Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі

Бутэвіч Анатоль. Прыгоды Віруса Шкодзі
1.08 р.
Вага: 230 г
Памеры: 205x240 мм



Незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры : для мал. шк. узросту / Анатоль Бутэвіч ; маст. Наталія Кійко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 62 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

ISBN 978-985-02-1026-5

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча.

Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

ЗМЕСТ

Каралеўства Віндаўса Вялікага
Бунт у каралеўстве
Чароўная Мышка
Маладзільны Клён
Як Шкодзя хацеў каралём стаць
Каму нашкодзіў Вірус Шкодзя
Шкодзя закахаўся

Хто з нас у маленстве не марыў пра далёкія падарожжы, пра нябачаныя краіны, пра спатканне з самім Кавалём-Вярнідубам? Знайсці ўсё гэта мы маглі толькі ў кніжках, што распавядалі пра гэтыя незвычайныя – чамусьці яны заўсёды ўяўляліся нам заморскімі –далёкія землі. Калісьці не было такой складанай сучаснай тэхнікі, якая дазваляе за адно імгненне абляцець усю зямлю. А таму мы назаўсёды палюбілі чароўны свет кнігі. Палюбілі, каб ніколі не расставацца, нягледзячы нават на з'яўленне сучасных камп'ютэраў. Сёння ж абы жаданне – хуткасны İнтэрнет імгненна перанясе вас за сотні і тысячы кіламетраў ад роднага парога.

Калісьці я не меў доступу да İнтэрнета, не плаваў па яго бязмежным інфармацыйным акіяне. Ды вось надарылася і мне наведаць чароўнае каралеўства Сусветнае Сеціва. İ я ўжо не мог абысціся без гэтага раней нязвыклага камп'ютэрнага свету. İ казкі сталі пісацца таксама пра чароўную краіну, дзе нароўні з добрым каралём Віндаўсам Вялікім творыць свае няўдзячныя справы Вірус Шкодзя.

Калі страціш пільнасць, то ў адно імгненне можаш і ты трапіць у расстаўленыя ім сеткі! Але ў гэтай кнізе ты можаш сустрэцца і з чароўнай дакторкай Лісой. Можаш даведацца, як Вірус Шкодзя закахаўся ў дачку караля Віндаўса Вялікага і што з гэтага атрымалася. İ шмат што яшчэ чакае цябе ў Сусветным Сеціве і на планеце Вірусанія. А таму – адкладзі на нейкі час чароўную Мышку свайго камп'ютэра і вазьмі ў рукі кнігу. Не пашкадуеш...

Анатоль Бутэвіч


Раім таксама паглядзець:
Бучынская Наталля. Прыгоды маленькай Машынкі
1.62 р.

Бучынская Наталля. Прыгоды маленькай Машынкі

Маст. А. В. Ярмоленка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 47 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі
1.51 р.

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі

Аўтарка перадае прывітанне ўсім, хто любіць камп’ютэры і хоча пазнаёміць вас з доктарам Компі. Жыве ён у камп’ютэры. Але ў адрозненне ад тых, хто гатовы дняваць і начаваць перад маніторам, доктар Компі цэніць сапраўднае жыццё, тое, якое немагчымае без адданых сяброў, падарожжаў, гульняў і забаваў на свежым паветры, цікавых сутрэчаў і кнігаў...

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак
1.08 р.

Аўласенка Генадзь. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак

Казачная аповесць: для мал. шк. узросту / Генадзь Аўласенка; маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 64 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка
1.34 р.

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).