![]() |
5.49 р.
Вага: 520 г
Памеры: 135x205 мм
|
Словарь. – Мінск : «Родиола-плюс», 2011. – 608 с.
ISBN 978-985-448-109-8
Издание подготовлено с учетом Правил белорусской орфографии и пунктуации, действующих с 1 сентября 2010 года. Словарь включает более 42 000 тысяч лексических единиц. Адресуется самому широкому кругу пользователей.
Прадмова
Гэты «Беларуска-рускі слоўнік» адрасаваны найперш вучням i настаўнікам сярэдняй школы. Але, зразумела, карыстацца ім могуць таксама абітурыенты, навучэнцы і выкладчыкі вучылішчаў, каледжаў і тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнік можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на рускую, на занятках па развіццю мовы. У сувязі з тым, што гэты лексікаграфічны даведнік будзе служыць вучэбным дапаможнікам, пры яго ўкладанні ўлічана моўная практыка вучняў.
Слоўнікавы рэестр ўключае больш за дваццаць тысяч лексічных адзінак, якія не супадаюць з рускімі адпаведнікамі або маюць Істотныя фармальныя адрозненні ад іх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пададзены таксама абласныя словы, што атрымалі пашырэнне ў мастацкай літаратуры, і найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрміны, гістарызмы і неалагізмы.
Беларускія загаловачныя словы размешчаны ў слоўніку ў алфавітным парадку і надрукаваны «тлустымі» літарамі. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку (за выключэннем слоў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку), прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, а дзеясловы – у неазначальнай форме.