Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя НАРЫСЫ

Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М. Беларуская літаратура і свет
0.99 р.
Вага: 640 г
Памеры: 145x210 мм



Мінск: Радыёла-плюс, 2006. — 596 с., 12 іл.

ISBN 985-448-065-8

Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л.Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 г.
Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.

Замест уводзінаў.

Канец XVIII і пачатак ХІХ стагоддзя — пераломны час у гісторыі літаратур Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для творцаў гэтай пары ўсё меншае значэнне маюць усталяваныя раней каноны літаратурнай творчасці. Не жанр, не стылёвыя сродкі, а сам аўтар робіцца галоўным чыннікам поспеху альбо няпоспеху таго ці іншага твора. Адбываецца працэс выразнай індывідуалізацыі стылю: менавіта індывідуальны, аўтарскі стыль цяпер супрацьстаіць норме, аўтарытэт якой раней лічыўся непахісным. Творчае, прасякнутае мыслядзеяннем “я”, падпарадкоўвае сабе універсальную норму, перамагае традыцыяналізм, які цягам шматлікіх стагоддзяў прадвызначаў сутнасць літаратурнага працэсу ў Еўропе і Азіі. Вырашальную ролю ў гэтых рэвалюцыйных зменах адыграла ўзнікненне і развіццё рамантычнай плыні, фармаванне рамантычнага метаду мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.
Сярэдзіна ХІХ стагоддзя — зорная часіна рэалістычнага спосабу асваення свету. Рэалізм не адмяняў творчых дасягненняў сваіх папярэднікаў-рамантыкаў, а працягваў адкрываць шматстайнасць навакольнай рэчаіснасці і духоўнае багацце чалавечай асобы, сцвярджаў нацыянальную самабытнасць і гістарычную канкрэтнасць мастацкага вобраза..Многія пісьменнікі, якія пачыналі як рамантыкі, пазней станавіліся на пазіцыі рэалізма (Бальзак, Стэндаль, Гюго, Міцкевіч, Пушкін). Рэалізм паказваў жыццё ў “формах самога жыцця”, ствараючы вобраз пры дапамозе тыпізацыі рэальных фактаў (“тыповыя характары ў тыповых абставінах”), і быў у гэтых сэнсе раўназначным паняццю жыццёвай праўды.
У другой палове ХІХ стагоддзя рэалізм дасягнуў сваёй вяршыні ў творчасці Флабера, Дзікенса, Талстога, Дастаеўскага — яны імкнуліся да ўсеабдымнай шматстайнасці светаразумення, да паказу складанасці і супярэчлівасці чалавечай натуры, трагічнай раз’яднанасці людзей і народаў, сутыкнення ў невырашальных канфліктах асобы і грамадства, народа і ўлады. У рэалістычнай — бальзакаўска-талстоўскай — канвенцыі аўтар набываў функцыі творцы мастацкай мадэлі рэчаіснасці і ў пэўнай ступені ўступаў у суперніцтва з самім Богам як першастваральнікам Сусвету. Пазнавальныя магчымасці рэалізма пазней раскрыліся ў шматтомных раманных цыклах, у жанры “сямейнай сагі” Заля, Ралана, Франса, Галсуорсі, Т.Мана, Горкага, Драйзера, К.Чорнага, І.Мележа і іншых.
На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў літаратурны працэс прыкметна палярызаваўся. Натуралізму, які абапіраўся на дасягненні прыродазнаўства, супрацьстаяў дэкаданс, які паўстаў супраць крайняй рацыяналізацыі жыцця і стаў эстэтычнай прадумовай узнікнення мадэрнізма. ХХ стагоддзе ў аснове сваёй стагоддзе мадэрнізма, які з’явіўся на арэне спачатку еўрапейскай, а затым і сусветнай гісторыі ў акружэнні шматлікіх літаратурных плыняў і школ імпрэсіянізма, сімвалізма, экспрэсіянізма, футурызма, акмеізма, дадаізма, сюррэалізма, імажынізма, “плыні свядомасці”, экзістэнцыялізма, “новага рамана”, “драмы абсурду”. Мадэрнізм узнік на фоне трагічных катаклізмаў, войнаў і рэвалюцый і глабальнага расчаравання ў чалавечых каштоўнасцях і ў самім прагрэсе.
Канец ХХ і пачатак ХХІ стагоддзяў праходзіць пад знакам філасофіі і эстэтыкі постмадэрнізма, які адкрывае ў чалавеку яго унікальнае “я” і адначасова “другога” ў іншых людзях, які абуджае глабальнае мысленне і здольнасць спалучаць у свядомасці розныя эпохі, культуры, стылі, спасцігаць рэальнае шматмоўе свету, супярэчлівыя ідэі і погляды, быць талерантным і свабодным. Постмадэрнізм нараджае ў кожным чалавеку мастака. Побач з паняццем аўтара ён сцвярджае паняцце чытача, які на свой лад і розум інтэрпрэтуе творы.
На Парнасе агульначалавечай культуры і нацыянальнай літаратуры нікому не цесна. Набеліянты знаходзяцца ў добрым суседстве з майстрамі мастацкага слова, якія не дачакаліся пры жыцці прэстыжных прэмій і чые персаналіі таксама ўключаны ў гэтую кнігу, бо яны, паводле агульнага прызнання знаўцаў, маюць усе падставы заняць “свой пачэсны пасад” у пантэоне сусветнай літаратуры.

ЗМЕСТ

Замест уводзінаў

ЛІТАРАТУРА РАМАНТЫЗМУ

Рамантызм як напрамак і як універсальны творчы метад
Творчасць Э.Т.А.Гофмана
“Кніга песень” Гайнрыха Гайнэ
Нікалаўс Ленаў

Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі

Філаматы і філарэты
Жыццё і творчасць Яна Чачота
Тамаш Зан

Ян Баршчэўскі (каля 1974-1851)

Творчасць Адама Міцкевіча як вяршыня паэзіі польскага і беларускага рамантызму

Жыццёвы шлях паэта
Балады і паэмы Адама Міцкевіча
Санеты
"Дзяды"
"Пан Тадэвуш"
Адам Міцкевіч у беларускім кантэксце
Пачатак расійскамоўнай літаратуры ў Беларусі
Тадэвуш (Фадзей) Булгарын

Беларуская літаратура 1830-х гадоў: асноўныя тэндэнцыі развіцця

Аляксандр Ходзька
Аляксандр Грот-Спасоўскі
Юльян Корсак
Тадэвуш Лада-Заблоцкі

Асаблівасці англійскага рамантызму

Джордж Гордан Байран і яго паэма “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”

Ранні расійскі рамантызм

Васілій Жукоўскі
Аляксандр Грыбаедаў

Жыццё і творчасць Аляксандра Пушкіна

Нараджэнне і выхаванне паэта ў сям’і
Ліцэйскі перыяд (1813—1817)
Пецярбургскі перыяд (1817—1820)
Паўднёвы перыяд (1820—1824)
Міхайлаўскі перыяд (1824—1826)
Пасля высылкі (1826—1830)
Апошнія гады (1831—1837)
Раман у вершах "Яўгені Анегін" (1823—1831)
Пушкін і Беларусь

Жыццёвы і творчы шлях Міхаіла Лермантава

Дзяцінства
Ранняя лірыка
Юнацтва
Творчы пошук
Творы перыяду першай каўказскай высылкі
Зорная часіна паэта
Паэма "Дэман"
Паэма "Мцыры"
Раман "Герой нашага часу"
Другая каўказская высылка
Лермантаў і беларуская літаратура

Паўночнаамерыканскі рамантызм. Генры Лангфэла

Далейшае развіццё рамантычнай плыні ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Беларускамоўныя творцы-рамантыкі

Творчасць Уладзіслава Сыракомлі
Вінцэсь Каратынскі
Ялегі Пранціш Вуль
Паўлюк Багрым
Альгерд Абуховіч
Зоф’я Манькоўская

АСВЕТНІЦКІЯ ПЛЫНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Асветніцкі класіцызм у беларускай літаратуры

Паэма "Энеіда навыварат" Вікенція Равінскага
Канстанцін Вераніцын і яго паэмы "Тарас на Парнасе" і "Два д’яўлы"

Далейшае развіццё сентыменталісцкай плыні

Ануфры Петрашкевіч
Адам Плуг
Адэля з Устроні
Арцём Вярыга-Дарэўскі
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі

Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Асветніцка-рэалістычныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры першай паловы 1860-х гг.

Публіцыстычныя творы Канстанціна Каліноўскага

РЭАЛІЗМ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Анарэ дэ Бальзак

Навела "Габсэк"
Раман "Бацька Гар’ё"

Мастацкія адкрыцці Флабэра

Рэалізм у англійскай літаратуры

Чарлз Дыкенс
Іншыя майстры англійскага рэалізму

Станаўленне рэалізму ў расійскай літаратуры

Мікалай Гогаль і яго раман "Мёртвыя душы"

Росквіт рэалістычнай плыні ў расійскай літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя

Творчасць Івана Тургенева
Леў Талстой
Фёдар Дастаеўскі
Сацыяльная сатыра Салтыкова-Шчадрына

Габрэйская рэалістычная літаратура ў Расійскай імперыі.

Мендэле Мойхер-Сфорым і Шолам-Алейхем

Польская літаратура: ад рамантызму да рэалізму

Генрык Сянкевіч і яго раман "Крыжакі"
Жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі
Марыя Канапніцкая

Беларуская літаратура 1870-х—1890-х гг.: асноўныя тэндэнцыі развіцця

Жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча
Янка Лучына
Адам Гурыновіч
Іншыя папярэднія “нашаніўскага” адраджэння

Рэалістычная проза і драматургія ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя

Джордж Бернард Шоў
Антон Чэхаў

ДЭКАДАНС, ІМПРЭСІЯНІЗМ, СІМВАЛІЗМ І НЕАРАМАНТЫЗМ

Скандынаўскі сімвалізм: творчасць Генрыка Ібсэна

Французскі і бельгійскі сімвалізм

Шарль Бадлер
Поль Верлен
Марыс Мэтэрлінк

Расійскі сімвалізм

Аляксандр Блок

Акмеізм як апазіцыя расійскаму сімвалізму

Творчасць Ганны Ахматавай

Натуралізм як "дэкадансны" рэалізм

"Наша Ніва" і літаратары-"нашаніўцы"

Карусь Каганец
Ядвігін Ш.
Літаратурная палеміка ў "Нашай ніве"
"Нашаніўства", беларускі дэкаданс і сімвалізм

Асоба і творчасць Янкі Купалы

Купала і беларускі Космас
Станаўленне творчай асобы
Даніна багушэвічаўскай традыцыі
Новы этап творчай эвалюцыі
Пошукі Купалы-драматурга і паэта
Беларусацэнтрызм як апірышча Купалавай творчасці
Купала ў савецкай Беларусі

Якуб Колас

Месца Коласа ў прыгожым пісьменстве
З біяграфіі
Пачатак творчага шляху
“Песні-жальбы”
На подступах да маштабнай эпікі
Паэтычны эпас Коласа
Трылогія “На ростанях”
Колас за савецкім часам

Максім Багдановіч

Свет Багдановіча
Біяграфія паэта
Паэт “чыстай красы”
Творчы метад Багдановіча

Жыццё і творчасць Алеся Гаруна

Змітрок Бядуля

Максім Гарэцкі

Волат беларускай прозы
Жыццёвыя дарогі
Дэбют празаіка
Лірычна-аўтабіяграфічная проза
"Дзве душы"
Аповесць "Меланхолія"
Раман "Віленскія камунары"
"Камароўская хроніка"
Перад абліччам трагедыі

ГІСТАРЫЧНАЯ І ЛІТАРАТУРНАЯ ПАНАРАМА ХХ СТАГОДДЗЯ (уводзіны)

ШЛЯХІ МАДЭРНІЗМУ Ў ХХ СТАГОДДЗІ

Мадэрнізм і беларуская літаратура
Райнэр Марыя Рыльке
Гіём Апалінэр
Марсэль Пруст
Джэймс Джойс
Франц Кафка
Лірыка Барыса Пастарнака
Творчасць Уладзіміра Маякоўскага
Алесь Разанаў
"Тэатр абсурду"

Самюэль Бэкет
Эжэн Ёнэска
"Метафізічныя драмы" Гаралда Пінтэра
Авангардысцкія традыцыі ў сучаснай беларускай драматургіі
Беларускі "Бум-Бам-Літ"

МАЙСТРЫ РЭАЛІЗМУ ХХ СТАГОДДЗЯ

Джон Голсуарсі
Іван Бунін
"Сялянская паэзія" і Сяргей Ясенін
Уільям Фолкнер
Проза Эрнэста Хемінгуэя
Творчы даробак Максіма Горкага
Сацыялістычны рэалізм
Літаратурны працэс у СССР у 20-я гады
Літаратурныя суполкі ў Расіі
Міхаіл Шолахаў
Літаратурныя суполкі ў савецкай частцы Беларусі

Імкненне да гуртавання
"Маладняк"
"Узвышша"
БелАПП
Расстралянае Адраджэнне

Літаратура Заходняй Беларусі

Антон Луцкевіч
Францішак Аляхновіч
Казімір Сваяк

Кузьма Чорны
Творчасць Аркадзя Куляшова
Літаратурная апазіцыя

Кандрат Крапіва
Уладзімір Дубоўка
Язэп Пушча
Андрэй Мрый

Эмігранцкая літаратура

Аляксандр Салжаніцын
"У капцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча
Уладзімір Вайновіч
Уладзімір Набокаў

Беларуская эміграцыя

Вацлаў Ластоўскі
Жыццёвы лёс і творчасць Наталлі Арсенневай
Масей Сяднёў
Алесь Салавей
Асоба і мастацкі талент Ларысы Геніюш
Янка Юхнавец

Працяг рэалістычнай лініі ў пасляваенным беларускім рамане

Іван Мележ
Вячаслаў Адамчык

Традыцыі рэалістычнай школы ў расійскай літаратуры. Расійская "вясковая" проза

ПАШЫРЭННЕ МАГЧЫМАСЦЯЎ РЭАЛІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ ХХ —ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ
"Эпічны тэатр" Бертальта Брэхта
Міхаіл Булгакаў
"Магічны рэалізм" Габрыэля Гарсія Маркеса
Інтэлектуальная літаратура

Томас Ман
Творчасць Германа Гесэ
Проза Антуана дэ Сэнт-Экзюперы
Паэзія Чэслава Мілаша

Інтэлектуалізм у беларускай літаратуры

Пачатак – у класікаў
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч)
Уладзімір Жылка
Максім Танк

Антыўтопія

Яўген Замяцін
Джордж Оруэл
Алесь Адамовіч

Антытаталітарны рэалістычны раман у пасляваеннай Заходняй Еўропе

Гайнрых Бёль
"Бляшаны барабан" Гюнтэра Граса

Экзістэнцыялізм

Альбэр Камю
Жан-Поль Сартр
Васіль Быкаў

Таталітарызм і літаратура
Сацыялістычны рэалізм у творчасці Івана Шамякіна
Творчы пошук беларускіх паэтаў пасляваеннага пакалення

Рыгор Барадулін

Беларуская пасляваенная проза

Янка Брыль
Уладзімір Караткевіч
Іван Чыгрынаў
Міхась Стральцоў

Беларуская драматургія апошніх дзесяцігоддзяў
Сучасны раман і эсэ

Раманы і эсэ Мілана Кундэры

Беларуская эсэістыка сёння

Уладзімір Арлоў
Валянцін Акудовіч
Сяргей Дубавец

Змена квадры ў беларускай літаратуры: канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў

Публіцыстычная паэзія Пімена Панчанкі
Новыя матывы ў творах Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча
Творчасць Ніла Гілевіча
Вяртанне з нябыту
У пошуках новай тоеснасці

Постмадэрнізм: творчасць Борхеса
Постмадэрнісцкая плынь у беларускай літаратуры
Масавая культура і развіццё беларускай літаратуры

Заключэнне

Выбраная бібліяграфія

Паказальнік літаратуразнаўчых і іншых паняццяў

СУСВЕТНАЯ ГІСТОРЫЯ І ЛІТАРАТУРА Ў ХІХ—ПАЧАТКУ ХХІ СТ.
(сінхраністычная табліца)

БІЯГРАФІЧНАЯ НАТАТКА


Раім таксама паглядзець:
Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: выбраныя ТЭКСТЫ
2.34 р.

Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: выбраныя ТЭКСТЫ для чытання і аналізу

У кнізе прыводзяцца выбраныя тэксты для чытання і аналізу. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.

Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.