Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Чарняўскі Міхась. Дзесяць бітваў

Чарняўскі Міхась. Дзесяць бітваў
1.12 р.
Вага: 480 г
Памеры: 210x300 мм



Вільня: Наша Будучыня, 2004. – 64 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 9986-9229-9-3

Аўтар цікава апавядае пра бітвы старадаўніх часоў (ад адзінаццатага да сямнаццатага стагоддзя), у якіх нашыя прадзеды выявілі асаблівую мужнасць і рыцарскае майстэрства. Кніга багата ілюстраваная – мапамі, дзе паказаныя перамяшчэнні войскаў, схемамі і выявамі бітваў, партрэтамі герояў, малюнкамі тагачаснай зброі і г. д.

ЗМЕСТ

Уступ
Бітва за Варажскае мора
Бітва на Сініх Водах
Бітва пад Грунвальдам
Бітва пад Клецкам
Бітва пад Воршай
Бітва на İван-полі
Бітва за Полацак
Бітва пад Кірхгольмам
Бітва пад Хацінам
Бітва пад Палонкай

УСТУП

Наш блакітна-зялёны край ляжыць на еўрапейскім раздарожжы. Гэтак было заўсёды – ад пачатку вякоў. Ад таго часу, як дванаццаць тысячагоддзяў назад узгор'і і раўніны Беларусі засялілі першыя людзі. Гэта былі плямёны паляўнічых на паўночных аленяў. Тады яшчэ было холадна – толькі канчалася ледавіковая эпоха.

Наш край знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, у верхніх цячэннях і пры вытоках вялікіх рэк – Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі. Таму ён быў і застаецца нібы калідорам між Еўропай Усходняй і Заходняй, між Прыбалтыкай і Прычарнамор'ем.

Пакарыстацца гэтым "калідорам" заўсёды было шмат ахвотнікаў. Мала хто з іх прасіў дазволу, большасць ішла са зброяй у руках. А дужэйшыя імкнуліся запанаваць тут назусім, выцесніўшы гаспадароў у палескія балоты. Але нярэдка і нашым продкам рабілася цесна ў сваіх абшарах. İ яны, адгукаючыся на покліч крыві, ішлі на край зямлі. İшлі на ўсе чатыры бакі свету – да заснежаных гор і салёных марскіх узбярэжжаў, пакідаючы за сабою пыл і попел. İ калі на шырокім полі, каб развязаць спрэчкі, сыходзілася мноства ўзброеных ваяроў, тады пачыналіся бітвы. Найбуйнейшыя з іх часта вырашалі лёс плямёнаў і цэлых народаў, мянялі далейшую хаду гісторыі.

На долю нашых продкаў выпала шмат бітваў, і большасць іх была пераможнай. Бо іначай мы не ацалелі б на гэтай зямлі, якую сёння завём – Беларусь.

Пра бітвы ў перадпісьмовы перыяд нашай гісторыі, у першабытныя часы, мы можам толькі здагадвацца. Па пластах вуголля на гарадзішчах, па дзюбах стрэлаў сярод людскіх шкілетаў... 3 таго ж, што занатавана пазней у старадаўніх летапісах, архіўных дакументах, сведчаннях тагачаснікаў, мы выбралі дзесяць бітваў. Тых бітваў, у якіх нашыя прадзеды праявілі асаблівы гарт духу і моц зброі, выстаялі і перамаглі.


Раім таксама паглядзець:
Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра
0.85 р.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра

Мікола Гусоўскі – адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма "Песня пра зубра" – цудоўны сплаў лірыкі і эпасу – з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства
1.17 р.

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства

Кніга прысвечана дзейнасці першага вялікага князя літоўскага Міндаўга. Гэты аповед пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Навагрудку створаны доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам на падставе рэальных, навукова даследаваных падзей.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі
4.99 р.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.