Быкаў Васіль. Сьцяна

Быкаў Васіль. Сьцяна
13'000 р.
Вага: 315 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 350 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”). Кніга ёсьць перавыданьнем зборніка твораў, выпушчанага ў 1997 г.

ISBN 978-9955-437-29-4

ЗЬМЕСТ

Ад аўтара
Вайна і перамога
Пакахай мяне, салдацік
Ружовы туман
Пагорак
Палітрук Каламіец
“Кацюша”
Палкаводзец
Падоранае жыцьцё
Жоўты пясочак
На Чорных лядах
Перад канцом
Народныя мсьціўцы
Бедныя людзі
Музыка
Восьлік
Сьцяна

Ад аўтара

З часоў Шэксьпіра чалавецтву вядома, якая гэта выдатная справа — непарыўная повязь часоў, і як кепска, калі тая повязь ірвецца. Што тычыцца беларусаў, дык мы гэта пазналі на нашым шматвяковым гістарычным вопыце, дзясяткі гадоў мы жылі, адрэзаныя ад нашага мінулага, ад нашага досьведу, ад нашай гісторыі.

У тым ліку і нядаўняй — гісторыі мінулай вайны.

Зь цягам часу памяць пра яе актыўна замянялася на прапагандавыя схемы, а яе вялікая праўда — на карысьлівую праўдзівасьць таталітарнай партыі. Тыя, хто перанес на сваім гарбу крывавы цяжар вайны, ня надта схільныя памятаць сябе пакутнікамі — лацьвей пачувацца героямі на гарачых канях пад чырвонымі сьцягамі. Тым болей, што сэрвільная пасьляваенная гістарыяграфія, тлумы цынічных навукоўцаў не перастаюць пераконваць: ваша праўда — у вернасьці ідэалам! У вашым бесьсьмяротным гераізме.

Гераізме — так, але ж...

Але ж поруч з гераізмам было на вайне і інакшае. Годнае суседзіла з подлым, добрае — з кепскім. Як і ў самім жыцьці. Як і ў нашым сёньня, якое гэтак абрыдла большасьці. Большасьці, што апынулася ў дурнях і ня можа зразумець, па чыёй віне.

Па віне ўсё тых жа.

Хто рэвалюцыю робіць чужымі рукамі, хто вынішчае іншых, непадобных да сябе. Хто прывык жыць у абставінах лютай барацьбы — найперш са сваімі, бо сваіх лёгка перамагчы. Хто ў бой пасылае іншых, а сам застаецца камандаваць. I з гэтае нагоды пры ўсялякіх крывуляках лёсу мае барыш. У форме ўлады, прывілеяў ці, як цяпер, — даляровага рахунку ў банку.

Мы, беларусы, у гэтым сэнсе — асабліва цёмныя людзі. Дагэтуль мы не перастаем блытаць колеры, думаць, што брунатнае надта адрозьніваецца ад чырвонага. Быццам ня ведаем, што ў спэктры шмат іншых колераў, і ёсьць пэўная магчымасьць выбару. Найперш выбару свайго колеру — не чужога. Бо чужы ніколі ня стане нашым, ён ужо нейчы. Кімсьці прысвоены, камусьці належыць. А інстынкт прыватнай уласнасьці, як вядома, — магутны інстынкт, дадзены чалавеку ад Бога. Нікому з жывых істотаў Бог ня даў гэтага інстынкту, апроч чалавека. Людзі сьвету зразумелі гэта даўно, а мы толькі пачынаем разумець цяпер. Колькі ж мы нарабілі памылак на гістарычным шляху да таго разуменьня...

Дык, можа, хоць напрыканцы XX стагодзьдзя перастанем быць дурнямі. Убачым пра сябе праўду. Нават і непрывабную. Праўда ў гісторыі — функцыя адназначная, зь яе робяць урокі. З хлусьні ніякіх урокаў ня зробіш, апроч новай хлусьні.

У гэтай кнізе, як спадзяецца аўтар, — дробныя аскялёпкі нашай вялікай праўды, якія, можа, каму-небудзь спатрэбяцца. Для дабра, зразумела.

Калі тое здарыцца, дык аўтар будзе ўдзячны. Выдаўцам, аднадумцам і чытачам таксама.

Пачытаць тэксты зь першага выданьня гэтае кнігі можна на Беларускай палічцы.


Раім таксама паглядзець:
Быкаў Васіль. Бліндаж
19'900 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Быкаў Васіль. Бліндаж

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому
19'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (10 votes)

Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому

Гэтая кніга – успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця.

Быкаў Васіль. Пахаджане
8'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (6 votes)

Быкаў Васіль. Пахаджане

Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму.