Бурлак Вера. Дзеці і здані

Бурлак Вера. Дзеці і здані
6.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 95x140 мм



Вершы, п'ескі. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 86 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-64-3

Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п'ескі. У назве "Дзеці і здані" зафіксавана еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай "будзённасцю навыварат", і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.

ЗМЕСТ
Дазвол палёту
10 немаўлят
Х-танічны верш
Школа жыцця
Элегія № 3
Сачыненні вучняў 7-га класа "б" па карціне К. Малевіча "чорны квадрат"
Рух
Давайце гуляць
Нашы вокны
Ля рэчкі дзеткі пасвяць коз
Аб'ява
Вершы непрыгожай дзяўчынкі

1. Збан у агні
2. "У мяне закахаўся настаўнік гісторыі..."
3. Кут
4. "Прыбіральням пазносіла дахі..."
5. Крыжыкі-нулікі
6. Вершык пра стыхіі
7. Хто?
8. Мае ўцёкі
9. Пра вялікі розум
10. Кожны нямногі
Апошні

Паэту
Як добра, што сынок пайшоў у геніі!
Я даўно не жывая, даўно мне пара ў труну
Калі мы робім яміны
Сястра
В. Б.
Ці можна такое быць, што памерла
Мая суседка — ...
Дамы часоў дэкадансу
Мне нейкі знаўца пад сакрэтам
Дон Жуан
Накцюрн
Магчыма, нехта
А на нашай планеце ўсё не так, як у вас
Аптыміст
Новы год у санках да нас імчыцца
Інструкцыя
Закладка
Катарсіс
Мы выйшлі ў мора на нашым караблі цудоўным


10 немаўлят (скарочана)

Напярэдадні
(Замест уступу)

Вытыркаюцца вежы, нібы цвікі
З адваротнага боку тонкае дошкі.
Хутка я зразумею, хто ты такі.
Засталося трошкі.

На змярканні крыж узнёсся ўгару
З надзіманым звонам спадніцы.
Ты зрабіў са мной гэта, і,
          калі не памру,
Абавязаны ажаніцца.

1. Ветлівая
Прывітанне, мама!
Вось якая ты!
Ты, як я, таксама
Геній пекнаты!

Свет такі вялікі...
Свой — або чужы?
Нехта цягне рукі...
Ой, дапамажы!..

Я ў сваёй задачцы
Выйшла з кропкі А.
Прывітанне, мама!
Дай мне малачка!

2. Партызан
Я не хацеў выходзіць вонкі:
Я патрыёт сваёй старонкі.
І я падумаў: уцяку,
Хоць у кішку, хоць у руку.
Сябе прыклею, прывяжу,
Але — ні кроку за мяжу!
Мяне выкурвалі, як ліса,
Мяне круцілі — ледзь адбіўся,
Мяне, як джына, закліналі,
І выціскалі, і піналі...
Ды вось яно — святло ў танэлі...
Перамаглі! — каб вы згарэлі...

3. Ракета
Я так сюды ляцела,
Што абганяла час!
Дашчэнту прапацела,
Раструшчыла абцас...
Ці жарты — з іншасвету!
Аж свіснула ўвушшу!
Я па жыцці ракета —
І гэта дакажу!

4 і 5. Двое
Дзве нагі і дзве нагі...
Хто з нас першы, хто другі?

Па сакрэце...
(ціха! фельчар!)...
Шшшш...
ДРУГІ
     ПАЛЕЗЕ
          ПЕРШЫМ!

6. Дысідэнт
Медсястра, са звышгрэблівай мінай:
"Посмотри, он еще и сцыт!"
І скруцілі мне рукі за спінай,
А вочы апёк альбуцыд.

 

Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, аўтарка кніг паэзіі "За здаровы лад жыцьця!" (2003), "Забі з сабе Сакрата" (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы "Творы соннага жанру" (2011), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў.


Раім таксама паглядзець:
1.34 р.

Бурлак Вера, Жыбуль Віктар. Забі ў сабе Сакрата! Вершы

Мінск: Галіяфы, 2008. – 95 с., 300 ас. – (Другі фронт мастацтваў).

4.99 р.

Ываноў Віктар. Асарці

Паэзія, проза, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 156 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас
6.99 р.

Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас

Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.