![]() |
11.99 р.
Вага: 320 г
Памеры: 165x240 мм
|
Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг./ Вітальд Бярнацкі. — Беласток: Інстытут Беларусістыкі, 2010. — 184 с.
ISSN 1392-9682
Кніга Вітальда Бярнацкага “Паўстаньне Хмяльніцкага. Баявыя дзеянні ў Літве 1648—1649 гг.” даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 г. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны. У казацкіх руках апынуліся Рэчыца, Пінск, Мазыр, іншыя беларускія гарады. Мясцовае насельніцтва вітала казакоў, за што было пасля брутальна пакарана літоўскім войскам. Напрыклад, толькі ў ходзе разні ў Пінску было забіта некалькі тысяч гараджан.
У кнізе вы знойдзеце ўнікальныя звесткі пра бітву пад Пагостам (недалёка ад Слуцку) 4 верасня 1648 г., бітву пад Загаллем 17 чэрвеня 1649 г (цяпер Хойніцкі раён Гомельскай вобласці), і нарэшце бітву пад Лоевам (23 ліпеня — 31 ліпеня 1649 г.), у выніку якой казацкае войска было разбітае, а казацкі палкоўнік Міхайла Крычэўскі трапіў у непрытомным стане ў палон, дзе неўзабаве памёр.
Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст. Самі бітвы ілюструюцца падрабязнай пафазнай графікай. Напрыклад, бітва пад Лоевам 31 ліпеня 1649 апісваецца пры дапамозе 6 асобных каляровых карт, якія канкрэтызуюць яе паасобныя фазы.
Некаторыя цікавыя факты з кнігі
Улетку 1648 г. Багдан Хмяльніцкі паслаў на тэрыторыю ВКЛ узброеныя аддзелы, каб паспрабаваць узняць сялянскае паўстанне на Беларусі. Казацкія войскі перайшлі мяжу Вялікага Княства Літоўскага, і запалалі Берасцейскае, Менскае, Мсціслаўскае, Наваградзкае, Смаленскае і Віцебскае ваяводзтвы.
Баі не спыняліся ўвосень і ўзімку. Бліскучую апэрацыю супраць казакоў ва ўсходняй Беларусі правёў князь Друцкі-Горскі, а на захадзе энэргічныя дзеянні вёў Рыгор Мірскі. Януш Радзівіл працягваў паспяховую кампанію ўздоўж ракі Прыпяць.
У 1649 г. на чале адпраўленай казацкім гетманам на поўнач коннай арміі стаў былы палкоўнік рэестравых казакоў Рэчы Паспалітай Станіслаў Міхал Крычэўскі. Хуткім фарсіраваным маршам ён дайшоў да Лоева і заспеў Радзівіла знянацку. Аднак, нягледзячы на перавагу сілаў, Крычэўскі зазнаў адчувальную паразу і загінуў сам.
Усім гэтым падзеям прысвечаная кніга. якой, магчыма, зацікавіцца шаноўны чытач. На гэта спадзяецца яе аўтар, бо апісаныя ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Прадзеды яе сённяшніх насельнікаў на ўсіх франтах абаранялі межы тагачаснай Рэчы Паспалітай...
Уступ
Да беларускага чытача
I. Паўстаньне Хмяльніцкага. Першыя сутычкі з паўстанцамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага
II. Зімовы наступ князя Друцкага-Горскага
III. Дзеяньні стражніка Вялікага Княства Літоўскага Рыгора Мірскага
IV. Літоўскае войска і вайскаводцы ў першай палове XVI ст.
V. Казацкае войска і камандзіры
VI. Зімовая кампанія ў Літве ў 1649 г.
VII. Ваенна-палітычная сытуацыя на літоўска-ўкраінскім памежжы на пачатку 1649 г.
VIII. Вайна 1649 г.
IX. Літоўская кампанія 1649 г.
X. Бітва пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г.
Заканчэньне
Бібліяграфія