Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
2.24 р.
Вага: 470 г
Памеры: 150x220 мм



Укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 326 с. – (Школьная бібліятэка).

ISBN 978-985-02-1158-3

Ян Баршчэўскі (1794 (?) – 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны яго твор – "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".

ЗМЕСТ

ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ, АБО БЕЛАРУСЬ У ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАННЯХ
Некалькі слоў ад аўтара
Нарыс паўночнае Беларусі
Шляхціц Завальня
Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем
Апавяданне другое. Зухаватыя ўчынкі
Апавяданне трэцяе. Вужовая Карона
Апавяданне чацвёртае. Ваўкалак
Успаміны пра наведанне роднага краю
Полацак
Рыбак Родзька
Кавалёва Аўгіня
Апавяданне пятае. Радзімы знак на вуснах
Сляпы Францішак
Апавяданне шостае. Плачка
Сын Буры
Бура
Арганісты з Расонаў
Апавяданне сёмае. Вогненныя духі
Куцця
Думкі самотніка
Госці ў хаце Завальні
Твардоўскі і вучань
Апавяданне восьмае. Белая Сарока
Апавяданне дзевятае. Пакутны Дух
Вечар перад Новым годам
Апавяданне дзесятае. Валасы, якія крычаць на галаве
Цыган Базыль
Апавяданне адзінаццатае. Жабер-трава
Яснасць на небе
Таварыш у падарожжы
Рада
Падарожныя
Апавяданне дванаццатае. Стогадовы стары і чорны госць
Апавяданне трынаццатае. Чараўнік ад прыроды і кот Варгін
Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій
Гаспадарчыя клопаты
Арганісты Андрэй
Ад'езд

ДРАЎЛЯНЬІ ДЗЯДОК І КАБЕТА ІНСЕКТА
Што здарылася з Драўляным Дзядком
Кабета Інсекта
Праходка ў полі
Шкаляр Люцэфуга
Горды Філосаф
Летуценнік Севярын
Прывіды
Развітанне

ДУША НЕ Ў СВАІМ ЦЕЛЕ

Даверыць таямніцу сэрца. М. Хаўстовіч

Каментарыі


Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях.
Некалькі слоў ад аўтара

Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбітыя нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.

Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінаю марай.

Асобныя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах; гэта быў мой самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры – ад песні пераходзім да апавядання пра тое, што нас найбольш займае. Павінны выйсці адзін за адным шэсць томікаў гэтых аповесцяў, якія малююць пераважна мясціны Паўночнае Беларусі, бо гэты куток зямлі заўсёды выклікае ў мяне наймілейшы ўспамін.

Я не пераймаю формаў, якія ўжывалі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; лічу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусі. Узяў я форму з самое прыроды. Сірата штодзённа наракае на сваю нядолю, апавядае пра розныя пакуты, якія ён мусіў трываць на гэтым свеце, і яго скаргі на працягу ўсяго жыцця зліваюцца ў адну аповесць, хоць ён і не думаў сёння пра тое, што будзе апавядаць заўтра.

Ян Баршчэўскі. Пецярбург, 8 верасня 1844 г.

Падрабязней пра Яна Баршчэўскага і яго твор у кнізе "Імёны Свабоды" Уладзімера Арлова (прачытаць эсэ можна тут).

Сайт, прысвечаны Яну Баршчэўскаму: barszczewski.spb.ru


Раім таксама паглядзець:
Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках
4.27 р.

Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках

Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.

0.92 р.

Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў

НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; уклад., сістэматызацыя тэкстаў і камент. В. І. Скідана, А. М. Хрушчовай; уступ. Арт. Т. В. Валодзінай; навук. рэд. А. С. Ліс. – 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 330 с. – (БНТ: Беларуская народная творчасьць).

Ажэшка Эліза. Хам
1.53 р.

Ажэшка Эліза. Хам

Перавыданне вядомай аповесці польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, прысвечанай жыццю беларускай вёскі ХІХ стагоддзя.