![]() |
8.39 р.
Вага: 200 г
Памеры: 130x200 мм
|
Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады / Андрэй Блінец. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. – 130 с. : іл.
ISBN: 978-985-90346-5-7
Гэтая кніга прысвечана дзвюм падзеям ваеннай гісторыі Беларусі, якія адбыліся ў розны час і мелі рознае значэнне.
Разгром крымскіх татар 5 жніўня 1506 г. харугвамі войска ВКЛ пад камандаваннем князя Міхаіла Львовіча Глінскага стаў у пэўным cэнсе знакавай падзеяй пачатку XVI ст. Пра гэту перамогу добра ведалі сучаснікі, пра яе не забыліся нашчадкі.
Бітва паміж шведскімі аддзеламі і расійска-ўкраінскім корпусам, якая адбылася 19 красавіка 1706 г., застаецца да сённяшняга часу малавядомым эпізодам Вялікай Паўночнай вайны. I гэта, нягледзячы на тое, што яна стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве ў гэтым годзе.
Аб'ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны адбыліся — старажытны горад Клецк...