Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання
12.99 р.
Вага: 390 г
Памеры: 115x185 мм



Лісты да запатрабавання : вершы і паэмы. / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — 336 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6930-87-7.

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.

Генадзь Бураўкін

***
Я кожны дзень складаю лісты —
Матулі,
Сябрам,
Унукам,
А яшчэ —
Дзяцінству, якое ўжо не вернецца,
I старасці, ад якой не ўцячэш,
Бярозцы пад маім акном,
Жураўлю ў асеннім небе,
Ручаю каля прыдарожнага гаю
I Сафійцы ў Полацку...
Я іх шапчу
Халаднаватымі вясновымі ранкамі,
Спякотнымі летнімі днямі,
Завейнымі зімнімі вечарамі
I аддаю
Лёгкай хмурынцы ў небе,
Цёпламу дожджыку-грыбасею,
Лагоднаму баравому ветру.
Некаторыя ж я запісваю
I называю іх
(Можа, залішне самаўпэўнена?)
Вершамі.
Іх я пакідаю
Да запатрабавання,
Тайна спадзеючыся,
Што аднойчы іх захочуць прачытаць
Ці то мае дарослыя ўнукі,
Ці то мая зялёная бярозка,
Ці то мой журавель,
Які прыляціць з выраю...

ЗМЕСТ

Я кожны дзень складаю лісты…
Што яно — жыццё?
Па родным краі колькі ні кружы…
Калі з табой побач…
Горка ўспамінаючы нягоды…
Каб не збіўся ты з дарогі…
Думку сваю ў людзі адпусці…
Калі жыццё нялёгкае пражыта…
Як пройдзеш сталасці рубеж…
Зайздроснікі і злоснікі зазвычай…
Колькі помню сябе малога…
Адключыў тэлевізар…
Было…
Калі раз’юшана зямная кара чыніцца…
Хоць няма ў іх красы маляванай…
Мне голас быў…
Так многа намі страчана…
Выток…
У зорак мільгаценні…
Мы некалі шукалі новых тэм…
Атруцілі ластавак даўно…
Хоць затокі зацягнула цінай…
Блукаю ў незнаёмым лесе…
Адпачні душою, адпачні…
Калі мне было нядобра…
Я да стомы хачу нахадзіцца…
Калі пражытыя гады…
Жнівеньскаю цёплаю часінай…
Няўжо ёсць вежа са слановай косці…
Зноў нас лёс бязлітасна дратуе…
Баль Сатаны
Знікае «маўр»…
Хрыпнуць палітыкі…
Як чужою красою ні цешся…
Здаецца, нячутна сплываюць вякі…
Заўсёды сябруйце з зямлёю…
Курлычуць журавы над голай нівай…
Узнясенне. Паэма
Здавалася б…
Кажуць…
На плошчы шматлюднай…
Змрок загусцеў за вакном…
Гэткі ў свеце адвечны парадак…
Дзе тыя словы…
У памяці запаслівыя сховы…
...А нашы дрэвы…
Як бег дадому я…
Трон восені яшчэ зусім пусты…
Канец верасня
Блакітным слупом аж да неба…
Капае, капае дождж…
Я іду…
Прырода змены прывячае…
Мы — розныя…
Скупыя высокія словы…
Ты ўдачлівы…
Ах, колькі развялося ў нас гісторыкаў!…
Столькі шэрага туману…
Нічога выдумляць не трэба…
Не верце людзям…
У кожнага свой час…
Ну што…
Хаця ў кішэнях драбяза брынчыць…
Я і не ведаю нават…
Свет даўно зрабіўся прагматычным…
Не бойцеся начальнікаў…
Фантастычнае, чыста беларускае здарэнне на пачатку XXI стагоддзя
Дарэмнай працы не бывае…
Мне раілі…
Што не хворы…
Не ўцякай…
Штораніцы гляджуся ў сіняву…
Я думаў…
Начному Мінску я не давяраю…
Быт…
Покуль быў бязгрэшна малады…
Калі б Хрыстос і сапраўды ўваскрос…
Начная адзінота
Душны дзень на пыльнай прызбе ўлёгся…
Восень ідзе
Бабіна лета
Замаўкае вуліца…
Я прачнуўся на досвітку…
Сяброў з гадамі і ў мяне ўсё менее…
Калі вакол агледзецца ўсур’ёз…
Стаміўся жыць…
На зямлі даўно святых няма…
Была святочнасць…
Вецер дзяцінства
Не знаю…
Дачка мне ўчора падарыла ўнучку…
Не ведаю…
Мяне агітуюць на ўсе лады…
Колькі ні прайшоў дарог і сцежак…
Час даўно пераблытаў семафоры і рэйкі…
Матулі не трэба ніякіх гасцей…
Ва ўсе часы былі і смех, і слёзы…
Папракай — не папракай…
Глядзіце…
Не ведаю, ці плакаць…
Хто мне скажа…
Набудавалі храмаў на зямлі…
Усе гады…
Родная мая матуля-мова!…
Ідзе беларус!
Развітанне. Паэма
Ох, як часта вы…
Зірнеш здаволена наўкруг…
Канец лета
Так мне хочацца ціха…
Хаваю ад зайздросных рук…
Раней сустракаліся на вяселлях…
Млечны шлях пагас…
Пэўна…
Не надрывайце мне душу…
А жыццё зусім кароткае…
Прадчуванне расстання…
Тэта няпраўда…
Я ўжо адвык падвохаў апасацца…
Калі б я меў на ўсё адказ…
Вось і неба раіцца са мною…
Мой ціхі полацкі зямляк…
Нішчымныя чаркі і шкваркі…
Прачнуўшыся ў шпітальнай цішыні…
Ты так хацеў бы…
Нахабствам зла пераляканы…
Я не хачу ні зайздрасці…
Ідуць паэты пачкамі…
Вось і да нас прыходзіць горкі час…
Аклікаю
Хоць сталі ўсе мы даўно дарослымі…
Я недарма слабыя сілы…
Чаго гэтак сумна кувае зязюля на ўзлессі…
Мы ўрэшце ўсе адыдзем…
Чаго ты плачаш…
Ты, горад мой…
Не шукаю адмыслова…
Юныя яршыстыя калегі!…
Прытармазі, браток, свой гнеў…
Памяць назаўсёды захавала…
Гараць у печцы дровы…
Я жыву на лецішчы даўно…
Не крыўдуй на сваю Радзіму
У подлы час не проста быць няподлым
Няшчасная краіна…
Гэта ж трэба…
Чаму?
Калі нянавісць просіцца ў радкі…
Народ памёр…
Беларускі характар
Я да славы не раўную…
Мы прывычна храбрымся самохаць…
Калі ў душы адчай гарэў
Не націскай…
Гады ўжо нашы, як дзяды…
Ну вось і падступаюць халады…
Чорная прыйшла да нас пара…
Даруй!
Ён з намі жыў…
Адыходзяць хлопцы…
Развітваемся з Нінаю Мацяш…
Мы ўсё чакаем…
Я не цягнуў у забыццё…
Мы крочым па жыцці…
Божа мой…
Калі душа ад смутку халадзее…
Павуцінку …
Стомлены журавель
Падаюць кроплі са стрэх…
Ці то лёс мяне карае…
Спёка
Красавіцкі дождж
Камары хварэюць на бяссонніцу…
Сягоння лес не той…
Завея ўсё бліжэе з кожным днём…
Наслядзіла восень…
Сеецца…
Паверце…
Вось і мінулася зіма…
Бурліць…
Сябру, які залішне маладзіцца
Сее, сее дожджык нуднаваты…
Калі ўцякаю спехам ад адчаю…
У свеце пануе…
Што ж ты, сэрца, мяне падводзіш…
Першы жоўты ліст…
Ціша спавядальная…
Абрынулася восень на зямлю…
У палісадніках…
Ішлі дажджы каторы дзень запар…
Грукоча вуліца за вокнамі…
Ледзьве ў небе засвеціцца золак…
Не ганьце наш час убогі…
Яшчэ не вечар, мілая…
Адцвіла вярба…
Паркалёвая сукенка…
Каля сцежак старых, ледзь прыкметных…
Спярша…
Знайшлі ў перапоўненым свеце…
Час гады пражытыя гартае…
Сонейка незакатнае
Дзеўчанятка вылятае куляй…
Расстанне
Для цябе я ўсё зраблю…
Жанчына…
Капрызуля
Баяцца сноў жаніхі-перастаркі…
I ноч не ноч…
Хто ведае…
Як толькі рыпнуць веснічкі ратая…
Вецер ходзіць каля хаты…
Вось і падае лісце…
Век хлусні…
Сцвярджаюць…
Ах, як мне хацелася б…
Вы верыце…
Быць хачу шчаслівым…
У жыцці ў мяне было ўсяго…
Здаецца…
У змроку лясной хацінкі…
Віна жыцця ўсё не магу напіцца…
Мы ўсе…
У небе высокім…
Я жыву сёння…
Душу маю сумленне дагрызае…
Для мяне ўсё зачынена…
Калі хто спытае…

 

Генадзь Бураўкін (28.08.1936 - 30.05.2014) — нарадзіўся ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», на Беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1968 года – карэспандэнтам «Правды» па БССР, з 1972 года – галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», 1978 - 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З'яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 года быў намеснікам культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Першыя вершы былі надрукаваны ў полацкай абласной газеце ў 1952 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Вершы» (1969), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Вершы пяці кніг» (1976), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998). Вершы канца 20 ст. склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001).

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.


Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор. Лепей
19.99 р.

Барадулін Рыгор. Лепей

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 10
12.49 р.

Быкаў Васіль. Поўны збор твораў. Том 10

Дзясяты том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957 — 1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.