Беларускі арфаграфічны слоўнік

Беларускі арфаграфічны слоўнік
7.99 р.
Вага: 900 г
Памеры: 160x225 мм



Беларускі арфаграфічны слоўнік. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; укладальнікі Л. П. Кунцэвіч, I. У. Кандраценя ; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 695 с.

ISBN 978-985-7089-80-2

Новы беларускі арфаграфічны слоўнік грунтуецца на правілах, якія ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прынятым у 2008 г. Аснову слоўніка складаюць найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, а таксама словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні.

Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, абітурыентаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца пісьмовай беларускай мовай.

ПРАДМОВА

Новы беларускі арфаграфічны слоўнік грунтуецца на правілах, якія ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прынятага Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года. Слоўнік з’яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы і прызначаны садзейнічаць засваенню школьнікамі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яго аснову складае найбольш пашыраная агульнаўжывальная лексіка, а таксама словы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні. У аснову слоўніка пакладзены фактычны матэрыял нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» (Мінск, 1987), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах, 6 кнігах (Мінск, 1977-1984), аднатомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1994; 3-е выд. Мінск, 2002), а таксама «Беларуска-рускага слоўніка» (3-е выд. М., 2003), «Руска-беларускага слоўніка» (8-е выд. Мінск, 2003).

Слоўнік адлюстроўвае лексіку беларускай літаратурнай мовы канца XX - пачатку XXI ст. Акрамя агульнаўжывальных слоў у рэестр уключаны і новыя лексічныя адзінкі, якія атрымалі пашырэнне ў сучаснай моўнай практыцы, але яшчэ не былі зафіксаваны лексікаграфічнымі даведнікамі беларускай мовы (аўтабан, авакада, анімацыя, арт-дырэктар, арт-салон, аўтсайдар, байкер, відэакліп, відэаролік, вэб-дызайн, кансэнсус і інш.). Падача моўнага матэрыялу адпавядае правапісным нормам, якія замацаваны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.). У напісанні слоў адлюстраваны змены, якія зводзяцца ў асноўным да наступнага:

а) пашырана перадача акання ў словах іншамоўнага паходжання: адажыа, трыа, сальфеджыа і інш.;

б) у агульных назоўніках іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль у адпаведнасці з прынцыпам акання перадаюцца як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар, ордар, світар, скутар і інш.;

в) паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе ў словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і інш. пішацца літара я;

г) унесены змены ў напісанне складанаскарочаных слоў: профком, горкам, абкам, селькар, газпрам і інш.;

д) упарадкавана напісанне канцавога э ў запазычаных словах: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кашнэ, макрамэ і інш.;

е) уніфікавана напісанне прыметнікаў на -ск(і), утвораных ад уласных назваў: чаньчунскі, цяньшанскі пішуцца, як і любанскі, астраханскі,

ё) пашырана напісанне ў словах іншамоўнага паходжання: для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыі і інш.;

ж) упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах, у назвах рэлігійных свят і г.д. : Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Вялікдзень, Тройца і інш.

Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, настаўнікаў беларускай мовы, абітурыентаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай і імкнецца правільна, без памылак пісаць па-беларуску.

 


Раім таксама паглядзець:
Каўрус Алесь. Словаклад. Слоўнік адметнай лексікі
14.89 р.

Каўрус Алесь. Словаклад. Слоўнік адметнай лексікі

У слоўніку даецца тлумачэнне больш як трох тысяч беларускіх слоў, даўніх і тых, што ўзніклі ў наш час, якія ўжываюцца ў мастацкіх і навуковых тэкстах, у мове сродкаў масавай інфармацыі.
Гэта дадатак да акадэмічнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы: трыста старонак словаў, у якіх — сама сутнасць мовы.

Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён
4.49 р.

Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых ўласных імён

Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік
6.99 р.

Баршчэўскі Лявон. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік

Беларуска-польскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.

У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.

Баршчэўскі Лявон. Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы
4.99 р.

Баршчэўскі Лявон, Балясін Яўген. Кароткая граматыка нямецкай мовы

Нямецкая мова, як індаеўрапейская, — «сваячка» беларускай і іншых славянскіх моў. Але пасля гіпатэтычнага «моўнага разводу» народаў да шчыльных моўных кантактаў з немцамі справа дайшла толькі ў апошнія тысячу гадоў.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца нямецкай мовай, гісторыяй і культурай.

Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў
4.20 р.

Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў

Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с.

Гэты слоўнік — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў).