Цётка. Выбраныя творы

Цётка. Выбраныя творы
2.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 130x200 мм



Выбраныя творы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. 198 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч) (1876 - 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.

ISBN 978-985-02-1228-3

ЗМЕСТ

ПАЭЗІЯ

СКРЫПКА БЕЛАРУСКАЯ
Прадмова
Скрыпка
Вам, суседзі
Лета
Мае думкі
Вера беларуса
Мужык не змяніўся
На магіле
На чужой старонцы
Восень
Суседзям у няволі
Артыст грайка
У дарогу
ХРЭСТ НА СВАБОДУ
Хрэст на свабоду
Небывалыя часы
Мора
Добрыя весці
Бунтаўнік
Пад штандарам
Перад Новым годам
Бура ідзе
Ласы

ВЕРШЫ 1913-1915 ГАДОЎ
Мужыцкая доля
Нямаш, але будзе
Музыкант беларускі
Наш палетак
З Новым годам
Вясковым кабетам
Тры кветкі
"Скора прыйдзе вясна..."
З чужыны
Грайка
Гаданне
"Лучынка"
Сірацінка
"Арлы-браці, дайце скрыдлы..."
"Адкрый, пані, добра пані..."

ПРОЗА
Прысяга над крывавымі разорамі
Разумныя, ды не на дурня папалі
Навагодні ліст
Асеннія лісты
Зялёнка
Лішняя
Міхаська
Зваротлівы
Гутаркі аб птушках
З дарогі
Успаміны з паездкі ў Фінляндыю

ЧЫТАНКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

З "БЕЛАРУСКАГА ЛЕМАНТАРА, АБО ПЕРШАЙ НАВУКІ ЧЫТАННЯ"
Два мужыкі
Дзед і баба
Не смейся з чужой бяды

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ ДЛЯ ДЗЕТАК БЕЛАРУСАЎ
Часць І
1. Нядзеля
2. Наша гаспадарка
3. Сварба
4. Вясна
5. Пакуль не руках, не кажы, што тваё
6. З прыску ды ў агонь
7. Гутарка асота з крапівою
8. Сынок маленькі
9. Журавель і Чапля
10. Курыца і пятух
11. Цыган
Часць ІІ
1. Мой сад
2. Мая вёска
3. Родная вёска
4. Лес
5. Пчолы
6. Сірата
7. Прыпеўкі
8. Прыказкі
9. Загадкі

ГАСЦІНЕЦ ДЛЯ МАЛЫХ ДЗЯЦЕЙ
Хлеба будняга дай нам сёнека!
Загадкі
Расінка на рожы
Народныя пагаворкі
Малпа
Неспадзяваны гасцінец
Добрае дзіцятка
Лебедзь
Рыжая

ПУБЛІЦЫСТЫКА
Як нам вучыцца
Збірайце матэрыялы аб батлейцы!
Да вясковай моладзі беларускай
Шануйце роднае слова!
Газа
Аб душы маладзёжы
Да дзяўчатак
Наша народная беларуская песня
Пералётныя птушкі
Да школьнай моладзі
Папараць-кветка
Беларуская вечарынка ў Пецярбурзе


Шануйце роднае слова

Роднае слова!

З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуст. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз. I табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць...
Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? Здаецца, быццам з далёкай чужыны пераносіш ты нас у родны край – родну вёску, дзе мы ўзраслі, дзе першыя думкі складалі, дзе гора і радасць першы раз спазналі...

Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі – нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі?

Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое – дзеля карысці.

У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар – усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы. А за іх прыкладам і наша вясковая моладзь, наламываючы сябе, пачынае праз несвядомасць чурацца таго, што яе выдзяляе з-паміж іншых народаў, пачынае глядзець на ўсё сваё, роднае, чужымі вачыма, думаючы, быццам гэта добра, калі людзі "вышэйшых станаў" так робяць...

Але няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца. Хваробы, калецтвы, смерць паказываюць, якую малую цану маюць дастаткі, гонар, высокае становішча. Здрада, ашуканства – вось адплата за прыязнь і любоў да вышэйшых ад нас. Чым больш пазнаем мы свет, тым меншую цану маюць для нас яго скарбы, тым болей бачым благога, болей здзеку, крыўд і слёз...

Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, – гэта вялікае мілаванне чалавека – слабога, пакрыўджанага.

Яркім полымем гарыць такая любоў у душы, сагравае яе, асвятляе дарогу ў жыцці. Хто любіць свой народ, хто ў кожным бачыць брата-чалавека, той не сагнецца перад крыўдай і перад здзекам: ён бачыць навакол сябе мільёны падобных сабе, і яго думкі, яго жаданні зліваюцца з думкамі і жаданнямі вялікай людской грамады. Такі чалавек ніколі не будзе адзін – самотны і пакінуты.

Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ – гэта родная мова.

Яна, быццам цэмент, звязывае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку – той адышоў ад народа далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. I на яго браты глядзяць, як на чужынца...

Да нашай моладзі звяртаемся мы з гэтымі словамі. Вы, маладыя, найчасцей пападаеце між чужых людзей, што вашай мовы не шануюць, "простай", "мужыцкай" завуць. З вас часта насмяхаюцца, калі гаворыце па-свойму. I вы, чуючы гэта, пачынаеце саромецца матчынай мовы, свайго народа, сваёй радні. Так разрываецца тая жывая звязь, што злучае вас з беларускім народам. Аб ім вы забываеце. Чужых багоў прымаеце: чужую гутарку, звычаі, чужое імя.

Для сваіх вы прападаеце. Адны служаць чужым – бо свайго бога не маюць, бо ад вялікай грамады народнай адарваліся, як галіна ад дрэва. Другія – затым, што добрую плату даюць ім... Але няма такой заплаты, што дае забыццё ад здрады. Юдавы срэбнікі не ўцешаць іх, калі, змогшыся жыццём і няшчасцямі, захочуць яны знайсці спакой душы, сагрэць яе чыстай любоўю.

Быў у нас пясняр, што ў час спячкі народнай першы адважыўся клікаць беларусаў, каб шанавалі мову бацькоў і дзедаў сваіх. "Не кідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі", – пісаў Мацей Бурачок да беларусаў. I гэты вокліч збудзіў прыспаныя сэрцы. Народ прачнуўся. Ён пазнаў, хто ён. Родная мова яго – загнаная, пагарджаная – паднялася высока і стае ўжо поруч з "панскімі" мовамі. I здабывае пашану ў людзей: людзі бачаць, што мы яе шануем, што яна для нас мае вялікую цану, – ды самі пачынаюць інакш глядзець і на нас, і на яе.

На вас – моладзі – ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родну мову, узбагачываць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі!

Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя, зразумеюць, што шчырае сэрца беларускае б'ецца не толькі пад мужыцкай сярмягай, павераць у ўласныя сілы свае і пойдуць цвёрдай ступой да лепшай будучыны, да ясных зор шчасця народнага.

 

Цётка (Алаіза Пашкевіч)- беларуская паэтка. радзілася ў шляхецкай сям’і. Скончыла Віленскую прыватную сяміклясавую вучэльню В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902–1904 вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Атрыманыя веды па мэдыцыне, гігіене, пэдагогіцы, батаніцы пасьля пасьпяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцьці. У час вучобы А. Пашкевіч у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў студэнцкі "Круг беларускай народнай прасьветы і культуры", А. Пашкевіч была адной зь яго ўдзельнікаў. Асяродзьдзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазыцыю – актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленьне працоўных, нацыянальнае вызваленьне беларусаў. Тады ж пачалася і літаратурная творчасьць А. Пашкевіч. У нелегальных выданьнях гуртка – "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" – былі зьмешчаны яе вершы "Мужык не зьмяніўся", "Музыкант беларускі", "Нямаш, але будзе". Курсаў П. Лесгафта А. Пашкевіч ня скончыла, але здала экстэрнам экзамэн за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі.

Артыкул пра Цётку ў Вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
4.79 р.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу
1.48 р.

Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу

Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – гэта, практычна, першы ёмісты і аб'ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць. Праца Уладзіміра Ліпскага – жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
0.58 р.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы

На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі...