![]() |
24.99 р.
Вага: 920 г
Памеры: 150x210 мм
|
Мёртвым не баліць. Без цэнзуры / Васіль Быкаў ; укладанне, пасляслоўе, каментарыі Сяргея Шапрана. — Мінск : Медыял, 2014. — 608 с. : [24] с. іл. — цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-6914-12-9
У дадзеным выданні аповесць “Мёртвым не баліць” упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюраў, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыяў і крытыкі на аповесць. У “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Выданне ажыццяўляецца да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава з ласкі і пры фінансавай падтрымцы мецэната Паўла Бераговіча.
ЗМЕСТ
Мертвым не баліць. Аповесць
Сяргей Шапран. Там, дзе праўда
Пасляслоўе да аповесці “Мёртвым не баліць”
Каментарыі
Практычна ўсе буйныя творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 — 2003), якія былі напісаны ў 1959 — 1981 гг., патрапілі пад няўмольны каток савецкай цэнзуры. Першай у гэтым шэрагу значыцца знакамітая аповесць Быкава «Мёртвым не баліць» (першая назва — «Ноч пасля свята»), якая пасля публікацыі ў 1966 г. знаходзілася пад забаронай каля двух дзесяцігоддзяў.
Сам Быкаў неаднойчы выказваў шкадаванне, што не ўдалося зберагчы першапачатковую рэдакцыю твора, аднак у сапраўднасці захаваўся не толькі непадцэнзурны варыянт «Мёртвым не баліць» (ён знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), але і яго чарнавая рэдакцыя, цудам знойдзеная малодшым сынам пісьменніка Васілём Быкавым у той кватэры, дзе некалі жыў Васіль Уладзіміравіч у Гродне.
У выніку аналізу тэкста можна канстатаваць, што толькі па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях у аповесці было зроблена каля 200 купюр, прычым гэтыя скарачэнні маглі складаць адно слова (Сталін, Берыя, СМЕРШ) або займаць некалькі старонак. У такім скалечаным выглядзе твор і вядомы сучаснаму чытачу.
У дадзеным выданні «Мёртвым не баліць» упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці; у «Каментарыях» разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Васіль Быкаў (нар. 19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Ушацкі раён — 22 чэрвеня 2003, Бараўляны, Беларусь) — беларускі класік, пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан.