Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.99 р.
Вага: 220 г
Памеры: 120x190 мм



Калекцыя перакладаў. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 40).

ISBN 978-985-7057-49-8

У серыі "Кнігарня пісьменніка" бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет кніга – калекцыя перакладаў Андрэя Хадановіча "Разам з пылам".

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў.

У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

Андрэй Хадановіч

ЗМЕСТ

З лаціны
Гай Валерый Катул
* * * Ліце слёзы, Венеры й Купідоны...

Квінт Гарацый Флак
Ода да Мецэната

 

З французскай мовы
Франсуа Віён
Эпітафія Віёна (Балада шыбенікаў)

Франсуа Малерб
Наследаванне псалму CXLV

Венсан Вуацюр
Санет да Ураніі

Жэрар дэ Нэрваль
Сон у экіпажы
Паштовая станцыя
У алеі Люксембургскага саду
У гаі
Сабор Парыжскай Божай Маці
El Desdichado
Залатыя вершы

Шарль Бадлер
Прадажная муза
Валасы
Танец змяі
Вечаровая гармонія
Прага нябыту
Выклятыя жанчыны
Чужаніца

Стэфан Малармэ
Званар
Блакіт
Дар паэмы
* * * У вонкавай красе і беззаганнай ісце...

Арцюр Рэмбо
Баль шыбенікаў
Вечаровая малітва
Венера Анадыямена
Скрадзенае сэрца
Галосныя
Шукальніцы вошай
П’яны карабель

Гіём Апалінэр
Мост Мірабо
Познацвет
Хворая восень
Бывай
Верш прачытаны на вяселлі Андрэ Сальмона. 13 ліпеня 1909

Сэн-Жон Пэрс
Паэма для Чужынкі

Марыс Карэм
* * * У вопратцы зроку і слыху...
Згубленыя птушкі
Чырвоны Каптурок
Стары вакзал
Свабода
Я ведаю, што смерць...

Ален Баске
Шэрае або чорнае
Прысутнасць бяздзейнай асобы
Адрачэнне

Серж Гензбур
Каталажка
Старая каналья
Анахраніст
Тапеліца
Музыка з Явы

 

З ангельскай мовы
Джон Дон
Жаночая вернасць
Блыха
Ідучы ў ложак
Мой рахунак
Развітанне, што забараняе тугу

Эдгар Алан По
Крумкач
Эльдарада

Эмілі Дыкінсан
* * * Мой ліст — да Свету, хоць пісьма...
* * * Турботаў у травы няшмат...
* * * Жыццё аддаўшы за красу...
* * * Ці ж неба — гэта лекар...
* * * Рэлігія — рэч карысная...
* * * Вось гэта ўсё, што даць магу...
* * * Прамовіць ісціну лягчэй...
* * * Каб луг я стварыць магла...
* * * Гаворыце: “Час лечыць”...
* * * Смяротна хвораму няшмат...

Ўільям Батлер Ейтс
Хто з Фэргусам?
Неўтаймоўнае племя
Ірландскі лётчык прадчувае сваю загубу
Радавыя сядзібы (з цыкла “Развагі падчас грамадзянскай вайны”)
Выправа ў Бізанцыюм
Леда і Лебедзь
Вежа

Ўолес Стывенс
Трынаццаць спосабаў убачыць чорнага дразда

Эзра Паўнд
Віянада на Каляды
Белы алень
Silet
Плашч
το καλόν
Альба
Envoi (1919) (фрагмент з паэмы “Х’ю Сэлвін Моберлі”)

Ўістан Х’ю Одэн
* * * “Куды ты?” — палохае рыцара рытар...
Пахавальны блюз
Musée des Beaux Arts
Памяці Ў. Б. Ейтса (памёр у студзені 1939)

Леанард Коэн
Ідзе вайна
Знакаміты сіні плашч
Алілуя
Кожнаму відно
Будучыня

 

З нямецкай мовы
Райнэр Марыя Рыльке
Лебедзь

Ганс Ляйп
Лілі Марлен

 

З польскай мовы
Адам Міцкевіч
Акерманскія стэпы

Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Зачарованая фурманка
Маленькія кінатэатры
Інтымная размова
Як я быў папулярны

Чэслаў Мілаш
Песенька пра канец свету
Бедны хрысціянін глядзіць на гета
Скарга дамаў мінулага часу
Джонатану Свіфту
* * * Між неда-праўды...
Трывога-сон (1918)
Сэнс

Ян Твардоўскі
“У Бэтлееме, убогім доме...”
Пра фіранкі ў стайні
Нашто існуе Раство

Збігнеў Герберт
Дзве кроплі
Ружовае вуха
Пасланне Пана Когіта
Што я магу зрабіць для вас яшчэ

Рышард Крыніцкі
Выпраўляйся ў вандроўку
Тры вершы толькі для цябе
Якога няма
Каты
Сёння ўначы

Станіслаў Бараньчак
Калі парцаляна, то толькі такая
Разам з пылам

Яцак Качмарскі
Анкор, яшчэ анкор
Муры
Ноеў каўчэг
Наш клас
Лабухі

 

З рускай мовы
Восіп Мандэльштам
* * * Я п’ю за вайсковыя астры...
Ленінград
* * * За грымучую славу наступных вякоў...

Генадзь Айгі
Шчасце
Снег
Казімір Малевіч
З’яўленне снегу
Лясы — наўпопяць

Бэла Ахмадуліна
* * * Па вуліцы маёй за годам год...

Іосіф Бродскі
Калядны раманс
* * * Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет...
* * * Я ўваходзіў заместа дзікага звера ў клетку...

Вольга Седакова
Уступ першы да кнігі “Трыстан і Ізольда”
Хлопчык, стары і сабака
* * * Той вялікі мастак, хто не ведае доўгу...

 

З украінскай мовы
Алег Лышэга
Песня 352

Васіль Герасімюк
Паэт у паветры

Юрый Андруховіч
Індыя

Сяргій Жадан
* * * Ён быў паштальёнам у Амстэрдаме...
* * * Што яна потым рабіла, куды пайшла...
* * * Яны селі за стол, накрыты на ўсіх...
* * * Тую жанчыну з чорнымі, як зямля, валасамі...
* * * І калі адліга спыніцца на лугах...


З пылу, з жару

Як выкладчык замежнай літаратуры ў БДУ Андрэй Хадановіч чытае гэтыя пераклады студэнтам, такім чынам паказваючы ім, як сусветная паэзія можа выглядаць па-беларуску. Як кіраўнік Перакладчыцкай майстэрні ён перадае свае напрацоўкі маладзейшым перакладчыкам, выпрацоўваючы такім чынам пэўныя прынцыпы, якімі перакладчыкі могуць кіравацца ў далейшым. Фактычна Андрэй Хадановіч аказваецца першым перакладчыкам, які сістэмна і мэтаскіравана працуе акурат над стварэннем той самай школы паэтычнага перакладу, якой у ХХ стагоддзі ў Беларусі не склалася. З гэтага гледзішча кніга “Разам з пылам” — акурат падручнік для гэтай школы, якая, па вялікім рахунку, патрабуе не тэорыі, а практыкі. Па гэтым зборніку можна вучыцца перакладаць паэзію, бо ён дае ўяўленне пра тое, чым мусіць быць пераклад. І разнамаснасць размешчаных у кнізе тэкстаў — ад класічных баладаў да верлібраў і вершаў прозаю, — якая можа выклікаць крытыку з боку праціўнікаў “зборных салянак”, ідзе ёй толькі на карысць.

Ну, і перш за ўсё кніга “Разам з пылам” — гэта проста добры паэтычны зборнік, з’ява ў нашай прасторы такая нячастая, што тут ужо няма розніцы, аўтарскую ён змяшчае паэзію ці перакладную. Думаю, у гэтым мяне зразумеюць як аматары Стэфана Малармэ, так і аматары Сяргея Жадана, і асабліва ўсе тыя, хто любіць і першага, і другога, і пажадана ў як мага большай колькасці.

Ганна Янкута,
фрагмент з артыкула.

 

Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці “замежная літаратура”. Выкладае літаратуру ў БДУ. Кіраўнік Перакладчыцкай майстэрні пры Беларускім калегіуме. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы” (2003), “Лісты з-пад коўдры” (2004), “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі” (2005), “From Belarus with love” (2005), “Сто лі100ў на tut.by” (2007), “Берлібры” (2008), “Несіметрычныя сны” (2010), “Дэжа вю: перавыбранае” (2013), а таксама кнігі дзіцячых вершаў “Нататкі таткі” (выйшла ў 2011 годзе ва Украіне ва ўкраінскіх перакладах). Укладальнік паэтычных анталогіяў “Сувязьразрыў / Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba / Пуп неба” (Уроцлаў, 2007). Перакладае паэзію з ангельскай, французскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў.

Лаўрэат прэміі часопіса “Крыніца” (1999), часопіса “Сучасність” (Кіеў, 2006), часопіса “Современная поэзия” (Масква, 2007), прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007), прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008), прэміі імя Збігнева Даміняка (Польшча, 2012).

Удзельнік паэтычных фестываляў у Беларусі і за яе межамі (у Ірландыі, Калумбіі, Латвіі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Славакіі,
Славеніі, Украіне, Чэхіі). Пераможца некалькіх міжнародных паэтычных слэмаў. Вершы перакладаліся на пятнаццаць замежных моваў.


Раім таксама паглядзець:
Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі
0.79 р.

Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі
13.99 р.

Арлоў Уладзімер. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Ўладзімер Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзьвюх вэрсіях. Побач зь вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд
4.99 р.

Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд

У кнізе – вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003 – 2011 гг. Збольшага – непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля – згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці