950-ыя гады, пачатковы – на 1960-ыя. У гэты перыяд адбываецца фарміраванне паліграфічнай базы і разгалінаванай арганізацыйна-выдавецкай структуры. Актыўна вядуцца падрыхтоўка кадраў, вывучэнне і засваенне сусветнага і айчыннага вопыту, творчы пошук мастакамі і афарміцелямі сучаснай мастацкай структуры кнігі. 1970-ыя гады сталі этапам стабілізацыі тэндэнцый і ўдасканалення графічнага майстэрства. У 1980 – 1990-ыя гады пачынаецца сучасны этап.У гэты перыяд фарміруюцца адметныя пластычныя накірункі, выпрацоўваюцца новыя метады, формы і традыцыі.

Менавіта ў гэты перыяд складаецца паняцце "беларуская школа кніжнай графікі". Гэты тэрмін выкарыстоўвалі ў сваіх артыкулах такія даследчыкі беларускага мастацтва, як В. Шматаў, Я. Шунейка, М. Гугнін, А. Атраховіч і інш.

Мастацтва кнігі Беларусі пачатку XX стагоддзя ўяўляе сабой даволі стракатую і неаднародную карціну. У той час мала хто з выдаўцоў звяртаў увагу на якасць і прынцыпы гарманічнага спалучэння паперы, шрыфту, кампазіцый тытульных старонак і пераплёту. Панаваў эклектычны густ, характэрны для новай буржуазіі. Кніжная графіка мела нязначныя тэрытарыяльна-рэгіянальныя адметнасці...

Міхаіл Баразна, пачатак кнігі


Раім таксама паглядзець:
Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў
12.99 р.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў

Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас. Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Найвышэйшая песня Саламонава
5.49 р.

Найвышэйшая песня Саламонава

"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі. Беларускі пераклад Васіль Сёмуха. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках.