Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Бышнёў Ігар. Паазер’е – краіна жыцця

Бышнёў Ігар. Паазер’е – краіна жыцця
2.10 р.
Вага: 1410 г
Памеры: 0x0 мм



= Paazerye – the land of life. Фотаальбом. На беларускай і англійскай мовах / Укладанне, тэкст і фота аўтара. – Мінск: Беларусь, 2005. – 198 с. – (Terra vita). Цв. вокл. + супервокладка.

ISBN 985-01-0570-4

Беларускае Паазер’е – поўнач Беларусі. Гэта самы малады рэгіён краіны. Ён даволі дакладна абрысоўвае сучасны басейн асноўнай паўночнай ракі – Заходняй Дзвіны, а ў заходняй частцы высоўваецца на поўдзень у межах басейна ракі Віліі. Рэгіён быў сфарміраваны апошнім на Беларусі паазерскім, ці валдайскім, абледзяненнем, якое ахапіла толькі паўночную частку Беларусі і невялікі участак каля заходняй мяжы – Азёрскую нізіну на поўнач ад Гродна. Ляднік адступіў прыкладна 12 тысяч гадоў таму назад і да гэтай пары пакінуў у Беларускім Паазер’і мала зменены рэльеф. Гэта спалучэнне ўзгоркаў, узвышшаў, град, камаў, озаў (Віцебскае, Гарадоцкае, Ушацка-Лепельскае, Лукомскае,Нешчардоўскае ўзвышшы, Браслаўскія, Свянцянскія, Сенненскія грады) і азёрна-ледніковыя нізіны і даліны (Полацкая, Дзісенская, Суражская, Чашніцкая, Лучэская, Нарачанска-Вілейская)...

Прырода Беларускага Паазер’я ўнікальная. Тут захаваліся рэдкія экасістэмы, віды жывёлі раслін, якія знаходзяцца ў Еўропе пад пагрозай знікнення і характарызуюць Паазер’е як выключна важную тэрыторыю для глабальнай біялагічнай разнастайнасці. Заказнікі “Ельня”, “Чырвоны Бор”, Казьяны”, “Асвейскі”, “Галубіцкая пушча”, нацыянальныя паркі “Браслаўскія азёры” і “Нарачанскі”, непаўторны Бярэзінскі біясферны запаведнік – гэта толькі частка каштоўных перлін у каштоўных каралях захаваных прыродных тэрыторый Беларускага Паазер’я...

(З прадмовы аўтара)