Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
4.49 р.
Вага: 440 г
Памеры: 170x215 мм



Невялікія гісторыі для юных беларусаў : для малодшага школьнага ўзросту / маст. Алег Алейнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 152 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-71-3

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.

Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

ЗМЕСТ

МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА!

Частка I

БРЭСТЧЫНА – ЧАСЦІНКА БЕЛАРУСІ
Малая радзіма
Як нас клічуць?
Адметны знак
Межы і граніцы

СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ
Прырода
Чалавек ідзе!
Як вынайшлі жалеза
Гарадзішча
Хто адкрывае таямніцы?
Легенда пра скарб

БЕРАСЦЕ – "ЗНОЙДЗЕНЫ" ГОРАД
Як горад апынуўся пад зямлёй?
Даўняя АБэВэГэДэйка
Першыя згадкі пра Берасце
Па старажытнай вуліцы

ПАЛЕСКІЯ ГАРАДЫ
Сталіца Палесся
Гарадок Давыдаў і стольны горад
Алекса і "Стоўп каменны"
"Згінулі, як обры"
Вежкі князя Рамана
Здрада і вернасць
Высокі Горад

ПОЛЕ ГРУНВАЛЬДА
Крыжакі
Сустрэча ў Берасці
У Белавежскай пушчы
Пакрыжаваліся мячы...

ГАРАДЫ ПРЫ ДАРОЗЕ
Пра месты, мястэчкі ды Магдэбургскае права
Як дайсці да Драгічына?
Янаўскія майстры
Бяроза-Картузская

КАРАЛЕВА БОНА
Прынцэса становіцца каралевай
Вуж, камлот і медэляны
Землі і справы Боны
Барбара і Жыгімонт

ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ
Войска Яна-кашталяна
Мытня ды менніца
Ружа-кветка
Першы перапіс
На сялянскім падворку

ЯК УЗНІКЛІ НАШЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ
Імя для вёскі
Вёска і сяло
Крывая Вуліца
Прышыхвосты
Вялікая Рыта і Рыта Малая
Гарэлкі
Вёска майстра Сяхно

СВЯТЫЯ БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЗЯМЛІ
Галіны хрысціянства
Стваральнік уніі
Святы, названы Брэсцкім
"Пінскі апостал"
Берасцейская Біблія

Частка II

ВЯЛІКІЯ ВЫПРАБАВАННІ
"Патоп"
Ляхавіцкі замак
Паўночная вайна
Апошні кароль
Няўрымслівы Рэйтан

"НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ БЫЎ"
"Герой двух кантынентаў"
"За вольнасць нашу і вашу"
Крупчыцкая бітва
Сяхновіцкі запавет
Памяць пра героя

ВАЕННЫЯ І МІРНЫЯ ДАРОГІ
1812 год
Нябачная дуга
"Ёсць на Бузе востраў самотны..."
Дарогі Нямцэвіча
"Варшаўка"
Як з'явілася Брэсцкая крэпасць
Косаўскі палац

"СЛАВА ПЕРАМОЖАНЫМ!"
Воля вольная...
Сустрэча ў карчме
Мілавіды
Журавіны і порах
"Касцюшкі не плачуць!"
"Універсітэты" пані Элізы

ІШОЎ ЧАЛАВЕК ПА СВЕЦЕ
Сярод прыгожых ліпавых алей
Палескі Напалеон
Адам і Марыля
"Вялікі Асветнік"

ЯК ДА НАС ПРЫЙШЛА ЧЫГУНКА
"Вогненая фурманка"
Новае жыццё
Паравозік на гербе
Як адступіла Качай-балота
Лунінец
"Выканаць, як мяркуе меншасць"

ЗВЫЧАІ І ПОБЫТ У МІНУЛЫМ
Звычаі
У гасцях у Дамавіка
Сёння ў нашай хаце свята
Вучоны з вёскі Азяты

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА
Пачатак Бежанцы
Фронт на нашай зямлі
Вяртанне ў родныя мясціны
Мяжа, што падзяліла Беларусь

"ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ..."
Чорны дзень
Крэпасць змагаецца
Жорсткая акупацыя
Першы атрад
Здзітаўская абарона
Вызваленне
"Не ўстаць табе, сяло Драмлёва..."

ПЛЫВЕ КАСМІЧНЫ КАРАБЕЛЬ
Раней і цяпер
Салдацкі трохкутнік
Герой Беларусі
Пра граніт і электрычнасць
Дацягнуцца да зор

ПОМНІКІ БРЭСТЧЫНЫ
Жывыя помнікі
Дубы-волаты
Шуміць вялікі лес...
Крынічка – Божы дар
Камень пры дарозе
Бусні
Жыві і помні!

КРАЙ НАШ РОДНЫ!

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі
Бензярук Анатоль. Свята для сэрца / Старонкі з кнігі


МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА!

Табе пашчасціла жыць у цудоўнай краіне, назва якой – Беларусь. Брэстчына – яе прыгожая часцінка. Гэта наша зямля, наша малая радзіма – твая і мая.

Ведаеш, на свеце ёсць шмат слоў удзячнасці. Яшчэ ёсць багата цёплых ды ветлівых мелодый. Найлепшыя з іх прысвечаны роднай старонцы, якой мы заўсёды дорым самае добрае, самае шчырае. Бо толькі на Радзіме нашаму сэрцу па-сапраўднаму утульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі – дык шчырыя. Калі крыніцы – дык чыстыя. Калі праца – дык самаадданая.

Нашыя векавыя пушчы шумліва спрачаюцца з вятрамі, а празрыстыя росы звіняць у лугах. Над нашай зямлёю плывуць аблокі, што глядзяцца, бы ў люстэрка, у чароўныя азёры. Часам у нас казка і праўда жывуць побач.

Стагоддзямі берасцейцы змагаліся за сваю зямлю, аднаўляючы яе пасля крывавых ліхалеццяў. Нашыя людзі – працавітыя. Тому і край наш багаты. Ён славуты шчодрымі палеткамі, шырокімі далонямі хлебаробаў, іх працаю, вясёлымі і тужлівымі песнямі.

А ці ведаеш, дружа, якая багатая ў нас гісторыя?

Берасцейшчына – асаблівы край. Мы заўсёды стараліся быць першымі. І што-нішто ў нас атрымоўвалася!

У нас з'явіліся першыя ў краіне друкарня і манетны двор. Самы першы Герой Беларусі нарадзіўся ў Брэсце. І першы беларус, што ўзняўся да зор на касмічным караблі, таксама з нашых краёў.

Берасцейская зямля падаравала свету шмат знакамітых людзей. Ты пакуль яшчэ маленькі, але, канечне, марыш стаць дарослым. І тады, падобна Адаму Міцкевічу, можа, напішаш непаўторныя вершы. Ці станеш славутым генералам, як Тадэвуш Касцюшка. А можа, будзеш цудоўным мастаком, як Напалеон Орда, або здымеш таленавітую кінастужку, як Міхаіл Пташук. Ці выйдзеш на алімпійскі старт і прынясеш сваёй краіне спартыўную перамогу, як гэта зрабіла на Алімпійскіх гульнях у Афінах Юлія Несцярэнка...

Пра некаторых славутых берасцейцаў можна даведацца са старонак кнігі, што ляжыць перад табою. Яна называецца "Свята для сэрца". Назву для кнігі падказала гісторыя, якая адбылася вельмі даўно.

Некалі па Еўропе ехаў падарожнік. Усё яму было цікава! Пабачыў ён Парыж, Берлін, Варшаву. Шмат дзіўнага ў далёкіх краінах! Але ўвесь час яго, быццам магнітам, некуды цягнула. Не разумеў чалавек, што з ім адбываецца. І толькі калі здалёк паказаліся родныя краявіды, на душы раптам стала лёгка. Падарожнік усё зразумеў, і рука міжволі пацягнулася да паперы.

"Мой дружа! – хуценька пісаў гэты чалавек. – Што такое любоў да радзімы? Адкуль паходзіць гэтае моцнае жывое прыцягненне да таго месца, дзе мы нарадзіліся?.. Спатканне з радзімай – гэта свята для сэрца".

Мой маленькі сябра! Калі-небудзь і ты пабачыш увесь вялікі свет. Але перад тым як шукаць дзівосы ў іншых краінах, паспрабуй глыбей пазнаёміцца з родным краем. Любі яго і шануй, заўсёды памятаючы, што спатканне з радзімай – гэта свята і для твайго сэрца.

Будзь шчаслівы і разумны!


Раім таксама паглядзець:
Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля
22.99 р.

Бензярук Анатоль. Мячы Грунвальда

Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 года Вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла перамаглі, бо вялі ваяроў у бой за Айчыну і мелі побач верных абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.

Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі
4.99 р.

Дзікі голуб. Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі

Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба — на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».

Дзе Купала начавала
11.99 р.

Дзе Купала начавала

Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае.