Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля
22.99 р.
Вага: 900 г
Памеры: 220x290 мм



Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля : аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў. Анатоль Бензярук; мастак У. У. Даўгяла. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 130 стар. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1370-9.

Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 600 гадоў таму адважныя славянскія рыцары здабылі волю для сваёй зямлі. Гісторыю ствараюць не толькі цары, князі, генералы. Старыя летапісы гавораць аб простых героях Вялікай вайны. 15 ліпеня 1410 года кароль Уладзіслаў Ягайла перамог, бо вёў ваяроў у бой за Айчыну і меў побач верных сваіх абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.

ЗМЕСТ

Раздзел першы. Пяро і зямля
Раздзел другі. Дзіда і труба
Раздзел трэці. Ключ і страла
Раздзел чацвёрты. Незабудка
Раздзел пяты. Лыжка і сцяг
Раздзел шосты. Молат
Раздзел сёмы. Крыж і падушка
Раздзел восьмы. Крыжакі
Раздзел дзявяты. Зборы
Раздзел дзясяты. Мячы
Раздзел адзінаццаты. Бой
Раздзел дванаццаты. Перамога
Замест заключэння. Калі скончана вайна
Гласарый

 

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля / старонкі з кнігі

 

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля / старонкі з кнігі

 

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля / старонкі з кнігі

 

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля / старонкі з кнігі

 


Прадмова да кнігі

Быў год 1410 ад Раства Хрыстова.

Быў дзень Рассеяння Апосталаў, аўторак 15 ліпеня.

У бітве пад Грунвальдам сышліся магутныя рыцары. Крыжацкае войска вёў у бой вялікі магістр Ульрых Юнгінген. Ён змагаўся з палякамі ды ліцвінамі, якімі кіравалі кароль Уладзіслаў Ягайла і вялікі князь Аляксандр Вітаўт.

У самым полымі бітвы, узнімаючы меч над галавой, адважны ліцвін пракрычаў:

— Не трэба мне аховы. Жыццё і волю ахвярую Богу! Усё ў Яго руках.

Словам і справай літоўскі гаспадар падтрымліваў сваіх ваяроў. Гінулі пад Вітаўтам коні, ды развяваўся над полем, бы крылы, шырокі княжы плашч. I той, хто задрыжаў, або хацеў адступіць хоць на крок, абуджаўся і йшоў наперад за сваім уладаром.

А Ягайла ціхмяна маліўся, спяваючы «Багародзіцу». Ён узяў сабе шэсцьдзясят абаронцаў, але найважнейшымі сталі дванаццаць:

Былі ў караля
Сцяг і Труба,
Молат і Ключ,
Крыж і Зямля,
Лыжка, Падушка,
Незабудка, Страла.
Дзіда, Пяро —
Усе заадно!

 

Анатоль Бензярук — пісьменнік, гісторык, журналіст Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 года ў вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна. Жыве ў Жабінцы, дзе працуе загадчыкам аддзела пісьмаў раённай газеты «Сельская праўда». Аўтар 800 журналісцкіх публікацый і 8 кніг, сярод якіх «Касцюшкі-Сяхновіцкія»,«Крупчыцы. 1794 год», «Сорак дарог», «Свята для сэрца». У 2009 годзе стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, у 2011 — пераможцам конкурсу журналісцкага майстэрства на Брэстчыне.

Уладзімір Даўгяла нарадзіўся ў 1970 годзе ў г. Омску. З 1987-га па 1993 год — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аддзяленне графічнага дызайну. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Зараз займаецца творчасцю і выкладчыцкай дзейнасцю.

У 1998 годзе кнігі «Чарадзейныя казкі», ілюстраваная Уладзімірам Даўгялам, атрымала гран-пры ЮНЕСКА (г. Брусэль). У 2001 і 2002 гадах на выставах-конкурсах «Мастак і кніга» (г. Мінск) Уладзімір Даўгяла ўзнагароджаны прызам і дыпломам за тэхнічную дасканаласць, у 2004 годзе на Рэспубліканскай маладзёжнай выставе “Падарожжа” (г. Мінск) заняў другое месца ў намінацыі “Графіка”, а 2006 год адзначаны дыпломам “Залаты дубль” на выставе “Мастак і кніга” (г. Мінск).


Раім таксама паглядзець:
Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці
12.99 р.

Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці

Кніга расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што рабілі чым займаліся, што пакінулі пасля сябе?

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.