Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Чаропка Вітаўт. Уладары Вялікага княства

Чаропка Вітаўт. Уладары Вялікага княства
2.58 р.
Вага: 760 г
Памеры: 150x220 мм



2-е выд., папр. – Мінск : Беларусь, 2007. – 607 с. : іл.

ІSBN 978-985-01-0725-1

Кніга распавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI – XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускага мінулага: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі, Мікалай Радзівіл Руды, Леў Сапега, Ян Хадкевіч, Януш Радзівіл, Павел Сапега ды іншыя.

Папярэдняе выданне выйшла ў 2002 годзе.

Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

ЗМЕСТ

Прадмова
Мяцежны князь
Міхайла Глінскі
Непараўнальны ні з адным з сучасных правадыроў
Канстанцін Астрожскі
Словам і справай
Мікалай Радзівіл Чорны
Манархам роўны справамі
Ян Геранімавіч Хадкевіч
Вялікі і пярвейшы сенатар і патрыёт
Мікалай Юр'евіч
Вялікі воін
Ян Карл Хадкевіч
Бацька Айчыны
Леў Сапега
Двухаблічны Януш
Януш Радзівіл
Liberator Litvaniae
Павел Сапега
Хроніка падзей
Бібліяграфія


Прадмова

"Уладары Вялікага княства"... Гэтак называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць сябе некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.

У гэтай кнізе распавядаецца пра самых яскравых асоб беларускай гісторыі XVI – XVII стагоддзяў. Усе важнейшыя падзеі таго часу адбываліся з іхнім чынным удзелам. Яны героі і здзяйсняльнікі вялікіх спраў. У пантэоне беларускай славы яны займаюць пачэснае месца. Іх можна лічыць вялікімі. Прынамсі, сучаснікі ў гэтым не сумняваліся і гучнымі эпітэтамі праслаўлялі іхняе жыццё.

Князь МІХАЙЛА ГЛІНСКІ – "у дзеях рыцарскіх вельмі спраўны".
Гетман КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ – "муж великий войсковой славы".
МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ – найвялікшая галава Літвы.
ЯН ГЕРАНІМ ХАДКЕВІЧ – "манархам роўны справамі".
МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ – "вялікі і пярвейшы сенатар і патрыёт".
ЯН КАРАЛЬ ХАДКЕВІЧ – геніяльны палкаводзец, "вялікі воін".
ЛЕЎ САПЕГА, канцлер – "бацька і збаўца Айчыны".
ЯНУШ РАДЗІВІЛ– "вялікі Радзівіл".
ПАВЕЛ САПЕГА – "вызваліцель Літвы".

Але хіба толькі яны... Тыя, хто аддаў сваё сэрца Айчыне, тыя, хто адчуваў крэўную повязь са сваімі дзядамі, тыя, хто ўсведамляў сваю адказнасць перад будучыняй, – іх асяняў горды і велічны дух Маці-Айчыны. Вось яны, сапраўдныя ўладары Вялікага княства. Імі былі і простыя людзі, якія сваім мазалём кармілі яснавяльможнае шляхецтва, а на плячах сваіх трымалі дзяржаўны падмурак. Імі былі і тыя, хто жыццём і крывёю бараніў родны край, бо ён належаў ім, а яны – яму. Імі былі і тыя, каму выпала стаяць на вяршыні ўлады, каб служыць народу і Айчыне. Гэтая кніга пра іх – невядомых і вядомых, мужных і мудрых герояў нашага мінулага.

Мы ідзём услед. Іхні шлях пралёг праз нашыя сэрцы і вядзе нас у будучыню, да нашчадкаў. І калі ёсць яны – носьбіты і ахоўнікі вечнага Духа Любові да Літвы – Беларусі, верныя яе рыцары "Пагоні", – яму не згаснуць і шляху нашаму не зарасці быльнягом забыцця.


Раім таксама паглядзець:
Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі
4.99 р.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт
4.99 р.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт

У кнігу ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

Творы вызначаюцца высокай духоўнасцю, псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і дакладнасцю мовы.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра
1.50 р.

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра

Новая кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэту – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады...

Чаропко Виктор. Великий князь Витовт
2.98 р.

Чаропко Виктор. Великий князь Витовт

В книге из серии "Славное имя" рассказывается о великом князе Витовте – "короле-богатыре" Великого княжества Литовского. Издание содержит очерк жизни этого выдающегося правителя и полководца, а также справочно-энциклопедическую информацию по истории Великого княжества Литовского.