Бутэвіч Анатоль. Таямніцы Мірскага замка

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка
13.99 р.
Вага: 670 г
Памеры: 210x245 мм



Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 128 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6994-61-9

Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік – сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню.

ЗМЕСТ

КРАІНА ЗАМКАЎ

ЯК I КАЛІ МІР СТАЎ НАЗЫВАЦЦА МІРАМ?

ПЕРШАБУДАЎНІК ЗАМКА

КАЛІ I ЧАМУ ПАЧАЛОСЯ БУДАЎНІЦТВА МІРСКАГА ЗАМКА?

УЛАДАЛЬНІКІ МІРА I ЗАМКА

Сыны Юрыя Ільініча: Ян, Мікалай, Станіслаў і Шчасны (Фелікс)
Мікалай Радзівіл Чорны і Юрый Феліксавіч Ільініч
Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка
Другі нясвіжскі ардынат Ян Юрый Радзівіл
Трэці нясвіжскі ардынат Альбрыхт Уладзіслаў Радзівіл
Чацвёрты нясвіжскі ардынат Жыгімонт Караль Радзівіл
Пяты нясвіжскі ардынат Аляксандр Людвік Радзівіл
Шосты нясвіжскі ардынат Міхаіл Казімір Радзівіл
Кацярына з Сабескіх
Сёмы нясвіжскі ардынат Ежы Юзаф Радзівіл Восьмы нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў Радзівіл Дзявяты нясвіжскі ардынат Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька Дзясяты нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку
Адзінаццаты нясвіжскі ардынат Дамінік Геранім Радзівіл і Мацей Радзівіл
Дванаццаты нясвіжскі ардынат Антоні Генрык Радзівіл
Стафанія Радзівіл
Вітгенштэйны
Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі
Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская
Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі
Цыганскае каханне князя
Князевы памочнікі Ванна ў замку
Амерыканец Базыль “шалёненькі"
Аляксандр Дзмітравіч Святаполк-Мірскі
Бежанцы і міране

АДМЕТНАСЦІ ЗАМКА
Вежы
Замкавы ліфт
Замкавая турма
Замкавыя сцены
Палац

МІР - ЦЫГАНСКАЯ СТАЛІЦА

ВЫСОКІЯ ГОСЦІ МІРСКАГА ЗАМКА

БІТВЫ КАЛЯ МІРСКАГА ЗАМКА
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай
Паўночная вайна 1700 - 1721 гадоў
Паўстанне 1794 года
Айчынная вайна 1812 года
Мірскі бой 1812 года

ЛЕГЕНДЫ МІРСКАГА ЗАМКА
Легенда пра яблыневы сад
Легенда пра русалку
Легенда пра Белую панну
Легенда пра галаву барана
Легенда пра няскончаны паядынак
Легенда пра Сіротку
Легенда пра 12 залатых апосталаў
Легенда пра радзівілаўскае метро
Легенда пра аўтограф французскага маршала
Легенда пра маманта
Легенда пра салому
Легенда пра паштальёна Легенда пра настальгію
Легенда пра арапа, які служыў у князя Святаполк-Мірскага Легенда пра прывід Дамініка

Дарчая грамата вялікага князя літоўскага
Жыгімонта Кейстутавіча Сеньку Гедыгольдавічу на права валодаць Мірам. (Пераклад з польскай мовы Кастуся Цвіркі)
Тайны Мирского замка, или Путешествие по древней фортеции с Адамом Мицкевичем
The secrets of the Mir castle, Or the Journey to the Ancient Fortress with Adam Mickiewicz. (Translated by Veronica Karlyukevich)

Бутэвіч Анатоль. Таямніцы мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам


Краіна замкаў

З даўніх-прадаўніх часоў беларускія землі называлі краінай замкаў. I гэта не было перабольшаннем, бо гэта самая праўдзівая праўда. Калі б у нас з вамі надарылася шчаслівая магчымасць узняцца высока-высока над нашай краінай і праз чароўныя акуляры зазірнуць пад зямную паверхню, мы са здзіўленнем заўважылі б рэшткі дзясяткаў замкаў, якімі калісьці было ўмацавана літаральна кожнае беларускае паселішча. Калі параўноўваць агульны замкавы лёс розных краін, то па колькасці сярэднявечных замкаў першынство належыць, бадай што, Вялікабрытаніі. За ёй ідуць Францыя, Чэхія. Але і Беларусь мала адстае ад іх.

Так, сапраўды, нашымі продкамі было ўзведзена каля 120 магутных абарончых умацаванняў. I гэта былі не толькі замкі і крэпасці, але і цэрквы, касцёлы. Іх будавалі найперш для абароны ад рознай набрыдзі, што праз усе вякі намагалася зваяваць, захапіць і пазбавіць тутэйшы люд права на фізічнае існаванне. На жаль, час, прырода і людзі не пашкадавалі большасць замкаў. Сёння іх захавалася толькі каля трыццаці. Адны цэлыя, іншыя ў руінах, ды ўсё адно не страцілі былой велічы.

Сапраўднай перлінай на далонях беларускай зямлі ўяўляецца непаўторны па сваёй архітэктурнай выразнасці і сярэднявечнай прыгажосці адноўлены Мірскі замак. Гэта пераканаўчае сведчанне дойлідскага майстэрства нашых продкаў. Яго магутныя вежы з надзеяй узіраюцца сваімі байніцамі і вокнамі ў наваколле, нібыта чакаюць сваіх былых гаспадароў і іхніх пашанотных гасцей. Абярэжнымі свечкамі ўзносяць яны маленне да нябёсаў за спакойнае і мірнае жыццё сённяшніх гаспадароў беларускай зямлі, за светлую будучыню іхніх дзяцей і ўнукаў, іхняй краіны. Архітэктурна вытанчаныя і калярова выразныя сцены замка нагадваюць падвешаныя паміж вежамі тканыя матуліны ручнікі, якія сваім абярэжным палотнішчам атуляюць наш край.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Дэкаратыўны магніт. Мір (Мірскі замак)
7.99 р.

Дэкаратыўны магніт. Мір (Мірскі замак)

Сувэнірны магніт для любое мэталічнае паверхні – лядоўні, мікрахвалёўкі, пральнае машыны й г. д.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя эпохі.