![]() |
6.99 р.
Вага: 230 г
Памеры: 125x185 мм
|
Сотнікаў. У тумане / Васіль Быкаў.— Мінск : Папуры, 2015.— 384 с.
ISBN: 978-985-15-2272-5
Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці захаваць жыццё вычарпаныя да канца і прадухіліць смерць немагчыма?
Васіль Быкаў зноў і зноў ставіў гэтыя пытанні ў сваіх творах.
Дзеянне ў аповесці "Сотнікаў" (савецкая цэнзура забараніла першапачатковую назву "Ліквідацыя") адбываецца ў акупаванай нацыстамі Беларусі. Таварышы па зброі Рыбак і Сотнікаў шукаюць выйсця з безвыходнай сітуацыі. Адзін выбірае здраду, другі —смерць.
Галоўнага героя аповесці "У тумане" Сушчэню павінны ліквідаваць як здрадніка. Але насамрэч акупанты выкарыстоўваюць яго як прынаду...
Абодва творы выдатнага пісьменніка экранізаваныя Ларысай Шапіцька і Сяргеем Лазніцам і заваявалі шматлікія ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку ў Берліне і Канах.
ЗМЕСТ
Сотнікаў
У тумане