Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек
4.99 р.
Вага: 75 г
Памеры: 120x165 мм



Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 78 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-09-4

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя ня толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, вэрлібры). Пры скрайняй арганічнасьці яны, за асобным выключэньнем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрам, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час.


Раім таксама паглядзець:
Глобус Адам. Партрэты
6.99 р.

Глобус Адам. Партрэты

У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.

Сін Ілля. Тэатральныя дэманы
4.99 р.

Сін Ілля. Тэатральныя дэманы

Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасці аўтара, знаёмства з яе флорай і фаўнай. Кніга населеная безліччу эфемерных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасць...

Талстоў Аляксей. Мінакі
4.19 р.

Талстоў Аляксей. Мінакі

"Мінакі" – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.99 р.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Новая кніга Юры Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.