![]() |
8.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 160x230 мм
|
Імагалогія Беларусі ХІІ — ХVIII ст.. Алесь Белы. — 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае. — Смаленск : Інбелкульт, 2013. — 468 с. : іл.
ISBN 978-5-9904531-1-1
"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году (якая атрымала ў свой час прэміяю імя Ф. Багушэвіча), прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь, разгледжаных у рэчышчы "гісторыі ідэяў".
У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.
Артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі, яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі і іншыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобразаў краіны ў XII — XVIII стст., разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.
ЗМЕСТ
Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы
1. Уводзіны. Моц традыцыі
2. Гістарыяграфія пытання і крыніцы
2.1. Гістарыяграфія
2.2. Крыніцы
3. Incіpіunt Russіae Albae. Магчымыя прататыпы хароніма Белая Русь у заходнееўрапейскай схаластычнай літаратуры (X — XIII стст.)
4. Weіzzen-Reuzzen у крыніцах па гісторыі набегаў крыжакоў XІV — XV стст.
5. Белая Русь, Ноўгарад і Масква ў XV ст.
6. Terra Alborum Rutenorum паводле венгерскіх крыніц XIV—XV стст.
7. Недаследаванасць візантыйскіх крыніц
8. «Белый царь всея Руси». Тытулатура маскоўскіх манархаў і назва Белая Русь
9. «О час! О веды!» Белая Русь па даных картаграфіі Новага часу (другая палова XV — першая чвэрць XVI ст.)
9.1. Агульная характарыстыка картаграфіі ранняга Новага часу
9.2. «Цысрыфейская» Белая Русь
9.3. «Трансрыфейская» Белая Русь
10. «Белая Русь, где Новгород стоить». Вядомасць Белай Русі ў Польшчы і ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
11. Ад Севільі да Упсалы. Распаўсюджанне ведаў пра Белую Русь у Заходняй Еўропе ў сярэдзіне XVI ст.
12. Размежаванне Літвы і Русі як гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага
12.1. Гістарыяграфія пытання
12.2. Структура землеўладання ў Русі і Літве
12.3. Паняцце «старыны» і рускія воласці
12.4. Знешнепалітычны фактар
12.5. Становішча Каталіцкага касцёла ў Літве і Русі
12.6. Фарміраванне «палітычнага народа» Літвы
12.7. Геаграфія пашырэння магдэбургскага права
12.8. Становішча яўрэяў у Літве і Русі
13. Белая Русь на паўночным усходзе сучаснай Беларусі (другая палова XVI ст.)
14. «Сумежная і падуладная»: замацаванне назвы Белая Русь за сучаснай усходняй Беларуссю ў XVII ст.
15. Генезіс «тацішчаўскіх звестак» пра Белую Русь (сярэдзіна XVIII ст.)
16. Геаграфічны трыкалор. Белая Русь у дачыненні да Чорнай і Чырвонай
17. Белая Русь на шляху да сучасных абрысаў (канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.)
18. Белая Русь у святле імагалогіі, метагеаграфіі, гісторыі вобразаў
19. Сapіtula mіraculorum
Храналагічная табліца
Бібліяграфія
Спіс скаротаў
Картаграфія XІI — XVІІI стст.
Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Ідрысі (1154 г.)
Беларусь на Эбсторфскай карце ХІІІ ст.
Планы гарадоў Беларусі з калекцыі Яна Георга Максімільяна фон Фюрстэнхофа
Plan von Polozko anno 1707
Іканаграфія XVI — XVІІI стст.
Навіны жахлівыя і радасныя. Інфлянцкая вайна на Полаччыне ў выявах сучасных нямецкіх газет («лятучых лісткоў») XVI ст.
«Літоўская кунсткамера»
«Страшны голад у краіне Русь і Літва…»
Загадкавы медзярыт
Miscellanea
Венгерска-літоўска-беларускія дачыненні Сярэднявечча і ранняга Новага часу
Кальман, венгерскі «кароль белых русінаў»
Людвік Вялікі на «зямлі белых русінаў»
Двайны крыж — венгерскі знак беларускіх нацыяналістаў?
Радноцкі дагавор 1656 г.
Эвалюцыя «палітычнага народу» ВКЛ у Сярэднявечча і Новы час
1. Паняцце этнічнасці ў сучасным антрапалагічным дыскурсе
2. «Пазагістарычная» этнічнасць
3. Светапоглядныя падставы этнічнай карціны свету ў Сярэднявеччы
4. «Куртуазная» нацыя і «палітычны народ»
5. Эвалюцыя «палітычнага народа» ВКЛ у XIV — XVII стст. на тле міжэтнічных і міжканфесійных супярэчнасцей
5.1. Мовы і веравызнанне як фактары фармавання этнічнай самасвядомасці насельніцтва ВКЛ
5.2. Асаблівасці эвалюцыі этнічнасці гарадскога насельніцтва ВКЛ
5.3. Гістарычная міфалогія
Пасляслоўе. Белая Русь і крыху Літвы
Паказальнік імёнаў
Геаграфічны паказальнік
Алесь Белы (нарадзіўся 17 лютага 1968, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Нарадзіўся ў Менску, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэсу ў Вялікай Брытаніі (1996).
У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі ў Клайпэдзкім універсітэце (Літва) па тэме: «Лакалізацыя хароніма Белая Русь паводле заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц XIII — сярэдзіны XVIII стагоддзяў».
Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Менск, 2000) — дэталёвае рэканструкцыі эвалюцыі зместу назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI — XVIII стагоддзяў.
Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў серыі «Беларуская Атлантыда» на Радыё Свабода. Суаўтар дакументальнага тэлевізійнага цыклу «Маем рэчы». Аўтар і ўкладальнік кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».