![]() |
24.99 р.
Вага: 680 г
Памеры: 150x210 мм
|
Ліквідацыя. (Сотнікаў). Без цэнзуры / Васіль Быкаў ; падрыхтоўка тэксту, пасляслоўе, каментарыі Сяргея Шапрана. — Мінск : Медыял, 2014. — 368 с. : [16] с. іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6914-17-4
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава «Ліквідацыя» («Сотнікаў») упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці. У «Каментарыях» разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Выданне ажыццяўляецца да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава з ласкі і пры фінансавай падтрымцы мецэната Паўла Бераговіча.
ЗМЕСТ
Ліквідацыя. Аповесць
Сяргей Шапран. Біблейскі сюжэт
Пасляслоўе да аповесці “Ліквідацыя”
Каментарыі
Аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 — 2003) «Ліквідацыя» («Сотнікаў») не стала выключэннем у тым шэрагу твораў, што апынуліся пад жорсткім наглядам савецкай цэнзуры: толькі па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях у творы было зроблена больш за сто купюр. Упершыню апублікаваная ў часопісе «Полымя» ў 1970 г., аповесць з таго часу друкуецца ў такім скалечаным выглядзе, да таго ж не пад сваёй, аўтарскай назвай.
Між тым знаходкі апошняга часу (ранні, непадцэнзурны варыянт аповесці быў адшуканы малодшым сынам пісьменніка Васілём Васільевічам Быкавым у Гродне) дазваляюць узнавіць першапачатковы, аўтарскі варыянт твора. Больш за тое, на сённяшні дзень вядомы тры рэдакцыі аповесці: дзве раннія, чарнавая і чыставая, пад назвай «Ліквідацыя», і пазнейшая, пад назвай «Сотнікаў», — са мноствам купюр і перапісанымі эпізодамі.
Васіль Быкаў (нар. 19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны, Беларусь) — беларускі класік, пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан.