Беларуска-польскі размоўнік-даведнік. / Л. П. Баршчэўскі; прадмова Л. Шарэпка, − Мінск : Радыёла-плюс: ІП Сіўчыкаў Ул. М., 2011. − 180 с. : фат. − (Серыя «Беларускія ЕўраРазмоўнікі»).
ISBN 978-985-448-114-2 (Радыёла-плюс).
ISBN 978-985-7030-01-9 (ІП Сіўчыкаў Ул. М.)
Беларуска-польскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.
Ён мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народа, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі. Дзеля гэтага ў склад кнігі ўключаны практычны граматычны даведнік, асновай якога паслужыла падрыхтаваная тым жа аўтарам і выдадзеная ў 2008 г. «Кароткая граматыка польскай мовы». Раздзелы размоўніка забяспечаны тэматычнымі слоўнічкамі. У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.
СЛОВА НА ДАРОГУ
Пішу гэтыя радкі і думаю пра тых, хто будзе іх чытаць: магчыма, студэнты, навукоўцы, творцы, спартоўцы, вандроўнікі, пілігрымы, прамыслоўцы ці прадпрымальнікі. Я спрабую ўявіць сабе людзей, якія збіраюцца наведаць Польшчу.
А калі Вы разгарнулі гэты размоўнік-даведнік, значыць, цікавіцеся нашей краінай і плануеце пабываць у ёй.
Гэтая кніжка дапаможа паразумецца з маімі суайчыннікамі ў Польшчы. Але хацеў бы запэўніць Вас, што не здарыцца нічога кепскага, калі ў падарожжы Вы не будзеце мець яе з сабою. Размаўляйце з палякамі па-беларуску і пераканаецеся, што нашыя мовы вельмі блізкія. Надзвычай цесныя стасункі нашых народаў можна адлічваць раней за 1385 год, год падпісання Крэўскай уніі, і мы помнім, колькі найвыдатнейшых палітычных і культурных дзеячаў Рэчы Паспалітай паходзіла з беларускіх земляў Вялікага княства Літоўскага.
Калі Вы бліжэй пазнаёміцеся з палякамі і польскай культурай, дык пагодзіцеся, што нас шмат што аб'ядноўвае.
Жадаю, каб Вы як мага лепш спазналі нашу краіну, богатую на прыроднае хараство, цудоўныя гарады і сусветна вядомыя курорты. Прыязджайце да нас на музычныя фестывалі і навуковыя канферэнцыі, прыязджайце катацца на лыжах, займацца горным турызмам, а калі ёсць неабходнасць, дык і паправіць здароўе ў нашых лячэбніцах і на балтыйскіх пляжах. Але не забудзьцеся пакаштаваць і стравы польскай кухні, адкрыйце для сябе нашыя напоі!
Сардэчна зычу Вам пачувацца ў Польшчы ўтульна, а дзякуючы і гэтаму размоўніку-даведніку мець магчымасць карыстацца польскай мовай у розных сферах жыцця.
Лешак Шарэпка,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
ЗМЕСТ
Слова на дарогу
Правапіс слоў, вымаўленне гукаў польскай мовы
КАРОТКІ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІ РАЗМОЎНІК
Штодзённыя выразы
Паездка. Падарожжа
Гатэль
Харчаванне
Бытавое абслугоўванне
Пошта. Паслугі сувязі
Пакупкі
Здароўе
Велічыні і меры
Час
Асабовыя звесткі
Іншыя часта ўжываныя словы і выразы
Надпісы, шыльды
ТУРЫСТЫЧНЫЯ АБ'ЕКТЫ ПОЛЬШЧЫ
Найважнейшыя турыстычныя аб'екты
ГРАМАТЫЧНЫ ДАВЕДНІК ПОЛЬСКАЙ МОВЫ
Марфалогія
Сінтаксіс
Выкарыстаныя крыніцы
Камэнтары
калі зьявіцца гэты даведнік?
калі зьявіцца гэты даведнік?