![]() |
6.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 125x185 мм
|
Пошукі будучыні / Кузьма Чорны.— Мінск : Папуры, 2015.— 256 с.
ISBN: 978-985-15-2425-5
"Пошукі будучыні" — назва рамана нашага класіка Кузьмы Чорнага гучыць надзіва актуальна. Чалавек не быў бы чалавекам, а народ — народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся
развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё.
Пісьменнік называў сваіх герояў, жыхароў беларускага мястэчка Сумлічы, сумлічанамі. Сугучча са словам "сумленне" тут зусім не выпадковае.
У бязлітаснай ваеннай рэальнасці Волечка і Кастусь, якія разам шукаюць паратунку, робяцца "вялікімі змоўшчыкамі". Малыя героі разам з дарослымі сумлічанамі "быццам ратуюць увесь свет не менш як ад касмічнай катастрофы".
Кузьма Чорны так і не пабачыў свайго рамана апублікаваным.
ЗМЕСТ
ПЕРШАЯ ЧАСТКА
Украдзенае маленства
ДРУГАЯ ЧАСТКА
Вялікае скрыжаванне