Беларускія маляваныя дываны

Беларускія маляваныя дываны
5.99 р.
Вага: 600 г
Памеры: 225x290 мм



Альбом-каталог. Ірына Арцем'ева — аўтар і складальнік каталога, аўтары ўступнага слова і складальнікі : Юрый Малаш, Аляксандр Рак, — РЫФТУР, 2005. — 64 с. : іл. — Вялікі фармат, мелаваная папера, цвёрдая вокладка.

ISBN 985-6700-36-1

Альбом-каталог з фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". У маленькім старадаўнім горадзе сабрана каля 200 "маляваных дываноў" , якія ствараліся народнымі майстрамі як падарунак і сямейны абярэг. Кніга — першы крок да мары : стварэнню ў Заслаўі унікальнага музея "наіўнага" мастацтва.

На беларускай и англійскай мовах.

 

Прадмова

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала

Вельмі важна ведаць гісторыю сваёй сям'і, сваёй краіны, захоўваць традыцыі і далучаць да яе вытокаў сваіх родных і блізкіх.

Гісторыя жыве ў народзе, у кожным з нас, у акружаючым асяроддзі.

Народы маюць святыні, якімі яшчэ іх мудрыя прашчуры даражылі мацней, чым жыццём. Яны, нібыта нязгасныя паходні, асвятляюць шлях нашчадкам. Адной з рэалій нашых продкаў з'яўлялася мара аб шчаслівым жыцці, гарманічным існаванні чалавека і прыроды.

У 20-30-я гады мінулага стагоддзя амаль у кожнай сялянскай хаце сцены былі ўпрыгожаны маляванымі дыванамі. Да народных майстроў цягнуліся людскія душы — усім жадалася ўнесці ў сваё жытло шчасце і свята.

Сёння на падставе унікальнай калекцыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” (каля 200 адзінак), сабранай па крупіцах з розных куткоў Беларусі, упершыню ў нашай краіне выходзіць у свет выданне 'Беларускія маляваныя дываны”. Дадзены альбом распавядае пра феномен народнай творчасці, дзякуючы якой у самыя цяжкія гады станаўлення нашай дзяржавы народ імкнуўся захаваць нацыянальныя традыцыі. Вялікую значнасць альбом мае для малодшага пакалення — пры сузіранні творы мастацтва ўводзяць нас у свет казак і паданняў. Выданне прысвечана народнай творчасці і самабытнасці ўсіх людзей зямлі беларускай.

Язэп Драздовіч, Алена Кіш, Фёдар Сухавіла, Ядзвіга Вайцешык, Генадзь Кузаўкоў — гэта далёка не ўсе імёны, якія дайшлі да нашага часу, але творы гэтых мастакоў застануцца ў нашай памяці.

Альбом “Беларускія маляваныя дываны” выходзіць напярэдадні святкавання 1020-годдзя Заслаўя. I гэта сімвалічна. Гісторыя старажытнага горада багата рознымі культурнымі традыцыямі, даследаванне якіх з кожным годам адкрывае новыя бакі таленту беларускага народа.

Старшыня Заслаўскага гарвыканкама
В.Р. Сітнік

 

Беларускія маляваныя дываны / старонкі з кнігі

 


Раім таксама паглядзець:
Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь / Плыткевич Сергей. Планета Беларусь / Plytke
34.99 р.

Плыткевіч Сяргей. Планета Беларусь (на трох мовах)

Новы фотаальбом фотамастака Сяргея Плыткевіча будзе цікавы і суайчыннікам і замежнікам. Мы павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясем адказнасць за лёс планеты Беларусь…

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў
12.99 р.

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў

Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас. Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.

Драздовіч Язэп. Альбом
4.99 р.

Драздовіч Язэп. Альбом

Больш за палову твораў альбома складаюць фантазіі Драздовіча на тэму жыцця ў космасе, якія мастак актыўна адлюстроўваў на палатне ў міжваенны час. Ёсць замалёўкі беларускіх гарадоў і мястэчак, а таксама славутыя маляваныя дываны, якія Язэп Драздовіч рабіў на замову сялянаў. У невялікага памеру кніжцы сабрана 35 твораў вечнага вандроўніка з Дзісненшчыны.

Ваньковіч Валенцій. Альбом
4.39 р.

Ваньковіч Валенцій. Альбом

Кніга пра Валенція Вільгельма Ваньковіча – аднаго з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака непарыўна звязана з Беларуссю, дзе ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця.