Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня

Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня
4.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 120x170 мм



Вершы. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 68 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-37-7

Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культура». З 1998 сумесна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопiс «Виртуальный мир» i газету «Капитал», працаваў у рэкламным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопiса «Электроника». З 2007 — намеснiк дырэктара выдавецтва «Галiяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Лiт». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пiсаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 (часопiс «Першацвет»). Вершы друкавалiся ў часопiсах «Першацвет», «Крынiца», газетах «Культура», «Беларуская маладзежная», «Понедельник», «Наша нiва». У 1996 выдаў друкапiс «Снег у сне, цi Снежны сон. Сон у снезе, цi Снежны сон». Аўтар кнігі «Палiванне на мух (са шланга)» (2002).

Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.

Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня

ЗМЕСТ

НЕПАПРАЎНЫ РАМАНТЫК
Зміцер Вішнёў

I раздзел
Снег у сне, ці сонны снег,
Сон у снезе, ці снежны сон
Халодны
Агонія
3 мяне хопіць!
Трызненне
"Кар''ера..."
Лагізмы
Прысвячаецца жанчыне
"Дом – гэта не дом..."
Curriculum vitae,
альбо Гульня ў жыццё
Рацыяналізатар
Стойкі алавяны ваяка
Нашчадкам
"Я гляджу на свет лысай галавою"
Калекцыянерка
Паліванне на мух (са шланга)

II раздзел
"Аднак ёсць і іншыя версіі..."
Думкі на шпалерах
"Скажы, каму патрэбна ты..."
"Жыць засталося пяць хвілін..."
"Я не ведаю, хто я і што..."
Снег
Імёны
Зялёны
"Каханне – гэта рваныя шрамы..."
"Вельмі хутка ізноў..."
"Гарачы шал у вачах..."
"Я апынуўся паміж двух агнёў..."
"Мы чужыя на гэтай вайне..."

III раздзел
"Шумяць намоклыя лісты..."
"Не глядзі на мяне, не глядзі..."
Котка
ВК
"Прыкра-салодкі дым..."
"Па халодным асфальце ганяе..."
"Вялікая сіняя далеч..."
"Гоніць вецер мяне ў свет..."
Жаданне
"Вецер..."
Трыялет
Ліст ад АП
Дзень нараджэння восені
Пажаданне
"Над Свіслаччу клён абтрасае..."
"Крылом крануўшыся валос..."

IV раздзел
"Дарогу да цябе..."
Спаборніцтва
Сон працягласцю ў два з паловай месяцы
"Ты не завеш мяне па імені..."

 

Прысвячаецца жанчыне
Засяроджана,
Насцярожана
Ты глядзіш
Недаверліва
На мяне.
Як дзіця заварожана,
Я гляджу
Адмарожана
Проста ў вочы твае.
Твае вочы – дзве дзіркі –
Свідравальнай машынкай,
У скроню
Трапна цэляцца мне.
Я знічтожаны,
Я прыніжаны,
Рэагую нязмушана,
Замаруджана
Лямантую.
Пакурожаны лёс.
Я табою пакрыўджаны,
Я паэтам народжаны,
Проста –
Хлопец з Валожына.
Заварожаны,
Ляжыць
Замарожаны
Мужчыны мёртвы труп –
У скроні дзве дзіркі.

Нашчадкам
Напішу
шклом
на асфальце
словы,
зразумелыя
толькі
мне
і табе.
І ты
асфальтам
на шкле
напішаш
працяг.

Пра Міхася Башуру ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор
6.90 р.

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман “Сад Замкненых Гор”, які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі “Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі.

Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца
6.49 р.

Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца

Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...

Талстоў Аляксей. Бег
2.67 р.

Талстоў Аляксей. Бег

Раман. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое
14.99 р.

Барадулін Рыгор. Перакуленае / Бородулин Рыгор. Опрокинутое

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание Нобелевской премии" (Владимир Некляев). В книге стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно — в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.