|
26'500 р.
Вага: 590 г
Памеры: 145x205 мм (1 голас )
|
Мінск : Радыёла-плюс, 2010. – 560 с.
ISBN 978-985-448-101-2
Выданне падрыхтаванае з улікам "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года, які ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 года.
Рэестр слоўніка ўключае каля 42000 слоў і словазлучэнняў, напісанне і вымаўленне якіх выклікаюць цяжкасці.
У датадак уключана прыкладна 1200 асабовых уласных імён.
Адрасуецца школьнікам, абітурыентам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам і самаму шырокаму колу карыстальнікаў.
ЗМЕСТ
Прадмова
Падача формаў у слоўніку
Формы назоўнікаў
Формы дзеясловаў
Формы лічэбнікаў і займеннікаў
Скарачэнні
Беларускі алфавіт
Асабовыя ўласныя імёны
Асабовыя ўласныя імёны, распаўсюджаныя па-за межамі Беларусі
ПРАДМОВА
Слоўнік налічвае каля 42000 слоў, што складаюць аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы і размоўнай практыкі. Асноўная ўвага ў слоўніку надаецца словам з цяжкім напісаннем ці формазмяненнем. Геаграфічныя назвы падаюцца ў агульным алфавітным парадку дзеля зручнасці пошуку вытворных ад іх прыметнікаў і назоўнікаў.
Асабовыя ўласныя мужчынскія і жаночыя імёны вылучаны ў асобныя дадаткі, змешчаныя ў канцы слоўніка.
За апошнія гады ў грамадстве адбыліся велізарныя змены, якія ў значнай меры закранулі беларускую мову. У мове заканамерна з'явіліся словы, што апісваюць новыя рэаліі. Словы, якія паспяшаліся запісаць ва "ўстарэлыя", вярнуліся ў актыўны ўжытак. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў слоўніку.
Слоўнік прызначаны для практычнай дапамогі навучэнцам і выкладчыкам школ, вучылішчаў і ўніверсітэтаў, а таксама ўсім, хто гаворыць і піша па-беларуску.
Гэты "Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы" падрыхтаваны ў адпаведнасці з "Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь за 23 ліпеня 2008 г. (№ 420-3). Перадача граматычных формаў у цэлым адпавядае патрабаванням, выкладзеным у "Кароткай граматыцы беларускай мовы" пад навуковай рэдакцыяй А. А. Лукашанца (ч. 1. Мінск: Беларуская навука, 2007). Разам з тым, у гэтым слоўніку вельмі шырока адлюстраваная тая магчымая варыянтнасць граматычных формаў, што непасрэдна вынікае з сучаснай беларускай моўнай практыкі. Крытэрыем уключэння або неўключэння той або іншай словаформы ў склад гэтага слоўніка служылі не суб'ектыўныя меркаванні таго або іншага айчыннага мовазнаўцы, а вынікі аналізу досыць вялікага корпуса апублікаваных у розным выглядзе беларускіх тэкстаў.
Пры падрыхтоўцы выдання яго аўтарамі былі найперш выкарыстаныя творы сучаснай мастацкай літаратуры, публікацыі ў перыёдыцы (у т. л. у інтэрнэце), а таксама наступныя лексікаграфічныя крыніцы: