![]() |
3.31 р.
Вага: 650 г
Памеры: 205x260 мм
|
Для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла ; маст. Тамара Шэлест. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 152 с. : іл.
ISBN 978-985-6720-65-2
"Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў" – своеасаблівы працяг ужо добра вядомых чытачу "Чырвонай кнігі..." і "Лясной кнігі...". Кніга прысвечаная беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. У "Блакітнай кнізе" прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Пятро Васючэнка, Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў ды інш.
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
ЗМЕСТ
Віктар Гардзей. Незабудкі азёр
Алесь Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады / Скубу не пер'е, ем не мяса
Серж Мінскевіч. Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі
Раіса Баравікова. Казка пра закаханага Дрывяты і жывую ваду
Віктар Шніп. Вада
Людміла Рублеўская. Свіслацкія цмокі і Плябанскія млыны
Уладзімір Мазго. Чараўніцы краю
Наталля Кісялёва. Казкі пра Блакітныя азёры
Васіль Шырко. Сомік
Серж Мінскевіч. Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў
Янка Галубовіч. Вожык і ручаёк
Мікола Чарняўскі. Матуля Шо, дачушка Шоша
Генадзь Аўласенка. Дашачка і балота
Анатоль Бутэвіч. Як Нёман хацеў вуграм дапамагчы
Алена Масла. Споведзь мёртвай ракі
Мікола Маляўка. Цёплае дыханне
Пятро Васючэнка. Копанка
Уладзімір Ліпскі. Рыбак – не бядак / Прыгоды конікаў
Алесь Бадак. Спартсменкі Вадамеркі
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вілія
Алесь Карлюкевіч. У блакітным полі
Алена Масла. Крыўда старога Вадзяніка
Генадзь Аўласенка. Сом-агароднік
Анатоль Зэкаў. Смелая Плотачка
Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша
Аксана Спрынчан. Выдра-Выдра-Выдраніца
Валерый Кастручын. Казка пра сама Сёму
Наталля Бучынская. Наяда марская, або Услед за песняй
Віктар Гардзей. Свіцязь
Алена Бабурэвіч. Бусел-скнара, або Як з'явіліся гарлачыкі
Алесь Карлюкевіч. Зорны шлях белых гарлачыкаў
Алесь Бадак. Дамавік і Жаба
Анатоль Зэкаў. Лянівая Чарапаха
Алесь Бадак. Пра Бабра і Вужа
Раіса Баравікова. Казка пра жабяня Квыш-Квыш і яго бясстрашнае падарожжа
Алесь Карлюкевіч. Пісьмо сям'і панадцітавак / Падарожжа без межаў
Ля ціхай затокі, на плёсе
Ёсць шчасце згадаць аб любві.
Сваіх я не высушу вёсел –
Плыві, мая лодка, плыві!
Крычаць патрывожана гусі
У мройны азёрны разліў.
А карта маёй Беларусі –
Як луг, што блакітна зацвіў.
Ля Браслава звоняць крыніцы,
Азёры Наддзвіння бруяць.
І вербы схіляюцца ніца,
І вёслы, і вёслы блішчаць.
Якая ж нязнаная сіла
І вабіць сюды, і заве,
Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,
Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.
Запеў пастушковае дудкі
Ля плёсаў яшчэ не замёр.
І росна цвітуць незабудкі
Маіх беларускіх азёр.
Віктар Гардзей