Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бохан Юры. Узбраенне беларускіх зямель у XIV — XVI cтагоддзях

Бохан Юры. Узбраенне беларускіх зямель у XIV — XVI cтагоддзях
24.99 р.
Вага: 740 г
Памеры: 210x250 мм



Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV — XVI стагоддзях. / Юры Мікалаевіч Бохан. — Мінск : Беларусь, 2012. — 151 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-01-0995-8

Кніга прысвечана эвалюцыі ўзбраення насельніцтва беларускіх зямель на працягу XIV — XVI стст. Разглядаюцца розныя катэгорыі наступальнага і засцерагальнага ўзбраення, мясцовыя традыцыі, а таксама заходнія і ўсходнія ўплывы на развіццё вайсковай справы. Разлічана на студэнтаў, выкладчыкаў, прафесійных гісторыкаў і археолагаў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі перыяду Сярэднявечча.

Юры Бохан

ЗМЕСТ

Уводзіны
Зброя блізкага бою
Зброя далёкага бою
Засцерагальнае узбраенне
Рыштунак вершніка і верхавога каня
Заканчэнне
Літаратура. Скарачэнні


Уводзіны

Узбраенне адыгрывала і працягвае адыгрываць выключна важную ролю ў гісторыі чалавецтва. Ужо першыя прылады працы, якія былі выраблены нашымі далёкімі продкамі, былі адначасова і зброяй. Абмежаваныя фізічныя магчымасці чалавека заўсёды прымушалі яго ўзмацняць іх пры дапамозе вынаходніцтва і шырокага выкарыстання разнастайных прыстасаванняў прычым далёка не ўсе яны былі скіраваны ў мірнае рэчышча. Гісторыя чалавецтва ўяўляе сабой не толькі росквіт культур і цывілізацый, але і барацьбу іх паміж сабой, спробу адных дзяржаў і народаў выжыць альбо ўзвысіцца за кошт іншых.

 

Бохан Юры. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV—XVI стагоддзях / старонкі з кнігі

 

У такіх абставінах пытанне баяздольнасці, падрыхтаванасці да магчымага ваеннага канфлікту было раўназначна самому выжыванню дзяржаў і этнасаў. Старая лацінская фраза «Si vis pacem, para bellum» (хочаш міру — рыхтуйся да вайны) была фактычна выпакутавана чалавецтвам і, на жаль, не страціла актуальнасці і ў нашыя дні. Утрыманне моцнага, выдатна ўзброенага войска з’яўляецца не толькі элементам прэстыжу альбо сведчаннем палітычных амбіцый, але і жыццёвай неабходнасцю кожнай краіны. На спакоі грамадзян эканоміць не прынята, а значыць, не прынята эканоміць і на ўзбраенні тых, хто павінен гэты спакой забяспечыць. Таму не дзіўна, што ва ўсе часы і ва ўсіх народаў узровень тэхнічнай забяспечанасці войска з’яўляўся адным з важнейшых паказчыкаў эканамічнага развіцця дзяржавы ў цэлым. Больш таго, удасканаленне ўзбраення не толькі залежала ад узроўню развіцця эканомікі, але часта і стымулявала яго. Калі ўважліва паглядзець на гісторыю чалавецтва, то няцяжка заўважыць, што некаторыя з’явы, вядомыя як «тэхнічныя рэвалюцыі», што выводзілі грамадства на якасна новы ўзровень, пачыналіся якраз у ваеннай сферы альбо былі гэтай сферай абумоўленыя.

Спецыфіка менавіта гэтага выдання заключаецца перш за ўсё ў тым, што аўтар абмежаваўся толькі тэрыторыяй Беларусі, не разглядаючы, за рэдкім выключэннем, узбраенне нашых суседзяў нягледзячы на тое, што з некаторымі з іх нашыя продкі ў розныя часы аб’ядноўваліся ў складзе сумесных дзяржаў. У той жа час аўтар палічыў неабходным ахапіць увагай перыяд XIV—XVI стст. — эпоху росквіту феадальнага апалчэння і да таго часу, калі наступіла эра прафесійных армій і порах адцясніў халодную і кідальную зброю, а таксама абмежаваў сферу ўжывання індывідуальных засцерагальных сродкаў.

Аўтар зрабіў акцэнт не толькі на тэкставай частцы, але і на ілюстрацыях узбраення, якое ўжывалася нашымі продкамі ў тыя рыцарскія часы, калі словы «меч» і «шчыт» мелі цалкам рэальнае значэнне. У пераважнай большасці ў кнізе паказана аўтэнтычнае ўзбраенне менавіта з беларускіх зямель, аднак ва ўмовах адсутнасці ўзораў некаторых відаў зброі, ужыванне якіх тут засведчана іншымі крыніцамі, прыведзены найбольш блізкія замежныя аналагі.

Пры напісанні кнігі былі выкарыстаны матэрыялы з фондаў беларускіх музеяў а таксама з раскопак шэрагу археолагаў. Аўтар выказвае шчырую падзяку за прадстаўленыя матэрыялы работнікам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, Археалагічнага музея Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларуси, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», а таксама айчынным даследчыкам, якія дазволілі выкарыстаць у дадзенай кнізе іх уласныя матэрыялы.

 

Бохан Юры (нар. 21 лютага 1966, Менск) — У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
7.99 р.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV — XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
6.49 р.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі

У папулярнай форме падаюцца разнастайныя звесткі з беларускай гісторыі пра найважнейшыя падзеі мінуўшчыны, пра выдатных дзяржаўных асобаў, славутых герояў, дзеячаў культуры. Аўдыёкніга адрасуецца шырокаму колу слухачоў.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.