Бэрфус Лукас. Каала

Бэрфус Лукас. Каала
8.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм



Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску і Берасьці! Падрабязная інфармацыя ТУТ.

Каала : раман / Лукас Бэрфус ; пераклад з нямецкай мовы Ірыны Герасімовіч. — Мінск : А. А. Калоша, 2015. — 128 с.

ISBN 978-985-90307-3-4

Ці задумваліся вы, чаму людзі вырашаюць пакінуць гэты свет? Што штурхае нагу самазабойцы зрабіць першы крок на гэтым незваротным шляху? Стыхійны гэты крок, альбо старанна прадуманы, спланаваны самім чалавекам, альбо падладжаны атачэннем? Якое месца займае ў свеце кожны чалавек і што пакідае пасля сябе?

Паразважаць над гэтымі і іншымі пытаннямі чалавечага існавання даводзіцца Лукасу Бэрфусу, аўтару кнігі “Каала”, які пасля самазабойства брата пачынае сапраўднае расследаванне. Каб зразумець, што штурхнула брата сыйсці з жыцця, аўтар пачынае ўзгадваць яго гісторыю – кім быў брат, як ён жыў, чаму знаёмыя звалі яго "каала" і як гэтая мянушка паўплывала на яго жыццё.

ЛУКАС БЭРФУС (1971 году нараджэння) — швейцарскі пісьменнік і драматург, адзін з самых значных нямецкамоўных аўтараў. Яго п'есы перакладзены на шматлікія мовы і ставяцца ў тэатрах па ўсім свеце. Вялікі посьпех прынёс яму й дэбютны раман "Сто дзён". Творчасьць Лукаса Бэрфуса была адзначаная цэлым шэрагам прэмій і ўзнагарод. За раман "Каала" пісьменнік быў узнагароджаны ў 2014 годзе Швэйцарскай кніжнай прэміяй. "Каала" для Бэрфуса — гэта магчымасць пераадолець боль, прычынай якога стала самагубства роднага чалавека.

Лукас Бэрфус

Ірына Герасімовіч (перакладніца):
"Лукасу Бэрфусу стае мужнасьці выправіцца на тэрыторыю вусьцішу й нематы, што расхінаецца пасьля самагубства брата ў яго ўласнай сьвядомасьці. Спрабуючы спасьцігнуць гэты ўчынак, робячы крок за крокам углыб братавага жыцьця, дасьледуючы ўласную — і ня толькі — маўчанку, раскручваючы ўсе сэнсавыя клубкі, што трапляюцца на шляху, аўтар стварае ўнікальны шматвымерны тэкст, у якім пад покрывам штодзённасьці пульсуе тое, што мае дачыненьне да самага ядра жыцьця, чалавечага й ня толькі. Кніга пра самагубства й паразы, што напаўняе энэргіяй і аптымізмам ад усьведамленьня велічы чалавека, які, зазірнуўшы ў самую бездань, здолеў пра гэта распавесьці."

Вольга Гапеева (паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка):
"Спроба ўвязаць непазьбежнасьць сьмерці, страх, працу, ляноту, самагубства й… каалу, зьвяртаючыся да мікрагісторыі (калі на фоне падзей сусьветнага маштабу праяўляюцца лёсы простых людзей і вызначаюцца лёсы жывёл далёкіх кантынэнтаў), падаецца спачатку невыканальнай. Але Лукасу Бэрфусу ўдаецца спалучыць гэтыя, на першы погляд, далёкія рэчы. Ці ўдалося гэта мне? Калі пасьля прачытаньня быццам прамацваеш у сабе слушнасьць зразуметага, быццам спрачаесься ўжо ня з аўтарам, а з сабой, можна з упэўненасьцю казаць, што тэкст (як і пераклад) адбыўся".

Ірына Глухава (псіхатэрапеўт):
"Гэта кніга пра жыцьцё й сьмерць. Або, хутчэй, пра жыцьці ды сьмерці, — нечыя, але пры гэтым штораз мае. Канечнасьць майго жыцьця лучыць мяне з кожным героем кнігі: матросам і зьняволеным, аўстралійскім абарыгенам і грамадзянінам Эўропы, чалавекам і зьверам. Людзі доўгі час плацілі за амбіцыі й дасягненьні сваімі й чужымі жыцьцямі, пакуль не навучыліся бачыць безумоўную каштоўнасьць і сэнс у кожным жыцьці. Сэнс бачыцца нам перадусім у дзеяньні ды посьпеху, а таму жыцьцё каалы — напаўсоннае ды аднастайнае — падаецца бессэнсоўным. Адсутнасьць сэнсу невыносная, і людзі прыдумалі сэнс для каалы, ператварыўшы яе ў мілую плюшавую цацку, сымбаль краіны. Ды не заўважылі, што мільёны гадоў каала была сымбалем зусім іншым — сымбалем каштоўнасьці жыцьця як такога. Жыцьця, хай з пункту гледжаньня абываталя й няўдалага, якое, аднак, не перастае быць жыцьцём. І тое, што чалавек мае права ў любое імгненьне ад свайго жыцьця адмовіцца, ніякім чынам не памяншае каштоўнасьці жыцьця для тых, хто працягвае жыць".

Артыкул пра прэзентацыю рамана "Каала" (+фота) і інтэрвью з Лукасам Бэрфусам можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Люшэр Ёнас. Вясна барбараў
7.99 р.

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў

Беларускае выданне эўрапейскага бэстсэлеру — цяпер гэты твор трэба чытаць па-беларуску!

Ад гэтай кнігі цяжка адарвацца. Яна зачароўвае сваім напачатку нясьпешным, а потым усё шыбчэйшым ды шыбчэйшым рытмам аповеду, што вядзецца пад шоргат жвіру пад нагамі. Два чалавекі памалу шпацыруюць у прасторы, абмежаванай жоўтым мурам, згадваньне якога шторазу кантрапунктам прарываецца ў мінуўшчыну ды зноў вяртае да таго, што дзеецца тут і цяпер.

Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня
4.99 р.

Башура Міхась. Думкі – гэта не гульня

Паэзія Міхася Башуры вельмі эмацыянальная і свавольная, бо яна гаворыць пра вечныя чалавечыя каштоўнасці. Вершы, прадстаўленыя ў выданні, разгортваюць перад чытачом каляровую гаму новага свету, дзе няма месца здрадзе, нянавісці і падману. Гэта – светлая кніга, якая рэкамендуецца ўсім прыхільнікам паэтычнага слова.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.