![]() |
12.99 р.
Вага: 750 г
Памеры: 135x210 мм
|
Поўны збор твораў. У 14 тамах. Том 7. Апавяданні. Укладанне і каментары Сяргея Шапрана. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменнікаў; Масква : ТАА «Выдавецтва «Время», 2009. – 480 с.
ISBN 978-5-9691-0428-х
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 – 2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў.
Сёмы том Поўнага збору твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самых першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
ЗМЕСТ
Апавяданні 1949-1972 гг.
В тот день
В первом бою
Смерць чалавека
Абознік
Страта
Тупое пяро
Даведка
Ход канём
Уначы
Арганізатар
Да родных месц
Радасць
Буйны выйгрыш
На возеры
Апендыцыт
Дапякло
Незагойная рана
Непагадзь
Ціхманая жонка
Страчаныя мары
Дваццаты
Загад
На сцяжыне жыцця
Няўломак
Калі хочацца жыць
«Цябе пакрыўдзілі?..»
Паядынак
На ўсходзе сонца
У ліхую часіну
Эстафета
Сляды на зямлі
Сабакі
Хлебны акраец
Чацвёртая няўдача
Адна ноч
Дарога дадому
Салдацкі лёс
Ранак-світанак
Сваякі
Круты бераг ракі
Каментары
Васіль Уладзiмiравiч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца". Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У сьнежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. У рашэньні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменьнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года.