![]() |
21.99 р.
Вага: 850 г
Памеры: 215x250 мм
|
Таямніцы Крэўскага замка: Падарожжа па нашай гісторыі з Вітаўтам Вялікім / Анатоль Бутэвіч. - Мінск : Звязда, 2015. - 176 с.: іл. - Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-575-015-5
Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.
3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.
У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.
3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.
У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.
I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.
ЗМЕСТ
Святое поле Беларусі
Хто заснаваў Крэва?
Крэва - сталіца Нальшчан, або Даўмонтаў горад
Пскоў таксама Даўмонтаў
Легенда пра самазабойства абаронцаў замка Піленай
Замак - гэта замок для ворага
Крэўскі замак-кастэль - першы мураваны і самы старажытны
Легенда пра кемлівага Юрку і насыпаную ім Юраву гару
"Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў"
Замкавыя адметнасці
Вялікая і забытая
Легенда пра панну з сабачкам
Загадка Кейстута
Чаму Княская вежа стала называцца Кейстутавай
Пра князя у жаночым уборы
Ягайла выбірае за жонку дачку маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога, а польская шляхта прапануе яму сваю каралеву Ядвігу
Легенда пра Ягайлаў хвост
Крэўская унія: з чаго ўсё пачалося
Прынцып даміно
Быць беларусам? Быць!
Шлюбныя повязі гаспадароў Княства
Вянчанне Ягайлы з Полылчай. Крэўскі дакумент...
... і спрэчкі вакол яго
Унія адбывалася за уніяй, а ВКЛ працягвала існаваць
I праваслаўя не выракліся
Новагародскае шлюбаванне 70-гадовага Ягайлы
Смаргонь і Радзівілы
Першы рускі дысідэнт Андрэй Курбскі
Жнівень у гісторыі народаў
Лёсам звязаныя з Крэвам
Хроніка жыцця і дзейнасці Вітаўта Вялікага
Каралеўская Галгофа, або Ягайлава падсумаванне
Спадзявальнае развітанне
Слава и неславие Кревского замка