Бічэль Данута. Хадзі на мой голас

Бічэль Данута. Хадзі на мой голас
4.99 р.
Вага: 540 г
Памеры: 150x210 мм



Эсэ, успаміны. – Гародня-Wrocław, 2008. – 331 c. : іл. – (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-89185-78-5

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў на яе жыццё і творчасць.

Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая кніга – "яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў..." Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль піша, "я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, вершам не напішаш". І хаця кніга пра жыццё самой аўтаркі, але галоўны герой – не яна. Яе героі – людзі, з якімі жыла, сябравала, на якіх раўнялася.

ЗМЕСТ

1
Жыць – гэта думаць
Мурожныя Біскупцы
Пачаткі
Музей Максіма Багдановіча ў Гародні
Суполка Максіма Багдановіча
Айцец Уладзіслаў Чарняўскі
Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк
Яблынькі
Артур Цяжкі
Ларыса Геніюш
Зоська Верас
Ірына Крэнь
Анатоль Сыс
Францішкане
Хрысціна Лялько
Мой Будслаў

2
Янка Купала
Максім Багдановіч
Валодзя Караткевіч
Янка Брыль
Мацей Канановіч
Чэслаў Мілаш
Эліза Ажэшка
Наталля Арсеннева

3
Спявайце Пану новую песню
Аляксандр Шпень
Казімір Місюра
Апанас Цыхун
Уладзімір Кіслы
Мікола Скляр
Пятро Янушкевіч
Алесь Сільвановіч
Сяргей Шэмет
Сяргей Грыневіч

ЖЫЦЬ – ГЭТА ДУМАЦЬ

Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка – яшчэ не развітанне, не запавет, але падвядзенне вынікаў. Кнігу Самэрсета Маэма "Падводзячы вынікі" я перачытвала некалькі разоў. Ёсць іншыя кніжкі, шмат падобных кніг пра душу творчасці, і некаторыя з іх я чытала, але ў той патрэбны час трапіў Маэм.

Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш.

Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ.

Пакуль я толькі думала пра гэтую кніжку, у ёй мала месца знаходзілася для маёй асобы. Сяргей Грыневіч спытаў: "Вы пішаце кнігу, дзе Вы будзеце галоўным героем, а я – персанажам?" Я адказала: "Не. Вы, надта важныя ў маім жыцці людзі, будзеце маімі героямі, а я буду збоку"...

Дакладна так у мяне не атрымалася.

І ўсё ж, у маёй жыццёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі з'явамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Я яшчэ не пра ўсіх паспела апавесці. Думаю, я працягну свой прыгожы праект у будучым часе, таму што каталіцкі духоўны часопіс "Наша вера", які стаў часопісам майго лёсу, не адмаўляецца публікаваць мае эсэйкі.

Праца настаўніцы беларускай мовы, музейнай збіральніцы, паэткі, як і праца пастушкі ў дзяцінстве, – гэта ўсё дзейнасць грамадская. Поспех залежыць ад людзей, якія прыходзяць дапамагаць па добрай волі. Да іх вяртаюцца мае думкі. Нешта ёсць паміж людзьмі, нябачнае цялеснаму воку, але бачнае душы, – гэта вера. Калі мне была вельмі патрэбна дапамога, я пачала маліцца да сяброў, якія нядаўна памерлі. Сябра Аляксандр Ліпень знайшоў мне свайго вучня Казіміра Місюру, а Казімір знайшоў маю аднакурсніцу па педвучэльні Элю Багдановіч. Да іх мяне завёз Міхал Карневіч. Яны сваёй сяброўскай увагай вывелі мяне з крызісу...

Вядома, гэтая кніжка няроўная. Я не ўсюды дала рады сваім эмоцыям. На мяжы паміж паэзіяй і прозай, калі ўдаецца заскочыць за далягляд думкі, дзе пачуццё і думанне зліваюцца ў адно, мае эсэ атрымаліся.

"Заходзьце да мяне, хто ў смутку, душа кніжкі заўсёды адчынена".

Данута Бічэль


Раім таксама паглядзець:
Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы
11.99 р.

Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы

У лістах Ларысы Геніюш знайшлі адлюстраванне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажыванні, яе вялікая любоў да Беларусі. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі
5.99 р.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі

Гэтая кніга была падрыхтаваная да друку яшчэ самім аўтарам. У 1995 годзе, праз тры гады пасля яго смерці, яна была выкінутая з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце.

Бічэль Данута. Мост святога Францішка
3.49 р.

Бічэль Данута. Мост святога Францішка

Кніга «Мост святога Францішка» — своеасаблівы працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас». У новай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія жылі для саміх сябе, для сваіх блізкіх і для Радзімы, — у тым сэнсе, як яны разумеюць паняцце Радзімы. Апавядае пра каханне і сяброўства...