Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Беларускае замежжа

Беларускае замежжа
12.99 р.
Вага: 1400 г
Памеры: 200x265 мм



Энцыклапедыя. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. – 480 с. : іл. Цвёрдая вокладка. На беларускай і рускай мовах.

ISBN 978-985-11-0534-8

Навукова-папулярнае выданне, падрыхтаванае калектывам аўтараў, прысвечана гісторыі беларускага замежжа, суайчыннікам, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце. Сваёй працай і талентам яны пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі ўкпад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання, развіццё сусветнай цывілізацыі ў цэлым. Паэты і кампазітары, першадрукары і асветнікі, вучоныя і дзеячы культуры, военачальнікі і дзяржаўныя дзеячы... У розныя часы яны неслі і нясуць у свет лепшыя традыцыі беларускай зямлі – талерантнасць і патрыятызм, духоўнасць і асветніцтва. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Беларускае замежжа


Чытачу

Вашай увазе прапаноўваецца выданне, у якім аўтарскім калектывам зроблена спроба ўзнавіць гісторыю беларускага замежжа, па магчымасці сабраць разам тую інфармацыю, якая існуе зараз аб выхадцах з беларускіх зямель, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце – на розных кантынентах і ў розных краінах.

Праект адкрыты для ўсіх, каму цікава і неабыякава жыццё суайчыннікаў, якія па волі лёсу апынуліся за межамі этнічных зямель. Іх гісторыі, лёсы, часта звязаныя з драматызмам, архіўныя дакументы і жывыя доказы напамінаюць нам, наколькі няпростай была гісторыя беларускага народа, працэс фарміравання беларускай нацыі.

Але, нягледзячы на ўсе складанасці, сваёй працай і талентам многія нашы суайчыннікі пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі неацэнны ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, фарміраванне дэмакратычных традыцый, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання, у развіццё сусветнай цывілізацыі ў цэлым.

Паэты і кампазітары, першадрукары і асветнікі, вучоныя і дзеячы культуры, военачальнікі і дзяржаўныя дзеячы... У розныя часы і эпохі неслі яны ў свет лепшыя традыцыі беларускай зямлі – талерантнасць і патрыятызм, духоўнасць і асветніцтва.

Прыйшоў час сабіраць каменне, па крупіцах узнаўляць гісторыю беларускага народа, неад’емнай часткай якой з’яўляецца і гісторыя беларускага замежжа.

Мы запрашаем да ўдзелу ў праекце ўсіх, хто мае матэрыялы, дакументы аб суайчынніках, культурных каштоўнасцях Беларусі, якія па розных прычынах і ў сілу розных гістарычных падзей былі вывезены з тэрыторыі сучаснай Беларусі, аднак з’яўляюцца часткай шматнацыянальнай культуры беларускага народа. Гэтыя каштоўнасці, як і людзі, перамяшчаліся па свеце, захоўваючы яшчэ не разгаданыя вынаходнікамі таямніцы эпох і стагоддзяў.

Нашымі агульнымі намаганнямі мы зможам зрабіць больш поўнай гісторыю беларускай нацыі, нашай краіны.


Раім таксама паглядзець:
Археалогія беларусі. Том 1 (А-К)
4.42 р.

Археалогія Беларусі. Том 1 (А-К)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі.

Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі
8.70 р.

Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі

У кнізе разглядаюцца папяровыя грашовыя знакі, якія мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі з другой паловы XVIII ст. да нашых дзён. Кніга носіць даведачны і пазнавальны характар. Разлічана на шырокае кола чытачоў: калекцыянераў, аматараў гісторыі, студэнтаў, якія вывучаюць эканамічныя навукі, гісторыкаў.

Максім Багдановіч. Энцыклапедыя
26.99 р.

Максім Багдановіч. Энцыклапедыя

«Максім Багдановіч» – персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно.