Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца

Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца
6.99 р.
Вага: 380 г
Памеры: 135x200 мм



Успаміны (1914-1933). – Менск, 2006. – 276 с. Пераклад зь нямецкай Яўгена Бяласіна.

Дзіцём і маладзёнам перажыў Сэбасьцьян Хафнэр першую сусьветную вайну, галопавую інфляцыю 1923 году, радыкалізацыю палітычных, партыяў і паўставаньне нацыянал-сацыялізму. У 1938 ён эміграваў у Англію, бо пачуваў сябе "на дуэлі" з Трэцім Райхам, хоць і ня быў перасьледаваны з палітычных альбо расавых матываў. Зь яго спадчыны ўзятыя гэтыя ўспаміны пра першыя тры дзесяцігодзьдзі жыцьця, успаміны, якія ён перанёс на паперу ўжо ў 1939 годзе. Са свайго эмігранцкага далёка і адначасна пад уражаньнем непасрэдна перажытага малады Хафнэр празорліва адсочвае надыходзячую катастрофу. Той, хто хацеў распазнаць аблічча лёсу, бачыў яго яшчэ перад 1933-м годам.

Падчас парадкаваньня Хафнэравае спадчыны ў Фэдэральным архіве нечакана знайшліся арыгінальныя тэксты няпоўнага да таго часу разьдзелу 25, а таксама адсутныя разьдзелы 35 і 40, якімі Хафнэр завяршыў свой рукапіс у 1939 годзе. Яны ўлучаныя ў гэтае выданьне.

Зьмест

Ад перакладчыка

Прадмова да кішэннага выданьня

Пралёг
Рэвалюцыя
Разьвітаньне

Пасьляслоўе


Ад перакладчыка

Калі я вучыўся ў інстытуце замежных моваў, то, натуральна, цікавіўся ня толькі граматыкай нямецкай мовы. Мне надта карцела даведацца, як гэта цэлы народ падлёг дыктату купкі фашыстоўскіх нелюдзяў. Не сказаць, што гэта было першае пытаньне, якое я задаў носьбітам нямецкай мовы пасьля таго, як адчуў сябе ў гэтай мове больш-менш пэўна, і калі выпала нейкая магчымасьць кантакту. Бо зразумела, што для немцаў гэтае пытаньне не з прыемных. Таму заўсёды даводзілася неяк рыхтаваць глебу, і яно гучала толькі апасьля і пры ўмове, што ўстанавіўся нейкі давер. Але ні разу ніхто пераканаўча ня змог мне давесьці, як гэта? Ні немцы з пракамуністычнай ГДР, якія ва ўнісон з нашым эсэсэрам будавалі нібыта нейкую дзяржаву-антыпод Трэцяга Райху, ні немцы-заходнікі, якіх савецкія байцы ідэалягіч- нага фронту якраз і вінавацілі ў нераскаянасьці ды сымпатыях да нядаўняга нацыстоўскага мінулага.. Адзін толькі "осі", якога, як я цяпер разумею, аж расьпірала ад жаданьня пераменаў, падараваў кнігу доктара філялёгіі Курта Тухольскі, жарснага левага і бліскучага стыліста, ды заклікаў да крытычнасьці. За кніжку тую я мусіў трымаць справаздачу ў КДБ, але яе не забралі. Праўда, і адказу я там (у кніжцы) не атрымаў. Бо што фашызм гэта блага - гэта ж не адказ на пытаньне, чаму так сталася, што ён стаў візытоўкай краіны.

I вось праз трыццаць гадоў давялося прачытаць вэрсію Сэбасьцьяна Хафнэра. Гэтаксама, як і Тухольскі, немец Хафнэр эміграваў з фашыстоўскай Нямеччыны, хоць і ня быў перасьледаваны паводле прыкметы нацыянальнасьці, як Тухольскі, і кніжкі яго не былі спаленыя нацыстамі - ён іх проста яшчэ не напісаў, бо быў занадта малады. У адрозьненьне ад Тухольскі, Хафнэр не абраў сабе ў роспачы ад посьпехаў нацы жыцьцё на чужыне, а датрымаў страшэнны маральны ўдар і зрабіў свой унёсак у паразу гітлераўцаў.

Вэрсія Хафнэра пераканаўчая, і застаецца адно шкадаваць, што яна не дайшла ў свой час ні да маіх суразмоўцаў, ні да мяне і, зразумела, да мільёнаў цікаўных, хаця напісаная была яшчэ да другой сусьветнай вайны! Разважыўшы, дык да мяне дайсьці ў гэтага твору не было шанцаў, нават калі б яго манускрыпт адразу ператварыся ў кнігу: для савецкай рэчабыльнасьці Хафнэр занадта непаліткарэктны аўтар, бо пазыцыянуе сябе ў сацыяльным сьпектры справа. Гэтая развага вельмі інфарматыўная, але чаму ж тады невядомы быў на савецкіх (і, без сумніву, на нямецкіх) абшарах, скажам, камуніст Вільгельм Райх, вучань Фройда, аўтар дасьледаваньня "Масавая псыхалёгія фашызму", надрукаванага па-нямецку яшчэ ў 1933 годзе?

Паказальна, што адказ на гэтае чарговае пытаньне ляжыць зноў-такі па-за савецкай традыцыяй. Швондэры - гэта ворагі глыбокага, шматбаковага аналізу, больш за тое, любы рух гаtіо для іх ня проста шкодны - ён сьмяротны. Для архетыпна роднасных ім Шарыкавых зьмястоўнымі і характарыстычнымі рысамі зьяўляюцца агрэсія і скіраванасьць на ўдушэньне аб'ектаў гэтай агрэсіі, спалучаныя зь лісьлівасьцю да таго, хто можа за- бясьпечыць кар'еру. Афармляецца агрэсія Шарыкавых у татальны брэх. Гэтаксама і Швондэраў выдаюць фармальная схільнасьць да агульных пустых фразаў-муляжоў і зьмястоўная, хай сабе іншага віду, але агрэсія, скіраваная выключна на сьцьверджаньне свайго татальнага дамінаваньня.
Таму любая спроба мысьліць крытычна, разважаць і ў спрэчках ды аналізе шукаць ісьціну ў Швондэраў за-ба-ро-не-ны-я.

Таму мне прыемна, што насуперак таталітарнай традыцыі да беларускага чытача прыйдзе гэты вось крытычны, вельмі асабісты, шчыры і актуальны для нас твор маладога на той час Хафнэра (так і не рэдагаваны аўтарам больш ніколі), што гэты фактычна дакумэнт часу трапіць да свайго чытача і прачыніць яму дзьверы да таямніцаў жыцьця соцыюму.

Мастацкі тэкст дае магчымасьць чытачу "беспакарана" пражыць жыцьці тых герояў, з кім ён сябе ідэнтыфікуе альбо ў каго здольны "ўжыцца". Твор Хафнэра мастацкі, але яшчэ больш ён гістарычны і дае магчымасьць суперажыць лёс цэлага народу.

Як аўтар пераносу твору з адной мовы ў другую, які мусіць адразу адчуваць тое прадзіва са шматлікіх нітак - выбару слоў, аўтарскага сынтаксысу, архітэктонікі тэксту, - якое называецца стылем, я павінен сказаць, што, нягледзячы на тойчасную маладосьць аўтара, а можа, у нечым і з-за яе, твор Хафнэра што заўгодна, але ня лёгкая здабыча перакладчыка.

Па-першае, ягоны тэкст насычаны рэаліямі ды алюзіямі. Па-другое, у сілу сваёй маладой амбітнасьці аўтар дастаткова часта наўмысьля "закручвае" тэкст, унікаючы пісаць проста (і таму не па-літарацку?), ускладняе сынтаксычную структуру ў сваёй празе "сказаць новае слова" ў прыўкрасным пісьменстве, запомніцца чытачу нязвыклым падборам слоў, нестандартнымі знакамі прыпынку.
Ня будзь перакладу - было б яшчэ горш, чым калі ён ёсьць, але аб'ектыўна хібіць альбо да таго ж яшчэ мае вады, спрычыненыя недастатковай кампэтэнцыяй перакладчыка. У выніку такой, не пабаюся слова, катастрофы, як адсутнасьць мастацкага перакладу, мы не адчулі б, ЯК пульсуе сэрца культуры гэтага вось, і вунь таго, і таго яшчэ народу, не было б такіх цалкам зразумелых для цывілізаванага чалавека рэчаў, як сусьветная літаратура, паданьне хай сабе спрэчнай, але дзейснай як інструмэнт Нобэлеўскай прэміі ў намінацыі "літаратура"... Народы пачуваліся б у выніку шмат больш чужымі адзін аднаму, а хранічная ксэнафобія яшчэ больш аблегчыла б разьвязваньне халодных і гарачых войнаў. I мы не маглі б вучыцца з досьведу іншых народаў. Не было б для беларусаў яшчэ аднаго прасьветлага голасу, узьнятага супраць фашыстоўскай навалы, - голасу сумленнага, самавітага і спраўнага немца Сэбасьцьяна Хафнэра.
Яўген Бяласін

 

Сэбасьцьян Хафнэр 1907 - 1999, доктар юрыспрудэнцыі, эміграваў у 1938 годзе ў Англію і працаваў журналістам для "Observer". У 1954 годзе ён вярнуўся ў Нямеччыну, пісаў для "Die Welt ", потым для "Stern". ЁН зьяўляецца аўтарам шэрагу гістарычных бэстсэлераў, сярод іх "Уінстан Чэрчыль" (Winston Churchill) – 1967, "Што да Гітлера..." (Anmerkungen zu Hitler) - 1979, "Гістарычныя варыяцыі" ("Historische Variationen" - 1985, "Ад Бісмарка да Гітлера" ("Von Bismarck zu Hitler") - 1987.

Рэцэнзію на кнігу можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915
12.99 р.

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915 – 1918)

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны.

Дваццаць польскіх апавяданьняў
3.99 р.

Дваццаць польскіх апавяданьняў

У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.

Пясэцкі Сяргей. Пяты этап
16.99 р.

Пясецкі Сяргей. Пяты этап

Раман "Пяты этап" – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення "Каханка…". Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".

Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза
9.99 р.

Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза

У першыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае.

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала
7.99 р.

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала

«Іншала, Мадона, іншала» — зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Ўсход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя... Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга налісана не словамі, а тугою і любоўю.

Гесе Герман. Стэпавы воўк
4.79 р.

Гесэ Герман. Стэпавы воўк

Раман «Стэпавы воўк» — адзін з найбольш вядомых твораўлаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.